Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец у Папяльцовую сераду: сорак дзён аддзяляюць нас ад Вялікадня
10.03.2011 12:24

У Папяльцовую сераду 9 сакавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў традыцыйную працэсію. Набажэнства распачалося малітвай у рымскім касцёле св. Ансэльма на Авенцінскім пагорку, пасля чаго працэсія накіравалася да базылікі св. Сабіны.

 
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў Папяльцовую сераду
10.03.2011 00:00


Мінская архікатэдра, 9 сакавіка 2011 г.

На парозе часу навяртання

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1. Папяльцовая серада, якой мы распачынаем Вялікі пост — час навяртання — у вернікаў найчасцей асацыіруецца з абрадам пасыпання галоў попелам. Ужо для старажытных хрысціян гэты абрад азначаў знак пакаяння, вызнання віны і навяртання. Гэтаму знаку спадарожнічаюць словы святара: «Памятай, што ты — прах, і ў прах вернешся». Гэта не што іншае, як рэха слоў, якія Адам пачуў ад Бога пасля таго, як зграшыў і праз гэта парушыў сяброўскія адносіны са Стварыцелем. Ён, жадаючы быць, як Бог (бо гэта яму абяцаў сатана), павінен быў зразумець, што на самой справе не з’яўляецца Богам і падуладны смерці.

 
На наступным тыдні не будзе папскіх аўдыенцый
09.03.2011 16:48
Згодна з традыцыяй, у першы тыдзень Вялікага посту адбудуцца рэкалекцыі для Рымскай Курыі з удзелам Святога Айца. У сувязі з гэтым з 13 па 19 сакавіка не будзе папскіх аўдыенцый.
 
Папа накіраваў фінансавую дапамогу ахвярам землятрусу ў Новай Зеландыі
09.03.2011 13:00
У сувязі з трагічным землятрусам у Новай Зеландыі, што адбыўся ў канцы лютага 2011 г., Святы Айцец праз пасрэдніцтва Папскай рады «Cor Unum» накіраваў пацярпелым 50 тысяч долараў.
 
Святы Айцец прызначыў новага біскупа Алма-Аты
09.03.2011 12:39
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў іспанскага святара Хасэ Луіса Мумбьела С’ерра біскупам дыяцэзіі Найсвяцейшай Тройцы ў Алма-Аце (Казахстан). Былы ардынарый дыяцэзіі біскуп Генры Хаванец OFM падаў у адстаўку ў сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту.
 
У Вялікую пятніцу Бэнэдыкт XVI адкажа на пытанні вернікаў
09.03.2011 12:15

У Вялікую Пятніцу, 22 красавіка 2011 г., папа Бэнэдыкт XVI адкажа на пытанні вернікаў у тэлепраграме «На свой вобраз» на італьянскім канале «Rai 1». Такая падзея адбудзецца ўпершыню за ўсё гісторыю папства і тэлебачання.

 
Са святам Вясны!
08.03.2011 05:00

Шаноўныя жанчыны і дзяўчаты, віншуем вас з веснавым святам 8 Сакавіка! Калектыў Catholic.by жадае вам Божай радасці, моцнай веры, надзеі і любові. Няхай прыгажосць і лагоднасць вашых сэрцаў будзе сапраўдным дарам для вашых блізкіх.

 
9 сакавіка ў католікаў распачаўся Вялікі пост
08.03.2011 03:59

9 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле распачаўся Вялікі пост. Папяльцовая серада — першы дзень саракадзённага літургічнага перыяду падрыхтоўкі да велікодных святаў. Падчас літургіі адбываецца абрад пасыпання галоваў попелам. Адсюль і назва — Папяльцовая серада.

 
Набажэнствы з удзелам Папы ў Папяльцовую сераду
07.03.2011 17:34
Служба папскіх літургічных цэлебрацый пацвердзіла, што ў Папяльцовую сераду 9 сакавіка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць традыцыйную працэсію.
 
Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Ісландыі
04.03.2011 17:43

Сітуацыя каталіцкай меншасці ў Ісландыі і яе ўклад у развіццё краіны, роля традыцыйных каштоўнасцяў у жыцці народа, а таксама значэнне Ісландыі для міру ў свеце сталі тэмамі размовы Святога Айца Бэнэдыкта XVI з Прэзідэнтам краіны Олафурам Рагнарам Грымсанам. 4 сакавіка 2011 г. Папа ўдзяліў ісландскаму лідэру аўдыенцыю.

 
<< Першая < Папярэдняя 1531 1532 1533 1534 1535 1536 1537 1538 1539 1540 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1537 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.