11 лютага 2011 г., мінская архікатэдра
1. Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін Маці Божай з Лурд. Усё распачалося з аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны ў Лурдзе ў 1858 г. У Масабьельскім гроце на паўночным склоне Пірэнеяў Марыя 18 разоў аб’явілася 14-гадовай дзяўчынцы Бэрнардэце Субіру. Бэрнардэта была настолькі зачаравана прыгажосцю жанчыны, якая ёй аб’явілася, што спытала яе, хто яна такая. У адказ пачула: я — Беззаганнае Зачацце.