Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў памятаць аб хрысціянах, вымушаных пакідаць свае землі. Пантыфік нагадаў, што ў гэтую нядзелю (16 студзеня) адзначаецца Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў, што заахвочвае да разважання над цярпеннямі многіх людзей і сем’яў, якія шукаюць лепшых умоў жыцця.
14 студзеня 2011 г., падчас аўдыенцыі, удзеленай прэфекту Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналу Анджэло Амато, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў беатыфікацыйныя дэкрэты 13 Слуг Божых. Акрамя папы Яна Паўла ІІ, кандыдатамі на беатыфікацыю з’яўляюцца 5 мужчын і 7 жанчын.
Сёння, 14 студзеня 2011 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынала Анджэло Амато. Святы Айцец падпісаў падрыхтаваны ведамствам дэкрэт аб сапраўднасці цудоўнага аздараўлення французскай законніцы с. Марыі-Сімоне Норман, якое прыпісвалася заступніцтву Яна Паўла ІІ.
У першую гадавіну трагічнага землятрусу, які адбыўся на Гаіці 12 студзеня 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў жыхарам вострава спецыяльнае пасланне салідарнасці і пажадання Божага благаслаўлення. З дакументам гаіцян азнаёміў спецыяльны пасланнік Папы, старшыня Папскай рады «Cor Unum» кардынал Робер Сара 12 студзеня 2011 г.
У суботу, 15 студзеня 2011 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзеліць аўдыенцыю прэфекту Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналу Анджэло Амато. Іерарх прадставіць Пантыфіку поўную дакументацыю беатыфікацыйнага працэсу Караля Вайтылы — Слугі Божага Яна Паўла ІІ.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся да ўладаў Пакістана з заклікам адмовіцца ад закона аб блюзнерстве. Як адзначыў Папа, гэты закон часта выкарыстоўваецца для таго, каб запалохваць рэлігійныя меншасці.