Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Праграма мерапрыемстваў СДМ у Мадрыдзе з Бэнэдыктам XVI
26.01.2011 13:06
Арганізатары Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе паінфармавалі, што з 18 па 21 жніўня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у дадзенай сустрэчы. Гэта будзе ўжо трэцяе падарожжа Пантыфіка ў Іспанію.
 
Святы Айцец узначаліў Нешпары на заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
26.01.2011 12:19
25 студзеня 2011 г. у рымскай базыліцы св. Паўла за мурамі Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI узначаліў урачыстыя Нешпары на заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. У набажэнстве прынялі ўдзел шматлікія прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў, прысутных у Рыме.
 
Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванні расійскаму народу ў сувязі з тэрактам
25.01.2011 14:29

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI праз пасрэдніцтва Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бэртонэ выказаў спачуванні расійскаму народу ў сувязі з тэрактам, які адбыўся 24 студзеня 2011 г. у маскоўскім аэрапорце Дамадзедава. Спачувальная тэлеграма накіравана на імя Прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.

 
Папскія цэлебрацыі на бліжэйшыя тры месяцы
25.01.2011 13:33

Стаў вядомы план мерапрыемстваў і літургічных цэлебрацый з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI на працягу бліжэйшых трох месяцаў. Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

 
Пасланне Папы на Дзень сродкаў масавай камунікацыі: мы пакліканы, каб і на гэтым полі дзейнасці абвяшчаць нашу веру
24.01.2011 18:18

Адказна карыстацца Інтэрнэтам заахвоціў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI хрысціян усяго свету ў пасланні на 45 Дзень сродкаў масавай камунікацыі. Па словах Папы, Інтэрнэт можа быць цудоўным сродкам евангелізацыі, аднак карыстанне ім патрабуе крытычнага падыходу, сведчання веры і абуджэння пытанняў, якія крыюцца ў чалавечай натуры.

 
Гамілія дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антонія Дзям’янкі ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
24.01.2011 14:36
22 студзеня 2011 г., экуменічная сустрэча ў мінскай архікатэдры

Напярэдадні свята навяртання святога апостала Паўла традыцыйна праводзяцца набажэнствы ў святынях з удзелам католікаў, праваслаўных і пратэстантаў аб адзінстве хрысціян. На ўсходзе і на захадзе ў гэты час хрысціяне штогод лучацца ў супольнай малітве аб еднасці, якой хоча Пан для сваіх вернікаў.

Чаму Апостал Народаў з’яўляецца асаблівым апекуном экуменічных інтэнцый усіх, хто моліцца аб адзінстве хрысціян? Святы Павел найбольш глыбока зразумеў універсальнасць хрысціянства. Ён развіў навучанне аб Касцёле як містычным целе Хрыста. Надаваў увагу духоўнаму вымярэнню Касцёла, так дарагому і праваслаўным, і пратэстантам. Увесь Касцёл з’яўляецца адным жывым звышпрыродным арганізмам. Хрыстус з’яўляецца яго галавою, а мы — клеткамі. «Усе мы ў адным духу ахрышчаныя, каб скласці адно Цела: ці жыды, ці грэкі, ці рабы ці вольныя» (пар. 1 Кар 12, 13).

Разарванае цела азначае, што ўвесь арганізм хворы. Падзел хрысціян таксама з’яўляецца прызнакам хваробы. Экуменічныя намаганні з’яўляюцца знакам вяртання да здароў’я пасварыўшыхся хрысціян. Апекуном ідэі яднання з’яўляецца Апостал Народаў.

Тыдзень экуменічных малітваў для прадстаўнікоў розных канфесій, для кожнага хрысціяніна з’яўляецца экзаменам адносна таго, якімі вачыма я гляджу на другога чалавека, які, хоць і ў іншай форме, але аддае пашану Пану Богу і мае тыя самыя планы і надзеі.

Экуменізм — гэта не імкненне навяртаць, не празелітызм, перш за ўсё боль падзелу і сум па больш дасканалым узоры выканання місіі, дадзенай праз Хрыста Апосталам: імкненне да збліжэння і намаганні ў гэтым напрамку, у тым ліку і зварот да еднасці.

Гэты сум, туга вельмі хвалюючыя, нібы апошняя справа, аб якой Езус просіць сваіх вучняў — «Каб былі адно» (пар. Ян 17,11). Гэта малітва за нас, каб не разрывалі адзінства, асабліва ў хрысціянскай сям’і. Для нас гэта боль сумлення і пастаяннае імкненне да стварэння новых ініцыятыў, накіраваных на дасягненне адзінства паміж хрысціянамі і ўсімі людзьмі.

Адзін сучасны мастак  прадставіў аблічча Хрыста ў незвычайным творы, які многія выданні змяшчалі на сваіх тытульных старонках. Незвычайнасць вобраза заключалася ў спалучэнні частак аблічча Хрыста, узятых з розных эпох, старажытных і сучасных малюнкаў, вядомых карцін, ікон, фрэсак, мазаік і вітражоў. Адпаведна адабраныя кавалачкі мастацкіх твораў, створаных у розных эпохах рознымі мастакамі і рознымі тэхнікамі прадставілі аблічча Хрыста. Такім чынам мастак падкрэліў, што хрысціяне з надзеяй углядаюцца ў аблічча Хрыста, аб якім св. Павел у Пасланні да Габрэяў сцвердзіў: Езус Хрыстус учора і сёння, Той самы таксама навекі.

Асобай Хрыста цікавяцца філосафы, гуманісты, гісторыкі, прадстаўнікі розных веравызнанняў, у тым ліку і нехрысціянскіх рэлігій. Праводзяцца даследаванні аб уплыве асобы Езуса на сучасную літаратуру, навуку, культуру ў шырокім разуменні. Мы бачым, што таксама па-за межамі сфарміраванага хрысціянства Езус не перастае заахвочваць да канструктыўнага пошуку многіх згодна са сваёй навукай: « Айцец Мой дагэтуль, і Я дзейнічаю» (пар. Ян 5, 17). Для нас, хрысціян, Езус Хрыстус не з’яўляецца выключна прыкладам для хрысціянства, не з’яўляецца харызматычным прарокам, не з’яўляецца толькі чалавекам, годным зацікаўленасці. Для нас Езус Хрыстус — гэта сапраўдны Бог і сапраўдны чалавек, адзіны пасрэднік паміж Богам і людзьмі, адзіны Збаўца свету.

Езус Хрыстус  з’яўляецца валадаром часу, яго пачаткам і канцом, з’яўляецца Панам часу і гісторыі.

Езус з’яўляецца сапраўдным святлом, якое асвячае кожнага чалавека, аб’яўляе ў поўні чалавеку яго самога і ўказвае яму яго найвышэйшае пакліканне. Таямніцу чалавека растлумачыць можна толькі ў таямніцы Уцелаўлёнага Слова.

Езус Хрыстус як сапраўдны вінаградны куст запрашае нас пазнаць Яго як Пана і Збаўцу, запрашае трываць у Яго любові, карыстацца Яго дарамі, Яго жыватворчымі сокамі, каб у Ім мы былі адзіныя.

Слуга Божы Ян Павел ІІ наступнымі словамі маліўся аб адзінстве: «Успомні, Пане, пра Твой Касцёл, захавай яго ад усялякага зла, зрабі яго дасканалым у Тваёй любові. Асвяці Яго і збяры з чатырох бакоў свету ў Тваім Валадарстве, якое Ты падрыхтаваў для яго ».

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: у існаванні падзелу паміж хрысціянамі вінаваты мы самі
24.01.2011 13:48

«Трэба распачынаць з малітвы, ад навяртання свайго сэрца», — такім бачыць шлях да адзінства хрысціянаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пра тое, якія крокі ў сённяшніх рэаліях магчымы для дасягнення адзінства хрысціянаў, чытайце ў інтэрв’ю з беларускім арцыпастырам.

 
Сёння ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў
24.01.2011 13:11
Сёння, 24 студзеня, успамін свайго нябеснага апекуна адзначаюць журналісты і пісьменнікі. У 1923 г. папа Пій ХІ абвясціў святога Францішка Сальскага апекуном каталіцкай прэсы.
 
Святы Айцец пра значнасць экуменічнага дыялога
24.01.2011 12:22

23 студзеня 2011 г. Папа па традыцыі звярнуўся да прысутных на плошчы Св. Пятра ў Рыме. У катэхезе Пантыфік разважаў над літургіяй слова, якая сцвярджае важнасць адзінства хрысціянаў.

 
Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ў ІІІ Нядзелю звычайнага тыдня
23.01.2011 19:00

23 судзеня 2011 г., мінская архікатэдра

Час споўніўся, Божае валадарства блізка, навяртайцеся і верце ў Евангелле

 
<< Першая < Папярэдняя 1541 1542 1543 1544 1545 1546 1547 1548 1549 1550 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1544 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.