1 лютага 2011 г., Барысаў
Дарагія кансэкраваныя асобы, законнікі і законніцы, браты і сёстры!
1. Сённяшняе свята Ахвяравання Пана ў Ерузалемскай святыні адкрывае нам некалькі вельмі важных праўдаў пра Бога і чалавека. Гэта перш за ўсё ахвяра, сустрэча і святло. Евангелле нагадвае нам пра ахвяру Езуса, пра спатканне з Ім старца Сімяона і прарочыцы Ганны, якія чакалі Збаўцу, і пра тое, што Ён з’яўляецца святлом на асвятленне язычнікаў (пар. Лк 2, 22–40).