Больш двух тысяч год таму на небе заззяла зорка, якая ўказала месца Нараджэння Збаўцы! Няхай святло веры дапаможа ўбачыць гэтае ззянне і ў сёлетнюю ўрачыстую ноч. Жадаем, каб чарговы ўспамін Божага прыйсця ў гэты свет надаў надзеі, прынёс гармонію, а сэрцы напоўніў радасцю.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выступіць з калядным радыёзваротам для Вялікабрытаніі, якое будзе трансліравацца па 4-м канале радыё ВВС. Папа ўпершыню адрасуе сваё каляднае пасланне гэтай краіне.
Да аднаўлення хрысціянскай маральнасці згодна са шляхам, указаным Янам Паўлам ІІ у энцыкліцы «Veritatis splendor» і аднаўлення ў праўдзе святарскага служэння заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з супрацоўнікамі Рымскай Курыі напярэдадні Божага Нараджэння 20 снежня 2010 г. Папа ўказаў таксама на неабходнасць паяднання на Блізкім Усходзе і на жыццё ў згодзе з «сумленнем, падпарадкаваным праўдзе, якое кажа аб прысутнасці Бога і ў сённяшнім свеце».
18 снежня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў Ватыканскую Апостальскую Бібліятэку пасля рамонту, дзе пагутарыў з яе персаналам і дырэктарам — кардыналам Рафаэле Фарына SDB. Штогод доступ у бібліятэку маюць каля 5 тысяч вучоных, але толькі Пантыфік валодае правам выносіць кнігі па-за межы бібліятэкі.
З 16 па 19 снежня 2010 г. у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі праходзілі адвэнтовыя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні праводзіў кс. Андрэй Яркавец, пробашч парафіі ў в. Краснае. Прапануем вашай увазе рэкалекцыйныя навукі ў фармаце МР3.
Гісторыя майстравання батлеек на Божае Нараджэнне бярэ свой пачатак у сярэднявеччы. Святы Францішак Асізскі ў 1223 г. у Грэччо (Умбрыя, цэнтральная Італія) упершыню арганізаваў святочную стайню, каб наблізіць да вернікаў гісторыю Нараджэння Хрыста.
Галоўны рэдактар выдання Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян у чарговым нумары каментуе папскае пасланне на найбліжэйшы Сусветны дзень міру. У ім, як адзначаецца, гучыць водгук лацінскага выслоўя «si vis pacem para bellum» («хочаш міру — рыхтуйся да вайны»).
Да сінтэзу інтэлектуальнага развіцця, маральнай дысцыпліны і ўдзелу ў рэлігійным жыцці заклікаў акадэмічны свет Рыма Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. 16 снежня 2010 г. Папа сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі рымскіх універсітэтаў у базыліцы св. Пятра.
45-ае Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылося 16 снежня 2010 г. у памяшканні Сакратарыята ККББ. На пасяджэнні прысутнічалі таксама Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС.