Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Мітрапаліт Кандрусевіч: у існаванні падзелу паміж хрысціянамі вінаваты мы самі
23.01.2011 00:08

«Трэба распачынаць з малітвы, ад навяртання свайго сэрца», — такім бачыць шлях да адзінства хрысціянаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пра тое, якія крокі ў сённяшніх рэаліях магчымы для дасягнення адзінства хрысціянаў, чытайце ў інтэрв’ю з беларускім арцыпастырам.

 
Бэнэдыкт XVI да рымскай паліцыі: даваць прыклад сувязі веры і здаровай свецкасці
21.01.2011 16:35

На важнасць сустрэчы чалавека з Богам, вяртання да сваіх духоўных і маральных каранёў, чаму спрыяе таксама грамадства і яго арганізацыі, указаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. 21 студзеня 2011 г. Папа ўдзяліў аўдыенцыю кіраўніцтву і супрацоўнікам рымскай паліцыі.

 
Дыялог Ватыкана з суніцкім універсітэтам у Каіры спынены?
21.01.2011 13:34
«Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству надалей жадае адкрытасці і працягу дыялогу з суніцкім універсітэтам „Аль-Азхар“ у Каіры», — адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI.
 
Святы Айцец пра значэнне Філіпінскага Папскага ўніверсітэта
20.01.2011 16:29
На заслугі Філіпінскага Папскага ўніверсітэта св. Тамаша ў Маніле перад Касцёлам і народам указаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у лісце да свайго пасланніка на ўрачыстасць 400-годдзя заснавання дадзенай навучальнай установы кардынала Зянона Грахалеўскага.
 
Прамова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас экуменічнай сустрэчы ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў


22 студзеня 2011 г., мінская архікатэдра

Трываць разам у ламанні хлеба

Глыбокапаважаныя прадстаўнікі розных хрысціянскіх веравызнанняў, браты і сёстры!

1. Чарговы Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праходзіць на тэму «Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам» (пар. Дз 2, 42).

 
Даклад кс. Віктара Гайдукевіча SDB ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў


20 студзеня 2011 г., Мінск

Больш двух тысяч гадоў таму першыя паслядоўнікі Хрыста ў дзень Пяцідзесятніцы сабраліся на малітву. Яны чакалі і атрымалі дары Духа Святога і такім чынам былі прыведзены да адзінства ў адным Целе Хрыстовым. У гэты дзень адбываецца першае жніво Духа праз Яго Спасланне, калі робіцца бачным першы і галоўны плён Яго служэння на Зямлі. Гэта падзея стала здзяйсненнем у гісторыі чалавецтва Новага Запавету. Ён быў заключаны Хрыстом на Крыжы і ў Змёртвыхпаўстанні, а ў Пяцідзесятніцу пачаў дзейнічаць Дарам Святога Духа ў людзях. Супольнасць веруючых у Хрыста ўжо пачала складаць пэўнае духоўнае адзінства.

 
Патыфік заахвоціў да пераадольвання перашкодаў паміж хрысціянамі
19.01.2011 17:15

«Штодня ўзрастаць ва ўзаемнай любові, будучы зацікаўленым у пераадольванні тых перашкодаў, якія яшчэ існуюць паміж хрысціянамі» — да гэтага заахвочваў усіх людзей добрай волі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сённяшняй катэхезы. Разважанні падчас агульнай аўдыенцыі 19 студзеня 2011 г. Папа прысвяціў Тыдню малітваў за адзінства хрысціянаў, які ўчора распачаўся.

 
Прызначаны старшыня ватыканскага Упраўлення фінансавай інфармацыі
19.01.2011 17:07
Святы Айцец прызначыў старшыню ватыканскага Упраўлення фінансавай інфармацыі — кардынала Аціліё Нікору, а таксама членаў Кіраўнічай рады.
 
Даклад а. Пятра Фраштэнгі OCD падчас сустрэчы, прысвечанай духоўнасці Кармэлю
19.01.2011 14:09
Мінск, 17 студзеня 2011 г.

Малітва св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус

«Вось мая малітва. Прашу Езуса, каб прыцягнуў мяне ў прамяні сваёй любові, каб злучыў мяне з сабою, каб Ён жыў ва мне».

Малітва св. Тэрэзы праходзіла ў свайго роду двух напрамках: прашэнне згодна з натхненнем, а таксама імкненне да праслаўлення і падзякі. Святая акрэслівала малітву як позірк, скіраваны да неба, як вокліч удзячнасці і любові, які сярод выпрабаванняў і радасці перапаўняе душу і злучае з Езусам. Святая Тэрэза не аддзяляла малітву ў асобны акт: на працягу дня, у кожнай справе, у слове яна ядналася з Умілаваным. Малітва была прыманнем любячага позірку Айца, які чувае над сваім дзіцём.

Сутнасцю малітвы быў давер, а не колькасць адчутых містычных ласк. Тэрэза прымала і адкрывала Бога як у цемры, так і сярод суцех. Малітва ў яе жыцці характарызавалася перыядам выпрабаванняў веры. Таму яна з даверам аддавалася любові Бога, каб не шукаць яе ў яго дарах, але Яго самога ў глыбіні свайго існавання. Трывала перад Богам, як дзіця, свядомая, што яе любяць; гэта і ёсць яе сіла.

Узнёсласць, цішыня, супакой — гэта пачуцці, якія характарызуюць яе шлях даверу. Прымае Пана ў сваёй штодзённасці, у ім знаходзіць суцяшэнне, паўнату. Глыбокае сяброўства, якое злучае сэрца Тэрэзы з яе Абраннікам, ззяе руплівасцю ў перажыванні часу медытацыі, хоць часта яна перажывалася ў млявасці. Тэрэза ніколі не звальняла сябе ад святых практыкаванняў. Малітва для яе — гэта час, калі яна аддае сябе Богу, шукае Яго дзеля Яго самога, не дзеля ўласнай карысці. І тады нават млявасць прымае ў якасці неабходнай, бо гэта сведчыць аб тым, што падчас малітвы не шукае задавальнення, ані самой сябе, але прагне наблізіцца да Бога, паводле Яго волі.

Тэрэза, калі была яшчэ малой дзяўчынкай, «заглыблялася ў глыбокіх думках». У яе дзіцячым разважанні зямля здавалася ёй месцам выгнання, таму яна кіравала свае мары да неба. Адпаведная ацэка спраў гэтай зямлі характарызавала яе з дзяцінства. Яна заўсёды ўмела шчыра стаць перад рэчаіснасцю і насыціцца глыбокімі прагненнямі. Гэта было фундаментам малітвы. Яна набліжалася да Бога, каб яшчэ мацней належаць Яму, каб у Ім наталіць усе свае прагненні.

З часу Першай святой Камуніі Тэрэза сузірае Эўхарыстычнага Езуса, разважае аб Ім. Гэты час адзначаецца доўгімі спатканнямі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Развіваецца ў ёй таксама патрэба паглыблення ведаў, каб узбагаціць сваё пазнанне Бога. Першым творам стала кніга «Пра наследаванне Хрыста» Тамаша Кемпійскага. Ніколі з ёй не раставалася і многія фрагменты ведала на памяць. Чытанне падтрымлівала яе ў разважанні і ажыўляла любоў да Бога.

Тэрэза ніколі не пераацэньвала суцехаў у малітве і каштоўнасцей «прыгожых думак». Асабісты вопыт вучыць яе, што ім нельга давяраць. Яна павінна цалкам аддацца Богу, бо гэта вера яе яднае з Ім. Усялякія цяжкасці ў малітве Тэрэза прымае як выклік, каб даказаць Богу сваю любоў праз вернасць духоўным практыкаванням. Санлівасць, няўважлівасць былі для Тэрэзы прыніжальнымі, аднак ніколі не паслабілі яе волі ў трыванні перад Панам. Менавіта тут крышталізуецца яе маленькі шлях дзіцяці, непарушны давер, што Бог прымае яе ў слабасці і прыніжэнні. Такія сітуацыі падчас малітвы могуць спрыяць знеахвочанню. Тэрэза выкарыстоўвае гэтыя сітуацыі, каб даць доказ гераічнай веры і далікатнай любові дзіцяці. Не адмаўляецца ад змагання, сцвярджае, што «гэта не высакародна не ахвяроўваць Богу крыху часу і добрай волі за столькі Яго дабрадзействаў».

Для зразумення вартасці гэтай велікадушнай ахвяры падчас малітвы трэба прыгледзецца да дзіцячай паставы кахання. Тэрэза не падмацоўвалася нейкімі малітоўнымі спосабамі, не прывязвала ўвагі да формы: «я не асмельваюся шукаць у кніжках прыгожыя малітвы, мне гэта прыкра, іх так шмат». Тэрэза малілася сэрцам, казала Богу з глыбіні сябе аб тым, што адчувае і што прагне Яму ў дадзены момант сказаць. Гэта і ёсць сутнасць малітвы, бо гэта час заручынаў, з’яднання ў адно з Умілаваным. Цэліна (сястра Тэрэзы) успамінае: «Яна любіла Пана Бога так, як дзіця любіць свайго бацьку, звяртаючыся да Яго з невымоўнай чуллівасцю».

Святая Тэрэза вучыць нас, што малітва павінна быць простым дыялогам дзіцяці, якое адчувае, што яго Айцец любіць яго. Мы павінны сардэчна размаўляць з Ім, чулліва і проста, казаць Яму пра ўсё тое, што перажываем і адчуваем не адшуканымі словамі, але з глыбіні сябе. Тэрэза казала: «Я паступаю, як дзіця, якое не ўмее чытаць, кажу Добраму Богу тое, што хачу сказаць, не будуючы прыгожых сказаў, і Ён заўсёды мяне разумее». У св. Тэрэзы ўзаемадапаўняюцца медытацыя і вусная малітва, бо ўсёй сабой паддавалася ззянню Божай Міласэрнасці, якая напаўняла яе і перамяняла. Яна не раздзяляла час на «трыванне перад Панам» і на працу — кожная хвіліна дня была для яе нагодай, каб трываць перад Умілаваным і з Ім. Ведала, што не можа аддзяляць думкі ад учынкаў, усё павінна быць насычана любячай Прысутнасцю. Прыняла любоў Бога і так была ёй напоўнена, што не ўяўляла сабе, як гэта, не памятаць пра Ягоную прысутнасць.

Тэрэза як духоўная дачка св. Маці Тэрэзы Авільскай прыняла як сваё яе азначэнне малітвы: «просты позірк сэрца на Таго, пра каго ведаем, што нас любіць…». Такім чынам яна станавілася перад Богам, як дзіця перад бацькам, ні на што не спадзеючыся, а толькі прагнучы прытуліцца да Яго і паддацца перамяняючай гарачыні Ягонай любові.

 
Няпростая каштоўнасць — адзінства
19.01.2011 11:41

Хрысціянскае яднанне — гэта супольнасць, дзе ўсе слухаюць перадусім Бога. Багацце магчымасцей яднання ў Пану — адзінай найвышэйшай мэце — адкрывае для хрысціянскай супольнасці вялікія далягляды адзінства ў разнароднасці.

 
<< Першая < Папярэдняя 1541 1542 1543 1544 1545 1546 1547 1548 1549 1550 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1545 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.