Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Навукоўцы: практыкуючыя хрысціяне менш схільныя да стрэсу на святы Божага Нараджэння чым атэісты
23.12.2016 12:23

У перыяд Божага Нараджэння ў веруючых еўрапейцах назіраецца большая задаволенасць жыццём і «эмацыйны дабрабыт», чым у іншы час года. У той жа час гэты перыяд прыносіць ім менш стрэсу ў параўнанні з няверуючымі.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч скіраваў адкрыты ліст міністру аховы здароўя Беларусі
23.12.2016 11:56

22 снежня Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў адкрыты ліст на імя міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Васіля Жарко. У ім старшыня каталіцкага епіскапату выказвае непакой і крытыку адносна Праекта нормаў медыцынскай этыкі і дэанталогіі.

 
Семінарысты з Гродна падзяліліся аплаткай з выхаванцамі дома-інтэрната ў Галавічполлі
23.12.2016 11:55

21 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам семинарыі кс. Андрэем Лішко наведалі дом-інтэрнат ў вёсцы Галавічполле, у якім жывуць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.

 
Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
23.12.2016 11:36

Мінск, 22 снежня 2016 г.

Міністру аховы здароўя
Рэспублікі Беларусь
Жарко В.І.

Адкрыты ліст

Глыбокапаважаны Васіль Іванавіч!

Апублікаваны не так даўно Праект нормаў медыцынскай этыкі і дэанталогіі выклікаў вострую дыскусію ў беларускім грамадстве. Несумненна, у медыцыне, як і ў іншых сферах дзейнасці чалавека, неабходныя этычныя нормы, якія павінны адпавядаць як натуральнаму закону, так і агульнапрынятым маральным прынцыпам.

 
Святарская супольнасць Гродзенскай дыяцэзіі падзялілася аплаткай у Гродне
23.12.2016 11:22

22 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча святароў, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.

 
116 новых святых і благаслаўлёных з’явіцца ў Каталіцкім Касцёле
23.12.2016 11:02

21 снежня папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардынала Анджэла Амата і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні цуду, мучаніцкай смерці і гераічнасці цнотаў.

 
Аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў курсаў сямейнага жыцця адбылася ў Ляскоўцы
23.12.2016 10:56

19 снежня ў дыяцэзіяльным цэнтры «Карытас» у Ляскоўцы прайшла аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў курсаў сямейнага жыцця з удзелам дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB, біскупскага вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.

 
Гурт Laudans зняў відэа з калядным спевам «Як прыбеглі пастушкі»
23.12.2016 09:57

Усё бліжэй і бліжэй святочныя дні, на вуліцах і ў дамах з’яўляюцца ўпрыгожаныя ёлкі, навагоднія агеньчыкі, усмешкі і светлы настрой — набліжаюцца святы Божага Нараджэння.

 
Ватыканскія паліцэйскі і пажарны прынясуць фігурку Божага Дзіцятка да стаенкі на плошчы Святога Пятра
23.12.2016 09:48

У гэтым годзе 24 снежня падчас вігілійнай святой Імшы фігурку Немаўлятка Езуса да стаенкі на плошчы Святога Пятра прынясуць і пакладуць у яселькі ватыканскія паліцэйскі і пажарны.

 
У Смаргоні прайшла аплаткавая сустрэча з удзелам салезіянаў і іх бацькоў
23.12.2016 09:22

У Смаргоні сабраты салезіяне, сёстры салезіянкі, юнакі з прэнавіцыята, а таксама іх бацькі і родныя сабраліся разам на дзяленне аплаткай. Падобныя сустрэчы ладзяцца не першы год, што спрыяе еднасці не толькі паміж прадстаўнікамі салезіянскай кангрэгацыі, але і паміж іх бацькамі.

 
<< Першая < Папярэдняя 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 Наступная > Апошняя >>

Старонка 173 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.