Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Лявонпаль — парафія Хрыста Валадара Сусвету
Лявонпаль — касцёл Хрыста Валадара
Фота У. Багданава
Адрас:
в. Лявонпаль
Мёрскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211287
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў першую нядзелю месяца —15.00
Адпусты: урачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету
лЗ гісторыі парафіі

Касцёл пад тытулам Хрыста Валадара знаходзіцца на адлегласці 30 км ад Мёраў, у даўнім палацы Лапацінскіх. Святая Імша адбываецца кожную нядзелю і святы.
 
Ідолта — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Шкаплерна
Ідолта — касцёл Маці Божай Шкаплернай
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Мілашова, 1
в. Ідолта
Мёрскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211940

Тэл.: (8–02152) 23-151
в

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.00, 11.00, 13.00 (капліца ў Вялікім Дзедзіне), 15.00 (капліца ў Малым Дзедзіне)
  • Св. Імша ў будні — 08.00

Адпусты: Маці Божай Шкаплернай – 16 ліпеня; успамін св. Ізыдара – 10 мая; урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня; урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля (капліца на паўвостраве) – 24 чэрвеня
фЗ гісторыі парафіі

У 1939 г. у Ідолце быў пабудаваны касцёл у стылі мадэрн пад тытулам Маці Божай Шкаплернай. У ранейшых манаграфіях згадваецца касцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Касцёл у Ідолце – прамавугольная пабудова, да якой дабудаваны дзве закрыстыі. Да галоўнага касцёла асіметрычна дабудаваны таксама квадратная вежа з белай цэглы і галерэя з аркадамі. Спалучэнне розных матэрыялаў і колераў надае святыні арыгінальны і цікавы знешні выгляд.

Абраз святога Ізыдара і 14 стацый Крыжовага шляху датуюцца сярэдзінай ХІХ ст.

 
Германавічы — парафія Перамянення Панскага
Германовічы — касцёл Перамянення Пана
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Энгельса, 1
в. Германавічы


Шаркаўшчынскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211924

Тэл./факс: +375 2154 39 2 71
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.30, Імша для дзяцей — 12.00
  • Св. Імша ў будні на святы — 10.00
  • Св. Імша ў будні: пн, ср, пт — 18.00; аўт, чр, сб — 10.00;

Адпусты: свята Перамянення Пана – 6 жніўня; урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня; урачыстасць Звеставання Пана – 25 сакавіка; свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі – 31 мая (у капліцы ў Бальнове)
ыЗ гісторыі парафіі

У некаторых манаграфіях, якія датычаць каталіцкіх святыняў на Беларусі, касцёл у Германовічах узгадваецца пад тытулам Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. Аднак у касцёльным архіве прыводзіцца тытул Перамянення Пана.

Першы мураваны касцёл пад тытулам Перамянення Пана ў Германовічах быў пабудаваны ў 1787 г. у стылі позняга барока. Гэты помнік архітэктуры «віленскага барока» з’яўляецца творам Ігнацыя Зрыні-Шырына, пра што згадваюць гістарычныя хронікі. Касцёл мураваны, сярэдніх памераў, меў тры крыжы і мезанін, на якім значылася імя Панны Марыі на фоне промняў з металу. Унутры мясціліся тры галоўныя алтары і некалькі бочных, некалькі канфесіяналаў, а таксама арганы.

На працягу доўгага часу святыня не была парафіяльнай. Паводле польскіх касцёльных хронікаў, парафія ў Германовічах паўстала на пачатку ХІХ ст. і належала да Мінскай дыяцэзіі. Касцёл стаў парафіяльным у 1810 г. Паводле іншых дакументаў, на той час у Германовічах існаваў яшчэ адзін касцёл пад тытулам св. Апосталаў Пятра і Паўла і дзве драўляныя капліцы. У 2-й пал. ХІХ ст. у парафіі налічвалася 3013 вернікаў. З экспансіяй Расіі на захад касцёл св. Апосталаў Пятра і Паўла быў знішчаны, іншыя касцёлы перароблены ў праваслаўныя святыні. Касцёл пад тытулам Перамянення Пана ў Германовічах дзейнічаў да 1948 г., калі быў арыштаваны кс. Ян Грабоўскі, а святыню зачынілі і прыстасавалі пад іншыя патрэбы. Прыгожая фігура Маці Божай з галоўнага алтара трапіла ў музей з подпісам «Каралева XVII стагоддзя».

Аднак вера тутэйшых жыхароў перамагла: у верасні 1988 г. святыню вярнулі, 31 кастрычніка яе асвяціў кс. Люцыян Паўлік. У галоўным алтары зноў месціцца абраз Маці Божай, а вышэй – вітраж з фрагментам выявы Перамянення Пана. З правага боку ад алтара знаходзіцца фігура Пана Езуса, а з левага – місійны крыж, асвечаны ў 1992 г.

На тэрыторыі парафіі, на могілках у Бальнове, знаходзіцца таксама старадаўняя драўляная капліца пад тытулам Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы 2009
25.07.2009 00:20
 З 24 па 26 ліпеня 2009 г. у мястэчку Івянец Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася малітоўная моладзевая сустрэча, ужо другая па ліку, прызваная стаць добрай штогадовай традыцыяй у жыцці Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Праграма мерапрыемстваў, запланаваных сёлета ў рамках сустрэчы, мела свае адметнасці, звязаныя з падзеямі, якія перажываюць у гэтым годзе католікі Беларусі.
 
Дзісна — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Дзінса — касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Пушкіна, 3
г. Дзісна
Мёрскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211950

Тэл.: (8–02152) 37672

 

ф

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.30
  • Св. Імша ў будні — 18.00, зімой — у 15.00

Адпусты: урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня; успамін св. Тэклі – 23 верасня
фЗ гісторыі парафіі

У 1630 г. шляхціц Полацкага ваяводства Крыштаф Малкевіч-Хялчоўскі запрасіў у Дзісну айцоў францішканцаў, пабудаваў для іх кляштар з касцёлам і званіцай. Гэта былі драўляныя будынкі, узнесеныя на беразе Дзвіны. Пасля ён падараваў ім маёнтак Клімоўшчыну.

У 1773 г. на месцы драўлянага касцёла францішканцы пабудавалі новы касцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Мураваная святыня памерамі 35х16 м мела сцены таўшчынёю 1,5 м.

Аднак у 1831 г. касцёл ліквідавалі, а законнікі былі вымушаны пакінуць горад. У 1839 г. святыню вярнулі вернікам як парафіяльную, а ў 1851 г. яна была кансэкравана біскупам Жылінскім.

Падчас пажару 1882 г. касцёл быў значна пашкоджаны, аднак ужо ў 1883 г. адбудаваны і асвечаны кс. Пятром Валіцкім.

У 1938 г. касцёл зноў прынялі францішканцы, але праз год, калі на гэтую зямлю прыйшлі савецкія войскі, іх душпарыская праца была спынена, а кс. Валяр’ян Міхно арыштаваны.

На пачатку ліпеня 1941 г., калі нямецкія войскі дайшлі да Дзвіны і там адбываліся ваенныя дзеянні, згарэлі плябанія, званіца і касцёльны дах.

Пасля вайны католікі Дзісны хацелі адбудаваць святыню, але ўлады не далі на гэта дазволу. У 1958 г. вайскоўцы ўзарвалі касцёл разам з пахаваннямі, якія знаходзіліся пад падлогай. Засталіся толькі тры сцяны, пярэдняя сцяна была разбураная.

У 80-я гады католікі Дзісны зрабілі прыбудоўку да паўднёвай сцяны, і такім чынам утварылася капліца ў закрыстыі былога касцёла. Да цяперашняга дня людзі моляцца ў ёй у нядзелі і святы. У траўні 2007 г. у касцёле адбываліся вялікія будаўнічыя работы. Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі знаходзіцца за 44 км ад Мёраў.

На могілках ў 1990-я гг. пабудавана каталіцкая капліца, відаць, на месцы папярэдняй.

 
Друя — парафія Найсвяцейшай Тройцы
Друя — касцёл Найсвяцейшай ТройцыАдрас:
вул. Леніна, 54
г.п. Друя
Браслаўскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211960

Тэл.: (8–02153)25109
ф
Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00
  • Св. Імша ў будні: аўт, чц, сб — 09.00; пн, ср, пт — 19.00; у зімні час — аўт, чц, сб — 10.00; пн, ср, пт — 18.00

У капліцы Св. Міхала Арханёла св. Імша ў першую суботу месяца ў 12.00

Адпусты: успамін Маці Божай Анёльскай – 2 жніўня; урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
чЗ гісторыі парафіі

На супрацьлеглым ад горада Друя беразе калісьці знаходзілася паселішча Прыдруйск, у якім быў прыгожы касцёл, а ў парафіі налічвалася каля 1670 вернікаў. У Друі на той час касцёла яшчэ не было.

Гісторыя друйскай парафіі пачалася з XVII ст. У 1633 г. Казімір Леў Сапега, ваявода віленскі і вялікі гетман літоўскі, намаганнямі якога ўзнесліся будынкі кляштара і святыні для законнікаў, запрасіў у Друю бэрнардынцаў і даў ім багаты фундуш маёнткамі. У 1706 г. (паводле іншых дакументаў – у 1690 г.) падчашы браслаўскі П. К. Качаноўскі зафундаваў у Друі кляштар дамініканцаў. У 1767 г. паводле праекта італьянскага архітэктара Паракі быў пабудаваны комплекс кляштара ў барочным стылі, у склад якога ўваходзіў касцёл св. Антонія.

Аднак у 1832 г. кляштар зачынілі, а ў 1839 г. усе яго будынкі былі перададзены праваслаўным. У канцы ХІХ ст. спустошаныя збудаванні пачалі ператварацца ў руіны, у 1909 г. касцёл узарвалі. Акрамя кляштара і касцёла св. Антонія ў Друі быў яшчэ парафіяльны касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, таксама зруйнаваны. Да 1945 г. усе друйскія святыні былі зачыненыя і ператварыліся ў руіны.

Барочны касцёл пад тытулам Найсв. Тройцы быў пабудаваны ў 1643–1646 гг., перабудаваны ў 2-й палове XVIII ст. Пасля касацыі кляштара ў 1852 г. з’яўляўся парафіяльным. У 1944 г. у святыню трапіла бомба. Пасля ІІ сусветнай вайны быў зачынены, пазней фармальна знаходзіўся ў распараджэнні мясцовага меліярацыйнага прадпрыемства, а на справе быў занядбаны і паступова разбураўся. Ад пажару і рабавання нішчылася каштоўная рухомая маёмасць святыні, у тым ліку, арганы ў стылі ракако, абразы XVII i XVIII стст., драўляная разьба. Асабліва каштоўныя былі званы: рэнесансны «Зыгмунт» 1520 г. і вялізны «Казімір», падараваны фундатарам святыні, зроблены на вядомым ліцейным заводзе Ганса Бехема ў Кракаве і паводле мясцовай традыцыі прывезены ў Друю на санях. «Казімірам» карысталіся толькі ў асаблівых выпадках: калі пачалася вайна, памёр папа альбо кароль. Абодва званы, як і шэраг іншых, мясцовыя парафіяне захавалі падчас сусветных войнаў, але яны былі знішчаныя ў савецкі перыяд. На адной з дзвярэй святыні дагэтуль можна прачытаць дату: 1619 г.

Святыня – трохнававая базыліка з паўкругла закрытым прэзбітэрыем і адной закрыстыяй, з дзвюма вежамі, прыгожым фасадам і трыма алтарамі – стаіць на стромкім беразе Дзвіны. Спераду да галоўнага корпуса прылягае дабудаваная ў 1772 г. манументальная чатырох’ярусная вежа, накрытая барочным купалам і фланкаваная на вышыні другога ўзроўню валютавымі сцёкамі, якія закрываюць верх бакавых наваў. Асобныя ярусы вежы аздоблены рознымі аконнымі праёмамі, хвалістымі гзымсамі і вуглавымі пілястрамі. Пілястры аздабляюць таксама і бочныя фасады святыні. Прэзбітэрый і бочныя сцены ўзмоцнены контрфорсамі.

У 1989 г. святыню вярнулі вернікам. Пачаўся рамонт, падчас якога быў адноўлены і часткова рэканструяваны ўнутраны дэкор у стылях барока і ракако. У інтэр’еры касцёла вылучаюцца познебарочны трох’ярусны галоўны алтар 1764–1767 гг. і амбона, а таксама чатыры бочныя алтары 1779 года ў стылі ракако. Захавалася таксама частка арыгінальных алебастравых аздабленняў скляпення XVII стагоддзя.

Да касцёла прымыкае двух’ярусны будынак кляштара, які разам са святыняй утварае замкнуты чатырохкутнік пабудоваў з унутраным дворыкам. Увесь комплекс абнесены агароджай з барочнай брамай 1778 года. Кляштар быў пабудаваны ў 1-й пал. XVII ст. і разбудаваны ў 2-й пал. XVIII ст. Вонкавы выгляд будынка сціплы, сцены адрозніваюцца толькі рызалітамі і прыбудовамі.
 
Барадзінічы (Барадзенічы) — парафія Св. Юзафа

Барадзінічы — касцёл св. Юзафа
Фота У. Багданава
Адрас:
в. Барадзенічы (касцёл)
Браслаўскі р-н 211969Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэл.: +375 (2153) 3 6055

фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00 (не заўжды), па буднях на святы — 18.00

Адпусты: урачыстасць св. Юзафа – 19 сакавіка; урачыстасць св. Роха – 16 жніўня
ыЗ гісторыі парафіі

У Барадзінічах існуе парафія пад тытулам святога Юзафа. Касцёл пабудаваны ў ХІХ ст. фундатарам Лапацінскім. У галоўны фасад касцёла ўмаравана пліта з надпісам на латыні і лічбамі “1836”), якія відаць, датычыць асвяшчэнне касцёла. Гістарычныя дакументы, якія датычаць будаўніцтва, былі знішчаныя ў часы савецкай улады, але са слоў мясцовых жыхароў старэйшага пакалення вядома, што да будаўніцтва мелі дачыненне таксама заможныя людзі гэтай мясцовасці.

У 1939–1949 гг. пробашчам парафіі быў кс. Юзаф Інгелевіч. Наступныя два гады парафіяй кіраваў прыезджы святар, прозвішча якога невядома. Пазней, да 1989 г., касцёл стаяў зачынены. У 1989 г. была адпраўлена першая св. Імша на вуліцы, бо ў святыні на той час яшчэ мясціўся склад.

Касцёл пабудаваны з каменя. Акрамя прыгожага галоўнага алтара, у ім ёсць два бочныя алтары: св. Антонія і св. Юзафа. У галоўным алтары месціцца абраз НПМ, Маці Міласэрнасці.

 
Ула — парафія Святой Троіцы
Ула — касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
вул. Ленінская, 1

а.г. Ула
Бешанковіцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211375


aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 13.00
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
ыЗ гісторыі парафіі

У Лепельскім павеце, над Дзвіною, пры ўпадзенні ў яе ракі Улы, у старажытнасці знаходзілася мястэчка, якое па назве рэчкі называлася Ула. Гісторыя тутэйшай парафіі пачалася з XVII ст. У 1699 г. тут на месцы зруйнаванага сярэднявечнага замка, каралеўскі сакратар Яўстахі Лукомскі і Браніслаў Прысецкі пабудавалі драўляны касцёл пад тытулам Святога Духа і перадалі яго айцам дамініканцам (рэзідэнцыі дамініканцаў з Чашнікаў), даючы на ўтрыманне айцоў маёнтак. На жаль, у 1782 г. адзін з нашчадкаў фундатара Прысецкага адабраў у дамініканцаў маёнтак і яны былі вымушаны пакінуць Улу. У 1800 г. новы ўладальнік Улы Ігнацы Рэут аднавіў фундацыю і заснаваў у мястэчку парафію. У 1853–1864 гг. дзякуючы вялікім намаганням, нястомнай працы і невычарпальнай энергіі ксяндзоў Якусевіча і Матузы ўдалося пабудаваць сучасную святыню: паўстаў мураваны касцёл, помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Гэта парафія, заселеная амаль выключна католікамі, мела вельмі нязручнае становішча: касцёл знаходзіўся на паўвостраве, адсечаны рэкамі ад усёй парафіі, дзе калісьці налічвалася 4860 вернікаў (яна была адной з самых шматлюдных). У 1812 г. тут працавалі 3 вікарыі, якімі на працягу доўгага часу былі кс. бэрнардынцы. Гэтыя людзі аддана любілі касцёл і людзей, энергічна змагаліся з п’янствам, звярталіся да людскіх сэрцаў на беларускай мове, прыгожа спявалі. Іх называлі нават Божымі апосталамі. Але пастаянныя змены святароў фатальна адбіліся на стане парафіі, дзе раней было і некалькі уніяцкіх цэркваў, у тым ліку пабудаваных дамініканамі.

Касцёл у прыгожым неакласіцыстычным стылі, з дзвюма нізкімі вежамі, у 1914 г. быў цалкам адрамантаваны і абгароджаны. Галоўны алтар славіўся старажытнымі абразамі, напрыклад, абразом Маці Божай у срэбных шатах і вельмі старажытным абразом св. Антонія.

Парафіяльны касцёл ужо ў 1935 г. быў адабраны ўладамі і прызначаны пад склад збожжа. Пасля яго перарабілі пад клуб, а ў 60-я гады мінулага стагоддзя спалілі.

У 90-я гады наступілі змены. 19 ліпеня 1992 г. быў прыняты статут парафіі Найсвяцейшай Тройцы, і да яе тэрыторыі далучыліся вёскі не толькі з Бешанковіцкага, але і з Шумілінскага раёна. Парафіяне атрымалі і руіны касцёла. Дзякуючы намаганням тагачаснага пробашча кс. Мечыслава Янцышына і вернікаў у 1999 г. касцёл быў адбудаваны, 18 верасня адбылася яго кансэкрацыя, здзейсненая кс. кардыналам Казімірам Свёнткам, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. Крыху раней кс. Мечыславам Янчышыным была пабудавана капліца ў вёсцы Мікалаева, дзе цяпер ужо зарэгістравана парафія.

На жаль, вернікі Улы не маюць пастаяннага святара, сюды прыязджае пробашч з Бешанковічаў. Падчас візітацыі вернікі выказалі надзею на тое, што па магчымасці, кс. біскуп прызначыць сюды пастаяннага пробашча.
 
Новалукомль — парафія Святой Марыі Магдалены

Новалукомль — касцёл Св. Марыі МагдаленыАдрас:
вул. Камунальная, 2
г. Новалукомль

Чашніцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211162

Тэл./факс: (8–02133)63200
яРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.00 (па-польску), 12.00 (па-беларуску)
  • Св. Імша ў будні зімой: пн, ср, пт — 18.00, аўт, чц, сб — 08.00
  • Св. Імша ў будні летам: пн, ср, пт — 19.00, аўт, чц, сб — 08.00
Адпусты: успамін св. Марыі Магдалены – 22 ліпеня
ыЗ гісторыі парафіі

Парафія ў Новалукомлі, новым горадзе, заснаваным у 1966 г. дзякуючы будаўніцтву цеплаэлектрастанцыі, бярэ свой пачатак з населенага пункта Лукомль, які існаваў здаўна. У XVII ст. князь Ян Лукомскі ў мястэчку пад назвай Лукомль пабудаваў францішканскі кляштар, пры якім была ўтворана парафія. У той жа час на гэтай тэрыторыі пачала дзейнічаць і праваслаўная царква. Пасля таго, як у 1793 г. Польшча страціла незалежнасць, для католікаў пачаўся вельмі цяжкі перыяд. У 1832 г. кляштар быў зачынены, а ў 1868 г. з Лукомля выгналі святара і скасавалі парафію. Праваслаўныя святары заставаліся тут яшчэ на працягу амаль 100 гадоў, але і іх пацяснілі камуністычныя ўлады. Каталіцкі касцёл меў тытул Святога Духа, праваслаўная царква – тытул св. Марыі Магдалены. У 1997 г., калі зноў паўстала каталіцкая парафія, па дакументах яна была названа імем св. Марыі Магдалены, што павінна было сімвалізаваць агульны шлях да веры католікаў і праваслаўных.

Мястэчка Лукомль разраслося, а калі ў 2-й палове мінулага стагоддзя тут пачалі будаваць электрастанцыю, горад, пабудаваны над прыгожым Лукомскім возерам, атрымаў назву Новалукомль. У ім налічваецца 15 тысяч жыхароў, 180 км аддаляюць яго ад Мінска, 120 км – ад Віцебска і 120 км – ад Полацка. Насельніцтва горада вельмі разнастайнае па нацыянальнасцях і веравызнаннях.

Увосені 1996 г. тут была адпраўлена першая святая Імша ў прыватнай кватэры, што і паклала пачатак фармавання новай парафіі. Дзякуючы намаганням кс. пралата Мечыслава Янцышына 3.03.1998 г. яна была зарэгістравана пад тытулам св. Марыі Магдалены, абслугоўваў парафію ксёндз з Лепеля.

Пасля ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі ўвосень 2000 г. у парафію быў прызначаны першы пробашч – кс. пралат Мечыслаў Янцышын. У 2001 г. у цэнтры горада католікі выкупілі старую кацельню з прылягаючай тэрыторыяй, а ў 2003 г. яе пачалі перабудоўваць у касцёл і плябанію. На сённяшні дзень будаўніцтва касцёла скончана, у ім адбываюцца набажэнствы.
 
Лепель — парафія Святога Казіміра
Лепель — касцёл Св. Казіміра
Фота Дз. Салаша

Адрас:
вул. Герцэна, 1

г. Лепель
Лепельскі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211174

Тэл./факс: (8–02132)41340
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 11.00, 16.00
  • Св. Імша ў будні: пн, ср, пт — 18.00; аўт, чр, сб — 09.00
Адпусты: урачыстасць святога Казіміра – 4 сакавіка
фЗ гісторыі парафіі

Першыя звесткі аб парафіі паходзяць з 1604 г., калі Леў Сапега аддаў гэта мястэчка віленскім законніцам бэрнардынкам, якія працавалі пры касцёле св. Міхала. У 1604 г. ён фундаваў і багата абсталяваў касцёл, які нагадваў вялікі карабель. Гэта быў адзін з першых трох касцёлаў на Полацкай зямлі. Святыня гарэла два разы, і пасля апошняга пажару ў 1833 г. набажэнствы адбываліся ў драўляным касцёле, перабудаваным з плябаніі. У 1857–1876 гг. быў пабудаваны мураваны касцёл пад тытулам св. Казіміра – помнік архітэктуры позняга класіцызму ў раманскім стылі, які да нашых дзён упрыгожвае цэнтр горада. Фундатарам касцёла быў мясцовы шляхціц Мальчэўскі. У лепельскай парафіі ў часы будаўніцтва святыні налічвалася 2976 католікаў, 400 з якіх пражывалі ў горадзе.

Касцёл належыць да тыпу базылікальных святыняў, дзвюхвежавы, з цікавай унутранай кампазіцыяй. У галоўным барочным алтары змяшчаліся фігуры святых Пятра і Паўла і дэкаратыўныя вазы. Да найбольш вядомых абразоў належалі «Узвышэнне Святога Крыжа» і абраз святога Казіміра. З левага і правага боку знаходзіліся прыгожыя бочныя алтары ў стылі барока. Ва ўсходняй частцы святыні мясціліся хоры.

На пачатку свайго існавання парафія св. Казіміра мела яшчэ некалькі капліцаў і касцёлаў у іншых паселішчах. Звычайна яны знаходзіліся ў багатых шляхецкіх маёнтках. У маёнтку Пышна ў 1780 г. намаганнямі шляхціца Шчытаў Кашчыца, які служыў тады пры каралеўскім двары, быў пабудаваны касцёл. У маёнтках Межычы і Лусішчы ў 1909 г. былі пабудаваныя і асвечаныя кс. Паўлам Карповічам драўляныя касцёлы, але ніводны з іх не захаваўся да нашых дзён.

Касцёл св. Казіміра зноў пачаў дзейнічаць у 90-я гг. мінулага стагоддзя. З 1993 г. ў касцёле адбываюцца рэгулярныя набажэнствы, а ў 1995 г. касцёл нанава асвяцілі.

Выгляд касцёла цяпер вельмі змяніўся, ён атынкаваны і пабелены як звонку, так і ўнутры. Змяніліся і касцёльныя вежы. Старыя роспісы на сценах замаляваныя. У галоўным алтары змешчаны абразы Пана Езуса і св. Казіміра, у левым бочным алтары – абраз Маці Божай Вастрабрамскай. Алтары і лаўкі ў касцёле зроблены з дрэва і ўпрыгожаны разьбою.

На тэрыторыі парафіі знаходзіцца вёска Весялова, дзе была зарэгістравана парафія.
 
<< Першая < Папярэдняя 1721 1722 1723 1724 1725 1726 1727 1728 1729 1730 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1722 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.