Талачын — парафія Святога Антонія Падуанскага
|
 | Фота А. Дыбоўскага | Адрас: вул. Леніна, 50 г. Талачын Талочынскі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211092
Тэл.: (8–02136) 51842 фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю — 10.30
- Св. Імша ў будні: аўторак, чацвер, субота – 09.00; панядзелак, серада, пятніца – 18.00
Адпусты: успамін св. Антонія Падуанскага – 13 чэрвеня яЗ гісторыі парафіі
У старых хроніках ёсць звесткі, што ў 1604 г. Леў Сапега пабудаваў у Талачыне касцёл, школу і шпіталь для хворых. Аднак лёс гэтага мястэчка быў вельмі зменлівы. Падчас набегу Залатарэнкі і войскаў Напалеона Талачын перажыў значныя знішчэнні. У 1804–1807 гг. тут працавалі базыльяне, якія абслугоўвалі парафію, адкрылі парафіяльную школу. Лепшыя часы пачаліся тады, калі кс. Гроньскі, а пасля – кс. Ян Радзівон, талочынскі пробашч, пачалі весці душпастырскую працу, каб адрадзіць парафію, але з часам усё было знішчана.
Касцёл пад тытулам св. Антонія Падуанскага быў пабудаваны ў 1853 г. Познебарочная трохнававая святыня стаіць на пагорку і бачна з усіх бакоў. Функцыянавала як парафіяльны касцёл да 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Пасля вайны будынак прызначылі пад сховішча, склад розных матэрыялаў, пасля часткова адраманавалі, каб зрабіць у ім кавярню і клуб. Вялікімі намаганнямі вернікаў, а таксама кс. Уладзіслава Бліна, тагачаснага пробашча парафіі ў Магілёве, і кс. Юзафа Пятушкі, пробашча з Барысава, 6.04.1993 г. касцёл быў вернуты католікам. |
Сянно — парафія Найсвяцейшай Тройцы
|
Адрас: вул. Чырвонага Кастрычніка, 1а г. Сянно
Сененскі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211118
Тэл.: (8–02135) 21830 фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю — 18.00
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы aЗ гісторыі парафіі
Касцёл у Сянно быў пабудаваны на пачатку XVII ст. У 1864 г. адсюль выгналі а. францішканцаў, пасля якіх застаўся дыяцэзіяльны касцёл, разбураны 17 верасня 1962 г. Першым святаром тут быў кс. Алкевіч, які памёр ад сухотаў, змучаны цяжкай працай. Парафія ў Сянно перастала існаваць з 1937 г., калі адсюль вывезлі апошняга святара.
Пасля доўгага перыяду цярпенняў і сістэматычнага пераследу вернікаў пачаўся перыяд адраджэння. Першую св. Імшу тут адправіў кс. Мечыслаў Янцышын з Лепеля, пасля некалькі разоў – а. Міхал Ермашкевіч, які нарадзіўся ў гэтай мясцовасці.
28 сакавіка 2001 г. парафія пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно была зарэгістравана афіцыйна.
Парафія яшчэ невялікая, але вернікі мараць аб уласнай святыні. Пабудавана часовая капліца. |
Орша — парафія Беззаганнага Сэрца Марыі
|
Адрас: вул. Магілёўская, 81 г. Орша Аршанскі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211387
Тэл.: (8–02162) 28685 aРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю — 10.00
- Св. Імша ў будні: пн, аўт, чц, сб — 09.00; ср, пт — 18.00 (зімой — 17.00)
Адпусты: урачыстасць Беззаганнага Сэрца Марыі dЗ гісторыі парафіі
Парафія вельмі маладая, арганізавана ў 2001 г., аддзелена ад парафіі св. Юзафа. На тэрыторыі парафііі існуе капліца. |
Орша — парафія Святога Юзафа
|
 | Фота А. Дыбоўскага |
Адрас: вул. Савецкая, 6 г. Орша Аршанскі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211391
Тэл.: (8–0216) 518435z Расклад набажэнстваў (магчымы змены) - Св. Імша ў нядзелю і святы — 09.00, 11.00, 18.00
- Св. Імша ў будні: пн, ср, сб — 08.00; аўт, чц, пт — 18.00
Адпусты: урачыстасць св. Юзафа – 19 сакавіка aЗ гісторыі парафіі
Орша была калісьці авангардам каталіцызму, асяродкам яго жыцця на Белай Русі. Шматлікія законнікі адтуль праводзілі душпастырскую працу, адтуль пашыралі каталіцкую веру. Калісьці тут былі кляштары езуітаў, базыльянаў, францішканцаў, бэрнардынцаў, трынітарыяў; жаночыя – базыльянак і марыявітак.
Гісторыя цяперашняй парафіі св. Юзафа ў Оршы налічвае больш за 350 гадоў. У 1649 г. на гэтым месцы быў пабудаваны першы драўляны касцёл пад тытулам Анёлаў (апекуноў літоўскай правінцыі) і кляштар дамініканцаў, фундаваны князем Геранімам Альбрэхтам Друцкім-Сакальніцкім, старостам лучанскім, паводле прывілею караля Уладзіслава IV.
Раней у Оршы было 5 мураваных касцёлаў і два драўляныя. Новы мураваны касцёл пад тытулам св. Юзафа Абручніка, у стылі позняга барока, дамінуючага на Беларусі з XVII ст., пабудаваны намаганнямі прыёра Лявона Пузыны ў 1819 г. З 1832 г. з’яўляецца парафіяльным. У 1845–1847 гг., пасля касацыі ордэна дамініканцаў, касцёл з’яўляецца адзінай каталіцкай святыняй у Оршы. Кляштары езуітаў, бэрнардынцаў, трынітарыяў і базыльянаў былі зачынены ў 1832 г. Па-езуіцкі касцёл прадалі габрэям, святыню бэрнардынцаў перарабілі пад вайсковы шпіталь, трынітарскую – у праваслаўны сабор, базыльянскі касцёл – пад царкву і кляштар. Орша была месцам працяглых крывавых бітваў і часта пераходзіла з рук у рукі. У 1863 г. скасавалі і францішканскі касцёл, яго перарабілі пад вязніцу. Пасля 1863 г. былі разбураныя вежы парафіяльнага касцёла – як пакаранне ўладаў за актыўны ўдзел католікаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
У 1937 г. касцёл быў зачынены камуністычнымі ўладамі. Пасля вайны, у 60-я – 70-я гады, яго прызначылі пад кінатэатр, пасля – пад клуб. У 80-я гг. будынак касцёла стаяў пусты і мясцовыя ўлады вырашылі разабраць яго. Святыню вярнулі вернікам у 1989 г.
Парафія і касцёльны камітэт было зарэгістраваны 18.02.1990 г. Першым пробашчам касцёла стаў кс. Ян Вайткевіч – марыянін з Польшчы. Пасля – у 1992–1994 гг. – пробашчам быў кс. Войцех Сакалоўскі, таксама марыянін з Польшчы. Пасля яго ад’езду ў Казахстан у верасні 1994 г. пробашчам стаў кс. Яраслаў Гыбза, марыянін, а з 2002 г. – кс. Чэслаў Курэчка. У парафіі працуюць сёстры пасіяністкі, першыя з якіх прыехалі ў Оршу ў 1993 г.
Парафія змянілася, ад 20 асобаў старэйшага ўзросту ў 1990 г. да цяперашніх 300 чалавек, сярод якіх шмат дзяцей, моладзі і інтэлігенцыі. У касцёле арганізуюцца канцэрты класічнай і рэлігійнай музыкі, тэатральныя імпрэзы, праходзяць евангелізацыйныя рэкалекцыі. Дзейнічае кола Жывога Ружанца, малітоўная харызматычная група, супольнасць міністрантаў, парафіяльны хор, гурт спевакоў, тэатральная група. Праводзіцца харытатыўная праца па дапамозе бедным і шматдзетным сем’ям (усяго каля 150 асобаў, якія пражываюць на тэрыторыі парафіі). Праходзяць экуменічныя сустрэчы з удзелам праваслаўных і пратэстантаў, арганізуюцца апостальскія акцыі ў мясцовых дамах культуры, дамах састарэлых і ў месцах зняволення. |
Дуброўна — парафія Маці Божай Фацімскай
|
Адрас: вул. Горацкая г. Дуброўна Дубровенскі р–н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211587
Вэб-сайт: www.fatima.catholic.by
Тел.: (8–02137) 42299 xРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю — 09.00, 17.00, летам — 09.00, 18.00
- Св. Імша ў будні — 17.00, летам —18.00.
Адпусты: Маці Божай Фацімскай – 13 маяыЗ гісторыі парафіі
Гістарычная даведка
Першы кляштар бернардынцаў у Дуброўне быў заснаваны ў 1641 г. (па іншых звестках у 1630 г.) з фундацыі ўладальніка Дуброўна Мікалая Глябовіча. Першапачаткова касцёл і кляштар былі драўлянымі. Верагодна, яны згарэлі падчас вайны ў 1654 г. і былі адноўлены зноў з дрэва. Варта адзначыць, што Дуброўна было спалена і падчас Паўночнай вайны. Такім чынам, пасля гэтай вайны касцёл і кляштар былі зноў адбудаваныя, але ужо з каменю. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Дуброўна, якой у той час валодаў сын Казіміра Леона Аляксандр Сапега, апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскай правінцыі. У 1744 г. канцлер ВКЛ А. Сапега за 5,8 млн. злотых прадаў свае правы на Дуброўну фаварыту Кацярыны II князю Р.А. Пацёмкіну. З 1777 г. Дуброўна знаходзілася у Аршанскім павеце Магілёўскага намесніцтва. У 1780 г. бернардынскі кляштар быў зачынены і бернардзінцы пакінулі Дуброўну, бо князь Пацёмкін, незадаволены гэтымі манахамі, выкарыстаў увесь свой уплыў, каб пазбавіцца ад іх. На іх месца ў 1785 г. Пацёмкін запрасіў айцоў піяраў з Віцебска, якім былі перададзены касцёл і кляштар. Кляштар піяраў існаваў з 1785 па 1797 гг.
У 1783 г. князь Пацёмкін аддаў Дуброўну князю Францішку Ксаверыю Любамірскаму за маёнтак Смела ў Кіеўскім ваяводстве, і да 1917 г. Дуброўна была ўласнасцю Любамірскіх. У 1797 г. Любамірскі дамогся закрыцця кляштара піяраў. Паводле некаторых звестак замест піяраў у Дуброўна былі запрошаны манахі трапісты.
У 1801 г. касцёл і кляштар згарэлі, аднак неўзабаве былі адбудаваныя — касцёл асвяціў кс. Ізідор Блажаловіч, які на той час з’яўляўся адміністратар парафіі. На той час касцёл насіў тытул святога Юрыя. Пазней Ф. К. Любамірскі наноў запрасіў бернардынаў, якія былі выгнаны з Дуброўна пасля паўстання 1830 - 1831 гг. Кляштар быў зачынены, касцёл стаў парафіяльным. У 1860 г. парафія ў Дуброўна налічвала 819 вернікаў. На пачатку XX стагоддзя тут служылі: - у 1905 - 1907 гг. ксёндз Пётр Януковіч (18.10.1863 - 1891 – 27.08.1937),
- у 1908 г. ксёндз Пётр Бітны-Шляхта (1874 – 1897 - ?).
- З 1909 і па 1924 гг. душпастырскае служэнне ў парафіі нёс ксёндз Ян Кудзерка (1854 -1880 - ?).
На 1912 г. Дуброўна — гэта адна з найменшых парафій у Магілёўскай архідыяцэзіі, што налічвала 560 вернікаў, рассеяных па засценках і толькі ў дзвюх вёсках, якія засталіся каталіцкімі. У парафіі існавала таксама капліца на могілках. У самой 20-тысячнай Дуброўне, паводле звестак ксяндза Жыскара, было прыкладна тры каталіцкія сям’і. У парафіі мелася капліца ў Быхаве на могілках, пабудаваная князем Любамірскім у 1829 г. Апошні святар у Дуброўне ксёндз Казімір Сівіцкі (29.01.1984 – 1912 – 26.10.1939, Сяміпалацінск, Казахстан) пачаў працаваць тут у 1925 г., аднак быў арыштаваны 28 мая 1927 г. і 2 ліпеня таго ж года асуджаны асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» на пяць гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне святар адбываў на Салаўках. У ліпені 1930 г. быў пераведзены на востраў Анзер. У 1932 г. быў узяты ў лагеры пад варту і абвінавачваўся па групавой справе каталіцкага духавенства. Другі раз святар быў арыштаваны 11 чэрвеня 1937 г. Ён быў асуджаны 26 кастрычніка 1938 г. тройкай НКУС Усходне-Казахскай вобласці за «шпіянаж» да вышэйшай меры пакарання і расстраляны. 13 студзеня 1930 г. парафіяльны касцёл быў зачынены і аддадзены пад Дом культуры. Будынак кляштара займалі адміністрацыйна-грамадскія ўстановы. Касцёл быў перабудаваны пад кінатэар, потым знішчаны. На сёння застаўся толькі будынак кляштара, які зараз не выкарыстоўваецца. 1 красавіка 2001 г. падчас візітацыі аршанскай парафіі Св. Юзафа біскуп Уладзіслаў Блін прапанаваў айцу Яраславу Гыбзу МІС арганізаваць парафію ў Дуброўне, што і адбылося 1 ліпеня 2001 г. 10 жніўня 2001 г. парафія была зарэгістравана дзяржаўнымі ўладамі, а ў Дуброўну праз шмат гадоў зноў вярнуліся браты бернардыны — айцец Сабін Яцэк Тлок OFM і Адам Наталіс Фалькус OFM. Аднак гарадскія ўлады адмовіліся аддаць католікам спрадвеку належны ім бернардынскі кляштар, занядбаны за савецкімі часамі. Пад капліцу была набыта звычайная жылая хата. 22 студзеня 2004 г. адбылася перарэгістрацыя парафіі, у гэтым жа годзе бернардыны выехалі з Дуброўны. Кароткі час парафіяй апекаваўся айцец Чэслаў Курэчка МІС, затым дыяцэзіяльныя святары – у 2004 - 2006 гг. ксёндз Міхаіл Татарэнка, у 2006 - 2007 гг. ксёндз Андрэй Таўрук, у 2007 - 2010 гг. ксёндз Андрэй Драгун. З 2010 г. тут служыць ксёндз Уладзімір Шымковіч. 24 верасня 2006 г. біскуп Уладзіслаў Блін асвяціў пляц пад будову касцёла. У 2007 г. быў закладзны фундамент і распачалася будова касцёла. 26 красавіка 2016 г. біскуп Віцебскі Алег Буткевіч здзейсніў асвячэнне муроў касцёла.
Падрыхтавала Кацярына Лаўрыненка
|
Шаркаўшчына — парафія Узвышэння Святога Крыжа
|
 | Фота А. Дыбоўскага | Адрас: вул. Савецкая, 5 в. Шаркаўшчына Шаркаўшчынскі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211921
Тэл.: +375 2154 60338 ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю — 10.00, 12.00, 17.00
- Св. Імша ў будні — 09.30, 18.00
Адпусты: свята Узвышэння Святога Крыжа чЗ гісторыі парафіі
Шаркаўшчына набыла статус раённага цэнтра пасля ІІ Сусветнай вайны. Калісьці горад быў уласнасцю Зяновічаў, Сапегаў, Данброўскіх і Лапацінскіх, тады тут налічвалася 1150 жыхароў.
Дакладная дата ўзнікнення парафіі невядомая. Магчыма, што яна была зарэгістравана ў 1905–1907 гг., калі быў выдадзены дэкрэт аб свабодзе веравызнання. Ксёндз Ян Курчэўскі прыводзіць 1907 г. як дату збудавання касцёла ў Шаркаўшчыне. У 1914–1920 гг. у парафіі налічвалася 2600 чалавек. З 1932 г. яна ўваходзіла ў склад Мёрскага дэканата (дзекан кс. Рамуальд Свіркоўскі). Парафія абслугоўвала Шаркаўшчыну, 57 навакольных вёсак і ўскраіны. У чэрвені 1914 г. мясцовасць трапіла пад нямецкую акупацыю, але касцёл дзейнічаў. Вайна прынесла вялікія страты: шмат людзей загінула альбо было вывезена ў Германію. У часы савецкай улады распачаўся пераслед вернікаў. У 1947 г. пробашча арыштавалі і вывезлі ў Сібір, шмат людзей польскай нацыянальнасці вывезлі ў Казахстан. Аднак, нягледзячы на гэта, парафіяне збіраліся ў касцёле і праводзілі набажэнствы. Гэта не падабалася ўладам, і ў 1949 г. касцёл зачынілі.
У 1989 г. у Мосары кс. пробашч Юзаф Булька адправіў св. Імшу ў інтэнцыі адраджэння парафіі ў Шаркаўшчыне. У 1991 г. вернікі з Шаркаўшчыны і ваколіцаў звярнуліся да мясцовых уладаў з просьбай аб рэгістрацыі рыма-каталіцкай парафіі, але атрымалі адмову. Аднак, пасля вялікіх намаганняў, 18 ліпеня 1991 г. былі зарэгістраваны парафія і касцёльны камітэт.
Парафія Узвышэння Святога Крыжа існуе няшмат гадоў. На месцы, вызначаным уладамі, парафіяне пабудавалі спачатку капліцу, у якой 21 ліпеня 1991 г. была адпраўлена першая св. Імша. У жнівені 1992 г. пачалося будаўніцтва касцёла. Работамі кіраваў тагачасны пробашч кс. Крыштаф Сілкоўскі SCJ. Касцёл быў пабудаваны ў 1995 г. Кожную нядзелю адпраўляюцца дзве св. Імшы: па-беларуску і па-польску.
На тэрыторыі парафіі, у Ёдах, за 20 км ад Шаркаўшчыны, знаходзіцца капліца пад тытулам Маці Божай Шкаплернай нядаўна тут была зарэгістравана парафія. Капліца знаходзіцца ў добрым стане, месціцца ў драўляным будынку, але парафіяне мараць аб адбудове прыгожага касцёла, які калісьці стаяў непадалёк ад школы, а пасля быў знішчаны. |
Павяцце — парафія Маці Божай Фацімскай
|
 | Фота Дз. Салаша |
Адрас: вул. Маладзёжная а.г. Павяцце Мёрскі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211939 тэл.: +375(2152)32301
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю — 11.00;
- Св. Імша ў будні — 18.00, у суботу — 10.00
Адпусты: Маці Божай Фацімскай – 13 мая фЗ гісторыі парафіі
Парафія ўтворана некалькі гадоў таму, калі кс. Антоні Лось, марыянін, разам з парафіянамі пабудаваў касцёл, спалучаны з плябаніяй. Цяпер парафіяй апякуюцца кс. марыяне з Друі. |
Новы Пагост — парафія Найсвяцейшай Тройцы
|
 | Фота А. Дыбоўскага |
Адрас: вул. Дзяржынскага, 23а (касцёл) вул. Дзяржынскага, 27а (плябанія) в. Новы Пагост Мёрскі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211936
Тэл.: (8–02152) 54 6 13 ф Расклад набажэнстваў (магчымы змены) - Св. Імша ў нядзелю — 10.00
- Св. Імша ў будні — 18.00, зімой — у 17.00
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы; успамін св. Францішка – 17 верасня; Маці Божай Шкаплернай – 16 ліпеняфЗ гісторыі парафіі
Першы касцёл у Новым Пагосце быў фундаваны Львом Сапегам, канцлерам Вялікага Княства Літоўскага. У 2003 г. мінула 410 гадоў з таго часу. Гэта драўляная святыня пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы знаходзілася ў мястэчку Пагост. Касцёл спалілі маскоўскія войскі падчас войнаў пры каралі Яну Казіміру, аднак ён быў хутка адбудаваны, у 1656 г. быў ужо новы, але таксама драўляны. Прастаяў каля 100 гадоў. На плябанію ў Пагосце Сапега аддаў свой двор з усімі пабудовамі. Для касцёлаў у Іказні і Пагосце прызначаўся адзін пробашч – іказненскі плябан, а касцёл у Пагосце быў філіяльным ад іказненскага да 1766 г.
У 1766 г. пабудавалі новы драўляны касцёл. Ён быў невялікі, на мураваным падмурку, атрымаў тытул Найсвяцейшай Тройцы. У галоўным алтары знаходзіліся тры срэбраныя кароны. У адным з бакавых алтароў размяшчаны абраз Маці Божай Балеснай, а ў другім — св. Антонія. Навокал касцёла былі могілкі. Будаўнік гэтай святыні кс. Пясляк дабіўся ад тагачаснага віленскага біскупа адасаблення Пагосту ад Іказні і стаў першым пробашчам у Пагосце. Віленскі біскуп Ігнацы Якуб Масальскі дэкрэтам ад 14.07.1766 г. устанавіў самастойную парафію Пагост.
Аднак ужо да 1845 г. касцёл пачаў ператварацца ў руіны і патрабаваў значнага рамонту. У 1859 г. яго адрэстаўраваў і павялічыў пробашч кс. Ян Шырын. Гэтая святыня захавалася да нашых дзён. Пасля арышту савецкімі ўладамі кс. пробашча Юзафа Інгелевіча ў 1949 г. касцёл зачынілі. Спачатку ў ім быў склад збожжа, пасля – спартыўная зала. І толькі ў 1990 г. святыню аддалі вернікам. 15 мая 1990 г. біскуп Эдвард Кісель з Беластока, нараджэнец мясцовай парафіі, у прысутнасці кс. біскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Адміністратара Касцёла на Беларусі, і біскупа Эдварда Азароўскага з Беластока ўрачыста асвяціў касцёл.
На тэрыторыі парафіі таксама знаходзяцца капліца пад тытулам Беззаганнага Зачацця НПМ у Більдзюгах, у в. Валкаўшчына, найстарэйшая — пабудавана ў 1750 г. — драўляная капліца пад тытулам св. Міхала ў маёнтку Стэфанова (пазней належала да Шауманаў). |
Мёры — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
|
 | Фота А. Дыбоўскага | Адрас: вул. Паштовая, 11 г. Мёры Мёрскі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211287
Тэл./факс: (8–02152) 41083 (касцёл); (8–02152) 41836 (канцылярыя) (8–02152) 49555 (факс) вРасклад набажэнстваў (магчымы змены) - Св. Імша ў нядзелю — 08.00, 10.00, 12.00, 18.00
- Св. Імша ў будні — 08.00, 19.00 (з кастрычніка па май – 18.00)
Адпусты: урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня; урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка – 12 лістапада ыЗ гісторыі парафіі
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, у Мёрах мае касцёл, пабудаваны ў 1907 г. кс. Юзафам Бародзічам на месцы старой драўлянай капліцы. Вельмі прыгожы касцёл пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі стаіць на беразе возера ў паўднёвай частцы горада. Ён мае памеры 35,5х21 м. З’яўляецца помнікам архітэктуры. Па некаторых дадзеных, тут быў касцёл яшчэ ў XVI ст. З тэстамэнту Наталлі Мёрскай вядома, што праваслаўная царква ў Мёрах была першай святыняй, якая ў 1641 г. атрымала багаты фундуш ад тагачаснага ўладальніка мясцовасці браслаўскага суддзі Себасцьяна Святаполк-Мірскага. Праз тры гады суддзя заснаваў пры царкве праваслаўны манастыр, але ў 1690 г. сын Себасцьяна Міхал адабраў яго у праваслаўных і перадаў уніятам базыльянам. Гэта стала прычынай дыпламатычнага ўмяшальніцтва цара Пятра Вялікага, які дабіваўся ад караля Аўгуста Моцнага вяртання аб’екта папярэднім уладальнікам, але безвынікова. У 1728 г. царкву замянілі на каталіцкі касцёл, а кляштар прынялі канонікі рэгулярныя. Кляштар быў скасаваны царскімі ўладамі ў 1832 г. Пасля студзеньскага паўстання сам віленскі губернатар Мураўёў загадаў адабраць у католікаў і касцёл. На шчасце, губернатара перавялі на іншую пасаду і рыма-каталіцкая святыня ў Мёрах засталася, а ў 1907 г. яе замяніла новая, мураваная, якая існуе і дагэтуль.
Мёрскі касцёл – гэта вельмі прыгожая трохнавая неагатычная пабудова з чырвонай цэглы, з пяцігранным прэзбітэрыем і адной закрыстыяй. Дамінантай гмаху касцёла з’яўляюцца дзве высокія вежы, накрытыя спічастымі дахамі. Сцены ўзмоцнены масіўнымі ступеньчатымі контрфорсамію. Фасады аздобленыя парталам, разеткай і вузкімі стральчатымі нішамі. У бочныя сцены святыні звонку ўмураваны надмагільныя дошкі князёў Святаполк-Мірскіх, уладальнікаў маёнтка Каменпаль, які знаходзіўся непадалёк. Касцёл быў асвечаны ў тым жа годзе, што і пабудаваны кс. Юзафам Бародзічам.
Пасля ІІ Сусветнай вайны, у 1951 г., святыню прыстасавалі пад склад збожжа, але аддалі вернікам ужо ў 1956 г., калі ў парафію прыбыў кс. Ян Грабоўскі, які ва Урачыстасць Звеставання Пана (25 сакавіка 1957 г.) нанава асвяціў мёрскі касцёл.
У святыні маюцца рэліквіі многіх святых, у тым ліку, св. Казіміра, св. Валянціна, св. Тэрэзы, св. Лаўрэнція, св. Крыштафа, св. Яна Боско, св. Андрэя Баболі і інш. Ёсць прыгожыя абразы: Маці Божай Ружанцовай, Юзафа з Дзіцяткам (пач. ХІХ ст.), Маці Божай Чанстахоўскай (1878 г.), Укрыжавання (ХІХ ст.). Каля касцёла знаходзіцца помнік ненароджанаму дзіцяці.
На тэрыторыі мёрскай парафіі знаходзяцца наступныя філіяльныя пункты: - у Вяце – невялікі драўляны касцёл пад тытулам св. Яна Хрысціцеля, пабудаваны ў 1934 г. (па некаторых звестках, у 1937 г.) (патрабуе рамонту; св. Імша ў ім адбываецца 3 разы на год);
- капліца на новых парафіяльных могілках у Мёрах
- у Прыброддзі – новы (пабудаваны ў 1933 г., адноўлены ў апошнія гады) філіяльны касцёл пад тытулам Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса – з 21.07.2003 г.
|
Лужкі — парафія Св. Арханёла Міхала
|
 | Фота radzima.org | Адрас: вул. Касцёльная, 40а в. Лужкі Шаркаўшчынскі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211926
Тэл.: +375 2154 38 3 59 яРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю — 13.00
- Св. Імша ў будні — 17.00
Адпусты: успамін св. Арханёла Міхала – 29 верасня tЗ гісторыі парафіі
У паўднёва-ўсходняй частцы вёскі знаходзіцца касцёл пад тытулам св. Арханёла Міхала, пабудаваны з цэглы ў 1744–1756 гг. пры кляштары піяраў, якім уладальнік паселішча Лужкі, кашталян полацкі Валяр’ян Жаба, ахвяраваў фальварак Віснік, пляц пад кляштар і калегіум, а яго жонка ахвяравала 1000 злотых.
У 1832 г. кляштар валодаў 13 вёскамі з 330 жыхарамі. Сярод выкладчыкаў калегіума былі прафесары Віленскага універсітэта: К. Паслаўскі, доктар філасофіі А. Паўстанскі. У 1832 г. калегіум зачынілі, а піяраў выгналі.
У 1843 г. касцёл перабудавалі пад праваслаўную святыню, а пасля ІІ Сусветнай вайны і яе зачынілі. У будынку касцёла захоўваліся штучныя ўгнаенні.
У 1988 г. святыню вярнулі католікам і пасля аднаўлення яна зноў пачала дзейнічаць. Цяпер касцёл мае статус помніка архітэктуры позняга барока з характэрнымі рысамі і багаццем дэкаратыўнай пластыкі. Унутры скляпенні ўпрыгожаны арнаментамі і жывапісам. Галоўны алтар упрыгожвалі фігуры з дрэва, якія былі знішчаныя. Над уваходам знаходзяцца хоры, агароджаныя хвалістым парапетам. |
|
|