Адпусты: свята Перамянення Пана – 6 жніўня; урачыстасць св. Юзафа – 19 сакавіка вЗ гісторыі парафіі
У Чашніках калісьці быў прыгожы дамініканскі касцёл, пастаўлены на ўзгорку, фундаваны ў 1674 г. Дамінікам Служкам, літоўскім харунжым. Гэты касцёл пад тытулам Перамянення Пана быў перабудаваны ў 1786 г. у стылі барока і з’яўляўся адным з найпрыгажэйшых дамініканскіх касцёлаў на Беларусі. Побач знаходзіўся кляштар дамініканцаў, асабліва слынны і вядомы сваёй багатай бібліятэкай.
У 1830 г. у кляштары былі прыёр, трое айцоў дамініканаў і 8 чалавек абслугі. Разам з дамініканамі ў Чашніках працавалі сёстры марыявіткі, якія мелі кляштар, дзе настаяцельніцай з'яўлялася сястра Эмілія Дзяўшовіч. У 1842 г. парафію абслугоўвалі дыяцэзіяльныя святары, а ў 1868 г. касцёл перарабілі пад царкву. Кляштар сясцёр марыявітак існаваў кароткі час, ужо ў 1845 годзе ён быў ліквідаваны. Да чашніцкай парафіі, дзе ў ХІХ ст. налічвалася каля 1500 чалавек (у 1840 г. – 748, у 1845 г. – 1476 парафіянаў), была далучана філія касцёла ў фальварку Цяпіна, а таксама капліцы ў Замошшы, Іванску, Луцішцы, Межніцы, Павуллі і Шэлкаўшчыне, а таксама драўляная капліца на чашніцкіх парафіяльных могілках. Апошняя хутка была знішчана і як каталіцкая святыня нідзе не згадваецца.
У Чашніках найбольш урачыста адзначаецца свята Маці Божай Шкаплернай – 16 ліпеня і Усіх Святых – 1 лістапада.
Калі ў 1868 г. касцёл зачынілі, католікі ў Чашніках засталіся без святыні, хоць і доўга змагаліся за яе. Парафію далучылі да Бешанковічаў. Касцёл, перададзены праваслаўным вернікам, у часы савецкай улады быў знішчаны: прыгожы будынак у стылі барока зраўнялі з зямлёю. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца школа.
Блізніца — парафія Божага Провіду
Фота Дз. Салаша
Адрас: вул. Азёрная, 44 в. Блізніца Полацкі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь
211293фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
Св. Імша ў нядзелю — 09.00
Адпусты: урачыстасць Божага Провіду – VI нядзеля пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы фЗ гісторыі парафіі
21.06.2001 г. тут была зарэгістравана парафія пад тытулам Божага Провіду. На цяперашні час намаганнямі кс. Міхала Станчука пабудавана новая святыня, кансэкраваная 27.06.2004 г. Яго Эксцэленцыяй біскупам Генрыкам Тамасікам з Седліцаў.
Бешанковічы — парафія святых Пятра і Паўла
Фота А. Дыбоўскага
Адрас: вул. Энгельса, 11 г. Бешанковічы Бешанковіцкі р-н
Св. Імша ў пн, ср, пт — 18.00; аўт, чц, сб — 09.30.
Адпусты: урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня вЗ гісторыі парафіі
Гісторыя парфіі паходзіць з далёкага мінулага. Для яе ўтварэння і развіцця шмат зрабіў канцлер Леў Сапега, калі ў 1630 г. Бешанковічы сталі яго ўласнасцю. У 1650 г. Казімір Леон Сапега пабудаваў тут каталіцкі касцёл. Ужо тады колькасць парафіянаў складала 1300 чалавек. У 1876 г. на месцы старога драўлянага касцёла, пабудаванага кс. Ляскоўскім, на сродкі кс. Кярсноўскага быў пабудаваны драўляны дзвюхвежавы касцёл пад тытулам св. Казіміра Каралевіча і св. Арханёла Рафала. Шмат для касцёла ў Бешанковічах зрабіў кс. Цыбулевіч. Святыня мела чатыры алтары з абразамі Езуса Укрыжаванага, Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія, якія ўтрымліваліся ў добрым стане.
На жаль, з цягам часу ад святыні засталіся толькі падмурак і невялікія фрагменты сценаў, а на іх паўсталі іншыя, свецкія, збудаванні.
Пасля знішчэння камуністычнымі ўладамі ў 60-х гадах апошняга касцёла ў
Бешанковічах, парафія на гэтых землях была зарэгістраваная толькі ў
2000 годзе. Набажэнствы з гэтага часу праходзілі ў звычайнай вясковай
хаце, дастасаванай да літургічных патрэбаў.
1 ліпеня 2011 г. быў
зацверджаны праект касцёла, і распачалося будаўніцтва, дзякуючы
шматлікім ахвярадаўцам і дабрадзеям. 2 кастрычніка 2011 года ў бешанковіцкай парафіі Святых Пятра і Паўла быў
урачыста асвячоны і ўмураваны вуглавы камень новай святыні. Урачыстасць
узначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.
Удзела — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Св. Імша ў нядзелю і святы — 11.00 (Пятроўшчына – 13.30)
Св. Імша ў будні — 18.00 (красавік — верасень), 17.00 — (кастрычнік— сакавік). Усе набажэнствы адбываюцца пасля святой Імшы
Адпусты: успамін св. Антонія – 13 чэрвеня; успамін Маці Божай Анёльскай – 2 жніўня; успамін св. Францішка – 4 кастрычніка; урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня ыЗ гісторыі парафіі
Удзельская парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі існуе з 1727 г. У 1642–1851 гг. тут працавалі айцы францішкане. Мураваны касцёл закладзены ў 1766 г., кансэкраваны ў 1791 г. у гонар Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі. У 1837 г. касцёл істотна перабудаваны ў стылі позняга класіцызму). Пасля касацыі кляштара царскімі ўладамі ў 1851–1948 гг. парафію абслугоўвалі дыяцэзіяльныя святары. У 1948–1989 гг. касцёл быў зроблены складам, у плябаніі размяшчаліся школа і кватэры для настаўнікаў. Дзякуючы намаганням парафіянаў касцёл у 1989 г. быў аддадзены вернікам. Святыня і плябанія былі адрамантаваныя пад кіраўніцтвам кс. пралата Юзафа Булькі.
У 1989–2000 гг. душпастырам у парафіі быў кс. пралат Юзаф Булька, пробашч з Мосара. У той час двое маладых людзей паступілі ў семінарыю і прынялі святарскія пасвячэнні, а цяпер яны працуюць у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Акрамя таго, новымі пакліканнямі з парафіі ўзбагаціліся сёстры эўхарысткі і сёстры францішканкі Сям’і Марыі.
На тэрыторыі парафіі знаходзіцца філіяльны цэнтр у Пятроўшчыне, які быў перададзены ўладамі калгаса «Перамога». Пасля рамонту яго прыстасавалі пад рэкалекцыйны дом, дзе праходзяць рэкалекцыі для дзяцей і моладзі і размяшчаецца летні лагер.
У 2000 г. у Удзела вярнуліся францішканцы.
Душпастырства вядзецца ў трох асяроддзях: Удзела, Пятроўшчына і Бабічы. У Удзеле штодзённа адбываецца святая Імша, іншыя набажэнствы, катэхеза, споведзь.
У Пятроўшчыне святая Імша адпраўляецца кожную нядзелю і пятніцу, вядзецца катэхеза дзяцей, споведзь, праводзяцца іншыя набажэнствы.
У Бабічах святая Імша адпраўляецца ў прыватным доме кожную нядзелю, праводзіцца катэхеза дзяцей.
Парафія мае бібліятэку, катэхетычную залу, плануецца арганізацыя залы для паказу рэлігійных фільмаў. У Удзеле ёсць цікавая батлейка, пабудаваная на ўзор непакалянаўскай, ёсць магчымасць наведаць касцёльныя сутарэнні.
Празарокі — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота А. Дыбоўскага
Адрас: вул. Цэнтральная, 26 в. Празарокі
Глыбоцкі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211817
Св. Імша ў нядзелю — 13.30 (11.00 – капліца ў Ламашах)
Св. Імша ў будні — 16.00
Адпусты: урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня; успамін св. Антонія – 13 чэрвеня; успамін Маці Божай Анёльскай – 2 жніўня sЗ гісторыі парафіі
Першы каталіцкі касцёл у Празароках быў пабудаваны ў 1698 г. па фундушы полацкага падкаморага Юстына Шчыра. Парафія і касцёл у Празароках ужо ў той час мелі тытул Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Касцёл і прыбудаваны да яго францішканскі кляштар былі драўлянымі. На пачатку XVIII ст. усе пабудовы згарэлі, а ў 1721 г. смаленскі падхарунжы Павел Корсак зафундаваў новы касцёл і кляштар у Празароках. У 1797 годзе парафія была перададзена францішканам. Пасля ліквідацыі кляштара ў 1832 г. парафіяй апекаваліся дыяцэзіяльныя святары.
14 жніўня 1892 г. у мястэчку здарыўся пажар, які знішчыў касцёл і ўсе касцёльныя пабудовы – званіцу і два дамы плябаніі. У лістападзе гэтага ж года быў атрыманы дазвол віленскага губернатара на адбудову ў Празароках плябаніі і пабудовы часовага «даху» для адпраўлення святой Імшы. У 1896 г. з Вільні прыйшоў дазвол на будаўніцтва новага касцёла.
Парафія была ўтворана 4 сакавіка 1897 г., а 12 жніўня 1899 г. біскуп Звяровіч асвяціў вуглавы камень пад будову касцёла. Касцёл будаваўся пад кіраўніцтвам тагачаснага пробашча кс. Дамініка Друктэйна ў 1899–1907 гг. Кансэкрацыя адбылася 14 кастрычніка 1907 г. Касцёл з’яўляецца помнікам архітэктуры неараманскага стылю. Быў парафіяльным да 1950 г., калі ўлады адабралі святыню і прызначылі яе пад збожжасховішча. Кс. пробашч Варшаў быў арыштаваны і зняволены. Калі касцёл стаў уласнасцю калгаса, усё было знішчана. Толькі праз 39 гадоў, у 1989 г., святыню аддалі празароцкім парафіянам. Рамонт знішчанага і даведзенага да непрыдатнага стану касцёла распачаў кс. пробашч Люцыян Паўлік, які на працягу года рэканструяваў і аднавіў будынак. У 1990 г. касцёл быў асвечаны. Праз год яго пробашчам стаў кс. Яўгеній Гук, з 1991 да 1994 г. – кс. Роберт Крывіцкі, а пасля яго – зноў кс. Люцыян Паўлік. У 1996 г. кс. кардынал Казімір Свёнтэк менаваў пробашчам парафіі ў Празароках ксяндза Казіміра Акушку, пасля душпастырства было даверана кс. Марату Казлоўскаму. Празароцкая святыня – гэта прыгожы аднанававы будынак з дзвюма вежамі, шырокім трансептам з прэзбітэрыем і дзвюма закрыстыямі.
Падсвілле — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса
Адрас: вул. Вакзальная, 16 в. Падсвілле
Глыбоцкі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211797
св. Імша ў будні — 18.00, у зімні час — 17.00 акрамя серады і суботы
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса dЗ гісторыі парафіі
Першы, драўляны, касцёл у Падсвіллі быў пабудаваны ў 1930 г. Святую Імшу адпраўляў прыязджаючы сюды кс. Міхал Бобрык з Бабрушчыны. У 1937 г. у Падсвіллі была ўтворана парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Душпастырам у той час быў кс. Сладзінскі, а з 1940 г. тут працаваў кс. Макрэцкі. У 1946 г. касцёл зачынілі і зрабілі з яго спачатку клуб, пасля – збожжасховішча, а потым – склад для ільнофабрыкі.
Католікі ездзілі ў касцёл у Задарожжа альбо Глыбокае. У 1984 г. святыня была зруйнаваная ўшчэнт.
Да таго часу, як у Падсвіллі распачалося будаўніцтва святыні, вернікі паставілі крыж на адной з вуліц і маліліся каля яго. Пасля ўлады выдзелілі пакой у дзіцячым садку, але там было надта цесна. Тады купілі будынак, у якім калісьці была крама, і зрабілі капліцу. У 2000 г. пачалося будаўніцтва касцёла. У 2004 г. новую святыню накрылі дахам і ў ёй пачаліся ўнутраныя работы. 30 ліпеня 2011 г. адбылося асвячэнне святыні.
Католікаў у Падсвіллі і наваколлі — каля тысячы, практыкуючых — каля 300 чалавек.
На мясцовых каталіцкіх могілках пахаваны, магчыма, апошні ўдзельнік паўстання 1863-1864 гг. Міхал Фалькоўскі (1839-1930).
Мосар — парафія Святой Ганны
Фота Дз. Салаша
Адрас: вул. Маладзёжная, 3(касцёл)
в. Мосар Глыбоцкі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211807
Св. Імша ў будні: панядзелак — 17.00; аўторак-пятніца —10.00; субота — 13.00.
Адпусты: урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля – 24 чэрвеня (пераносіцца на нядзелю); успамін св. Ганны – 26 ліпеня (пераносіцца на нядзелю) ыЗ гісторыі парафіі
Гісторыя касцёла і парафіяльнага цэнтра ў Мосары вельмі багатая. Парафіяльны касцёл пад тытулам св. Ганны фундаваны графам Робертам і Ганнай Бжастоўскімі, уладальнікамі Мосара. 8 сакавіка 1792 г. яны адпісалі на гэтую мэту 1000 злотых, фундуш быў зацверджаны 13 сакавіка 1792 г. эдыктам віленскага біскупа Ігнацыя Масальскага.
Прамавугольная па форме святыня пабудавана ў стылі неакласіцызму. На фасадзе змяшчаўся надпіс: «Дом Мой ёсць домам малітвы», які быў знішчаны пасля ІІ Сусветнай вайны. Будынак касцёла аднаўлялі ў 1922 г. і ў 90-я гг. ХХ стагоддзя. Напачатку пры касцёле была драўляная званіца, у 1926 г. на ахвяраванні вернікаў пачалося будаўніцтва мураванай, скончанае ў 1931 г.
Галоўным святам парафіі з’яўляецца ўстаноўлены папам Піем Х у 1908 г. адпуст св. Яна Хрысціцеля, які ўрачыста адзначаецца 24 чэрвеня. У касцёле захаваліся табліцы з дакументамі аб кансэкрацыі касцёла, сапраўднасці рэліквіяў св. Юстына, якія атрымаў Антоній Кошчыц, староста Замыцкі ад Святога Айца Бэнэдыкта XIV (прывезеныя ў якасці асабістага падарунку пасля яго пілігрымкі ў Рым у 1754 г.), і аб устанаўленні дня адпусту св. Яна Хрысціцеля.
Касцёл і парафія на працягу двухсотгадовай гісторыі перажывалі вялікія выпрабаванні веры. Спачатку тут спрабавалі ўвесці ў літургію рускую мову, пасля хацелі замяніць касцёл на праваслаўную царкву. Парафія перажывала росквіт у 30-я гг. ХХ ст., калі ў ёй налічвалася 5706 вернікаў. Тады паўсталі шматлікія парафіяльныя супольнасці і колы, нават ІІІ закон св. Францішка. Падчас ІІ Сусветнай вайны касцёл дзейнічаў, а пасля яе, насуперак спробам зачыніць святыню, тут працаваў пасля вяртання з сібірскай ссылкі кс. Міхал Сухарэвіч, які абараняў веру і парафію да сваёй смерці ў 1961 г. Святара не было да 1988 г., але вернікі збіраліся ў касцёле, маліліся, нягледзячы на пераслед. З 1988 г. апеку над парафіяй і касцёлам прыняў кс. Уладзіслаў Завальнюк, а з 1990 г. быў прызначаны пастаянны пробашч кс. пралат Юзаф Булька, які аднавіў касцёл. Перад святыняй закладзены парк, упарадкаваны могілкі і пабудавана 14 стацый Крыжовага шляху – Мосарская Кальварыя. Акрамя гэтага, кс. пралат Юзаф Булька пабудаваў касцёл у Варапаеве, больш за 100 прыдарожных фігур і крыжоў, а таксама грот Маці Божай і парафіяльны дом у Мосары.
На тэрыторыі мосарскай парафіі знаходзяцца дзве філіяльныя капліцы: у Папшыцах і Салудках. У Папшыцах, якія аддалены ад Мосара на 15 км і знаходзяцца бліжэй да Глыбокага, – капліца пад тытулам Святога Духа, у Савутках, за 5 км ад Мосара, – капліца пад тытулам св. Юзафа Рамесніка.
Канстанцінава — парафія Святой Тройцы
Фота Дз. Салаша
Адрас: Цэнтральная, 6 в. Канстанцінава
Глыбоцкі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211822
Тэл. (8–02156) 31283; (8–029) 7105157 s
Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
Св. Імша ў нядзелю: летам — 10.00, зімой — 11.00
Св. Імша ў будні акрамя панядзелка — 18.00, узімку — 17.00.
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы; урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка – 26 верасня фЗ гісторыі парафіі
Гісторыя паселішча Канстанцінава ўзыходзіць да XVII ст. З 1930 г., ад апошняй кананічнай візітацыі кс. арцыбіскупа Ялбжыкоўскага, прайшло шмат часу. 2 ліпеня 1962 г. па выдуманай прычыне – недахоп матэрыялу для дома культуры ў Дунілавічах – бульдозерам разбурылі драўляны касцёл 1810 г. 21 лістапада 1995 г. кардынал Казімір Свёнтэк асвяціў цяперашні касцёл пад тытулам св. Язафата Кунцэвіча. Часткова захавалася старая званіца.
Глыбокае — парафія Святой Тройцы
Фота А. Дыбоўскага
Адрас: вул. Савецкая, 1 г. Глыбокае
Глыбоцкі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211793 Тэл./факс: (8–02156) 51543, (8–02156) 23260
www.strinitas.com email:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
Св. Імша ў нядзелю — 09.30 (па-польску), 11.00 (па-беларуску, з удзелам дзяцей), 13.00 (па-беларуску), 14.00 (шпіталь), 18.00 (па-беларуску, з удзелам моладзі)
Св. Імша ва ўрачыстасці: 10.00 (па-польску), 12.00 (па-беларуску), 18.00 (па-беларуску)
Св. Імша ў будні — 09.00 (па-польску), 18.00 (па-беларуску)
Шпіталь: субота ў 11.00
Адпусты: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы sЗ гісторыі парафіі
У горадзе Глыбокае, які мае некалькі сотняў гадоў, знаходзіцца касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, пабудаваны ў 1764–1782 гг. на месцы святыні 1628 г., фундаванай ваяводам мсціслаўскім Я. Корсакам, перабудаваны ў 1902–1908 гг. архітэктарам І. Зарам. Дзвюхвежавая святыня ў стылі позняга барока, мураваная з каменю і цэглы, мае памеры 41х21,5х12,5 м. Старадаўні касцёл адноўлены як звонку, так і ўнутры.
На тэрыторыі глыбоцкай парафіі знаходзяцца таксама дзве філіяльныя капліцы: у Тумашах, за 8 км ад Глыбокага, – капліца Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і капліца ў Доме Эмерытаў у Пятрынаве, за 6 км ад Глыбокага – пад тытулам Святой Сям’і.
Дзеркаўшчына — парафія Ушэсця Хрыстова
Фота Дз. Салаша
Адрас: в.Беларуская, 43а
в. Дзеркаўшчына,Глыбоцкі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211821
Адпусты: урачыстасць Унебаўшэсце Пана; успамін св. Мікалая – 9 мая aЗ гісторыі парафіі
Касцёл пад тытулам Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне пачалі будаваць з каменя і цэглы 7 мая 1822 г. Ён з’яўляецца помнікам архітэктуры з рысамі класіцызму. Памеры святыні – 25 м у шырыню і 40 м у даўжыню – сведчаць пра руплівасць тагачасных парафіянаў, якія хацелі мець вялікі касцёл. Парафія пачала існаваць з ХІХ ст. Падчас ІІ сусветнай вайны святыню спрабавалі знішчыць.
У 1989 г. касцёл аддалі вернікам, г. ён быў адбудаваны, адноўлены і асвечаны 15.05.1990 арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.