Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Візіт Дзяржаўнага сакратара Яго Cвятасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ

 З 18 па 22 чэрвеня 2008 адбываўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага сакратара Яго Cвятасці Папы Бэнэдыкта XVI, кардынала Тарчызіо Бэртонэ (Tarcisio Bertone).

 
Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі хрысціянска-мусульманскага дыялогу
12.06.2008 15:12
11 чэрвеня 2008 г. пасля агульнай аудыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся ў Зале Паўла VI з удзельнікамі канферэнцыі «Хрысціяне і мусульмане — сведкі справядлівасці Бога, міру і спачування ў свеце, пакутуючым ад насілля».
 
Благаслаўлёны Генрых Глябовіч, святар, і паплечнікі, мучанікі Другой сусветнай вайны
12.06.2008 11:35
Благаслаўлёны Генрых Глябовіч, святар, мучанік Другой сусветнай вайныГенрых Глябовіч нарадзіўся ў Гродне ў 1904 г. Скончыў духоўную семінарыю ў Вільні, а потым працягваў вывучаць тэалогію ў Люблінскім каталіцкім універсітэце і філасофію ва універсітэце імя св. Тамаша ў Рыме. У 1929 г. становіцца выкладчыкам у Віленскім універсітэце. У 1935 г. быў прызначаны пробашчам у Троках (Тракай).
 
Святы Барнаба, апостал
11.06.2008 17:41
Святы Барнаба, апосталІмя Барнаба ў перакладзе азначае «сын суцяшэння». Ён нарадзіўся на пачатку І ст. на Кіпры і быў адным з 72 вучняў Езуса. У кнізе Дзеяў Апосталаў пра яго сказана, што ён прадаў усё, што меў, а выручаныя грошы ахвяраваў апосталам. У 37 годзе ён увёў Паўла ў супольнасць апосталаў, а потым быў яго спадарожнікам і блізкім супрацоўнікам у справе абвяшчэння Евангелля падчас першага місіянерскага падарожжа Апостала народаў.
 
Бэнэдыкт XVI: любоў і міласэрнасць важнейшыя за вялікія ахвяры
09.06.2008 20:13
8 мая 2008 г. у Рыме падчас малітвы «Анёл Панскі» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што любоў і міласэрнасць важнейшыя за вялікія ахвяры. Разважаючы над чытаннямі X Звычайнай нядзелі, у якіх гаварылася пра навяртанне, Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што Езус праявіў сваю Боскасць праз любоў і справы міласэрнасці. Евангелле пра пакліканне мытніка Мацвея з’яўляецца сінтэзам хрысціянскага паслання аб тым, што вартасць пабожным учынкам і выкананню Божых запаведзяў надае любоў да Бога і бліжняга.
 
Бэнэдыкт XVI: любоў прыспешвае да дыялогу і супрацоўніцтва
09.06.2008 19:17
7 чэрвеня 2008 г. завяршылася пленарная сесія Папскай рады па справах міжрэлігійнага дыялогу. Гэта было першае пасяджэнне Рады ад пачатку пантыфікату Бэнэдыкта XVI.
 
Новыя прызначэнні ў Апостальскай Сталіцы
09.06.2008 18:28
Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Энніо Антанэллі новым старшынёю Папскай рады па справах сям’і. Італьянскі кардынал мае 71 год і да гэтага часу з’яўляўся арцыбіскупам Фларэнцыі.
 
Святы Эфрэм, дыякан і доктар Касцёла
09.06.2008 14:15
Святы Эфрэм, дыякан і доктар КасцёлаНарадзіўся каля 396 г. на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Напачатку Эфрэм узначальваў хрысціянскую супольнасць у сваім родным горадзе і лічыўся аўтарытэтным дарадчыкам. Пасля нападу персаў перабраўся ў Эдэсу, дзе хутка стаў прызнаным настаўнікам тэалогіі і дзе да яго таксама звярталіся па парады. Найбольшую славу Эфрэму прынеслі яго каментары да Святога Пісання, а таксама гімны, якія ён складаў.
 
Тэлеграма кардынала Тарчызіо Бэртонэ да ўдзельнікаў канферэнцыі «Нашы святыні»
07.06.2008 16:53
Прапануем вашай увазе тэкст тэлеграмы вялебнага кардынала Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI, дасланай ад імя Святога Айца і адрасаванай Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, а таксама ўсім удзельнікам канферэнцыі «Нашы святыні», якая 7–8 чэрвеня гг. праходзіць у Мінску.
 
Публікацыя збору твораў Ёзафа Ратцынгера
07.06.2008 13:00
У гэтым годзе з’явіцца першы том збору твораў Ёзафа Ратцынгера, пра што паведаміў дырэктар ватыканскага выдавецтва «Libreria Editrice Vaticana» кс. Джузэппэ Коста. У гэтай ініцыятыве прымае таксама ўдзел нямецкі выдавецкі дом «Herder», які мае аўтарскія правы на кнігі Папы на нямецкай мове.
 
<< Першая < Папярэдняя 1851 1852 1853 1854 1855 1856 1857 1858 1859 1860 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1858 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.