Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Закон Братоў Меншых (францішкане)
25.06.2008 16:34
 
Што такое кансэкраванае жыццё?
25.06.2008 16:18
 
Ватыкан: палій — адзнака асаблівага служэння
25.06.2008 14:37
29 чэрвеня 2008 г. у Рыме з рук Святога Айца Бэнэдыкта XVI атрымае палій 41 іерарх з розных частак свету. Сярод прызначаных за апошні год кіраўнікоў касцёльных правінцый, якія атрымалі гэтую адзнаку асаблівага служэння, — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
 
Святы Рамуальд, абат
19.06.2008 17:01
Святы Рамуальд, абатНарадзіўся ў 952 г. у Равэне, у шляхетнай сям’і. Цяжкім перажываннем юнацтва стаў для Рамуальда выпадак, калі яго бацька ў бойцы забіў аднаго са сваякоў. Пасля гэтага юнак знайшоў прытулак у бэнэдыктынскім кляштары, дзе пазней стаў манахам. Ва ўзросце 26 гадоў Рамуальд, жадаючы адрадзіць пустэльніцкае манаства з яго самотніцкім і аскетычным жыццём, разам з венецыянскім дожам Пятром Арсеоло заснаваў у Пірэнеях супольнасць эрэмітаў. Праз дзесяць гадоў ён вярнуўся ў Італію, дзе рэфармаваў шмат кляштараў і пустэльняў, сярод якіх быў таксама кляштар у Камальдолі (Таскана), які неўзабаве стаў цэнтрам манаства новага ўзору і даў імя заснаванаму Рамуальдам ордэну пустэльнікаў камедулаў. У гэтым адгалінаванні бэнэдыктынскага ордэна Рамуальд рэалізаваў свой ідэал манаства, у якім злучаны кінавія (супольнае жыццё) і пустэльніцтва.
 
Ватыкан — Камерун: першы пасол-рэзідэнт
17.06.2008 19:31
Трагічныя наступствы гандлю зброяй — гэта адна з праблемаў, якія закрануў Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з дыпламатычным прадстаўніком Камеруна (Заходняя Афрыка) пры Апостальскай Сталіцы. Антуан Занга, які 16 чэрвеня 2008 г. склаў даверчыя граматы, з’яўляецца першым паслом гэтай краіны, які будзе пастаянна знаходзіцца пры Апостальскай Сталіцы.
 
Апублікаваны «Інструмэнтум лаборыс» Сіноду Біскупаў пра Слова Божае
13.06.2008 23:02
На васьмі мовах быў апублікаваны «Інструмэнтум лаборыс» («Instrumentum laboris») — працоўны дакумент на ХІІ Звычайны сход Сіноду Біскупаў, паводле якога будзе пабудавана праца Сіноду з 5 па 26 кастрычніка 2008 г. і які будзе праходзіць пад тытулам «Слова Божае ў жыцці і місіі Касцёла».
 
Неакатэхуменат: канчаткова зацверджаны Статут
13.06.2008 19:49
Сёння, 13 чэрвеня 2008 г., у Рыме адбываецца ўрачыстая перадача канчаткова зацверджанага Статуту Неакатэхуменальнага шляху: падпісаны 11 мая гг. ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа дакумент будзе ўручаны ў сядзібе Папскай рады па справах свецкіх міжнароднай групе, адказнай за гэты рух.
 
Святы Антоній Падуанскі,святар і доктар Касцёла
13.06.2008 11:42
Святы Антоній Падуанскі,святар і доктар КасцёлаНарадзіўся ў 1195 г. у Лісабоне (Партугалія) і на хросце атрымаў імя Фернандо. Ва ўзросце 15 гадоў уступіў у ордэн аўгустынцаў-эрэмітаў у Каімбры і там прыняў святарскае пасвячэнне. Моцна ўражаны мучаніцтвам пяці францішканцаў, забітых мусульманамі, вырашае сам стаць францішканцам. Уступіўшы ў закон Меншых Братоў, прыняў імя Антоній. Спачатку ён выехаў на місію ў Марока, але з-за слабога здароўя мусіў неўзабаве вярнуцца.
 
Новы Папскі вікарый Рыма і іншыя прызначэнні
12.06.2008 23:03
24 чэрвеня 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абвесціць новага Папскага вікарыя Рыма. 77-гадовага кардынала Камілло Руіні, які выконвае гэтую функцыю з 1991 г., магчыма, заменіць 68-гадовы кардынал Агостыно Валліні, Прэфект Найвышэйшага трыбунала Апостальскай Сігнатуры, а да гэтага — дапаможны біскуп Неапаля і ардынарый дыяцэзіі Альбано пад Рымам.
 
Бэнэдыкт XVI пра святога Калумбана
12.06.2008 16:01
11 чэрвеня 2008 г. падчас агульнай аудыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Рыме Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прамовіў чарговую катэхезу з распачатага год таму цыкла разважанняў пра тэолагаў і айцоў Касцёла першых вякоў хрысціянства, якую прысвяціў ірландскаму манаху Калумбану (Columbanus).
 
<< Першая < Папярэдняя 1851 1852 1853 1854 1855 1856 1857 1858 1859 1860 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1857 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.