Папскі фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» прадставіў у Мадрыдзе даклад аб свабодзе веравызнання ў свеце. Як сведчаць вынікі праведзенага даследавання, радыкальны іслам з'яўляецца «галоўнай пагрозай» рэлігійнай свабодзе, а хрысціянства — рэлігія, якая найбольш пераследуецца ў свеце.
Святы Айцец заклікаў міжнародную супольнасць бараніць дзяцей праз клопат аб іх дабрабыце і стварэнне належных умоў для іх развіцця. Адмысловы зварот прагучаў 16 лістапада падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Свой заклік Пантыфік прымеркаваў да Сусветнага дня дзіцяці, які будзе адзначацца 20 лістапада.
Плённая барацьба з негатыўнымі наступствамі кліматычных змен патрабуе супрацоўніцтва ўсіх дзяржаў, а таксама змены стылю жыцця — трэба проста жыць больш сціпла. Гэтыя словы Пантыфіка прывёў падчас выступлення на 22-й сесіі Канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі ААН аб змяненні клімату кардынал П'етро Паралін.
Губернатар Смаленскай вобласці паведаміў, што рыма-каталіцкі касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Смаленску будзе перароблены пад філармонію.
«Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны».
Святы апостал Пётр у Божым слове нагадвае нам: «Бог усялякай ласкі, які паклікаў вас да сваёй вечнай славы ў Хрысце Езусе, пасля таго як крыху пацерпіце, сам удасканаліць, загартуе, умацуе і зробіць вас непахіснымі» (1 Птр 5, 10).
12 лістапада ў Вене група святароў і маладых грэка-каталіцкіх вернікаў з Беларусі прынялі ўдзел ва ўрачыстым дні памяці св. Язафата Кунцэвіча. Падзея была прымеркавана да 100-годдзя пераносу рэліквій св. Язафата Кунцэвіча з польскага горада Бяла-Падляска ў Вену ў святыню св. Барбары.
19 лістапада ў Цiхуане (Мексіка) пройдзе дзень малітвы да Мацi Божай Гвадэлупскай пад дэвізам «Мост любові, міра і міласэрнасці». Вернiкi збяруцца разам, каб прасiць Панну Марыю аб апецы i абароне для імігрантаў у Мексіцы i за яе межамi. Маці Божая Гвадэлупская — найбольш шанаваная святая Мексікі і ўсёй Лацінскай Амерыкі.