10 лістапада 2016 г.
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!
1. Сёння Каталіцкі Касцёл успамінае св. Леона Вялікага, Папу і доктара Касцёла. Ён выконваў служэнне намесніка св. Пятра ў 440-461 гг. Адзначаўся надзвычайнай пастырскай руплівасцю, моцнай і непарушнай верай, якую захоўваў і бараніў. Шмат увагі звяртаў на захаванне еднасці Касцёла. Яго папулярнасць і дзейнасць былі такімі значнымі, што яго называлі Леонам Вялікім.