Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
12 лістапада — XXХІI Звычайны тыдзень
12.11.2016 03:00
Успамін св. Язафата, біскупа і мучаніка.

1 чыт. (т. VI) Мдр 3, 1-9 альбо Эф 4, 1-7. 11-13; Пс 1, 1-2. 3. 4 і 6.
Ев. Ян 17, 20-26 альбо Лк 17, 11-19
.
 
Каталіцкія іерархі прынялі ўдзел у адкрыцці Саборнай мячэці ў Мінску
11.11.2016 17:42

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прынялі ўдзел у афіцыйным адкрыцці Саборнай мячэці ў Мінску.

 
У другой частцы «Пакутаў Хрыстовых» Мэл Гібсан плануе паказаць Хрыста ў адхлані
11.11.2016 17:06

Рэжысёр аднаго з самых вядомых фільмаў пра муку і смерць Езуса Хрыста працуе над другой часткай «Пакутаў Хрыстовых». У адным з інтэрв’ю на папулярным амерыканскім шоў  The Late Show Мэл Гібсан агучыў новыя факты пра гэты фільм.

 
Касцёл у мінскім парку «Катоўка»: каментарый спецыяліста
11.11.2016 15:22

Старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч у каментарыі Catholic.by выказаў сваё меркаванне адносна будаўніцтва ў парку «Катоўка» каталіцкай святыні.

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: які пераклад Бібліі больш дакладны?
11.11.2016 14:44

Дар’я з Мінска задае пытанне: «Які пераклад больш дакладны? Бо чытаю па-беларуску ў Евангеллі паводле Марка: «Такога духа нельга выгнаць нічым, як толькі малітвай» (Мк 9, 29); а ў Бібліі па-руску ў гэтым месцы напісана: «Сей род не может выйти иначе, как от молитвы и поста»?

 
Святы Пасад пра інтэлектуальную ўласнасць у медыцыне
11.11.2016 14:18

Абарона права на здароўе павінна быць адной з асноўных мэт нацыянальнай палітыкі і праграм, незалежна ад розных эканамічных, сацыяльных, культурных, рэлігійных ці палітычных кантэкстаў. Тым не менш, для мільёнаў людзей па ўсім свеце поўнае яго ажыццяўленне застаецца аддаленай мэтай. Гэта падкрэсліў арцыбіскуп Іван Юркавіч, Пастаянны прадстаўнік Святога Пасаду пры ААН у Жэневе.

 
Адышоў у вечнасць бацька кс. Валерыя Быкоўскага
11.11.2016 12:14

11 лістапада на 65 годзе жыцця адышоў у вечнасць Генрых Быкоўскі, бацька кс. Валерыя Быкоўскага, выкладчыка Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і пробашча парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.

 
Сусветнай асацыяцыі хрысціянскіх СМІ SIGNIS — 65 гадоў
11.11.2016 10:55

Падтрымка і развіццё хрысціянскага кінематографа, тэлебачання, інтэрнэта і іншых СМІ ва ўсім свеце, абарона хрысціянскіх каштоўнасцей у культуры, развіццё сеткі новых камунікацый і міжнароднае міжканфесійнае супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных тэхналогій — мэта дзейнасці Сусветнай асацыяцыі хрысціянскіх сродкаў масавай інфармацыі SIGNIS, якая ў гэтыя дні адзначае сваё 65-годдзе.

 
Навучэнцы гродзенскай семінарыі наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Галавічполлі
11.11.2016 10:46

9 лістапада навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне чарговы раз сталі сведкамі бескарыслівага служэння людзей, якія вырашылі раздзяліць сваё жыццё з дзецьмі-інвалідамі.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХХIII Звычайную нядзелю, Год С (13 лістапада)
11.11.2016 10:10

Эўхарыстыя — гэта момант, калі мы можам набрацца адвагі, каб сведчыць пра Езуса Хрыста! Тут крыніца нашага натхнення і нашых сіл.

 
<< Першая < Папярэдняя 211 212 213 214 215 216 217 218 219 220 Наступная > Апошняя >>

Старонка 217 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.