Урачыстае закрыццё дзвярэй юбілейных касцёлаў не азначае развітання з таямніцай, якую мы перажывалі на працягу апошніх месяцаў. Міласэрнасць не мае канца. Наадварот, пасля Юбілею ўсё толькі пачынаецца», — адзначае ў пасланні на заканчэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Ва ўніверсітэце горада Сан-Себасцьян па ініцыятыве мараканскага грамадскага руху «Справядлівасць і духоўнасць» адкрыецца першы ў Іспаніі ісламскі ўніверсітэт.
Архітэктар Сігэру Бан стварыў дызайн кардонавай святыні ў новазеландскім горадзе Крайстчэрч. Яго пабудавалі на месцы старажытнай англіканскай святыні 1864 года, якая была разбурана пяць гадоў таму падчас землятрусу.
9 снежня на галоўнай ватыканскай плошчы пройдзе ўрачыстая інаўгурацыя святочнага дрэва і ясляў Божага Нараджэння. 25-мятровая ёлка сёлета будзе дастаўлёна ў Ватыкан з ваколіц мястэчка Скурэле, якое знаходзіцца ў аўтаномнай правінцыі Трэнта, у паўночнай Італіі.
На нашым сайце цяпер можна спампаваць тэксты лекцыянарыя ў фарматах для электронных кніг, планшэтаў і смартфонаў. Гэта тыя самыя тэксты, што і раней былі апублікаваны на партале Catholic.by у раздзеле «Літургія — Лекцыянарый», але канвертаваныя для зручнага чытання на сучасных электронных гаджэтах.
У Навагрудскім раёне 8–9 лістапада ў 15-ці навучальных установах адбылася прэзентацыя выстаўкі «Два шляхі: што выбіраеш ты?» і лекцыі на тэму важнасці захавання чыстасці да заключэння сакрамэнту сужэнства.
«Ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой».
Малітва за нявінных ахвяраў сталінскага рэжыму на месцы масавых расстрэлаў у 30-я гады ХХ ст. у лесе каля вескі Паляі Віцебскага раёна прайшла 8 лістапада. Увечары моладзь віцебскай парафіі Святога Духа разам з ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам і некалькімі святарамі прыбылі на месца расстрэлаў, каб ушанаваць памяць тых, хто знаўшоў тут апошні спачынак.