17 лістапада папа Францішак прыме Патрыярха Асірыйскай Царквы Усходу Мар Гіваргіса ІІІ, які з 16 па 19 лістапада будзе знаходзіцца ў Рыме. Гіваргіс ІІІ наведае таксама Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству.
У святле выбару Дональда Трампа на пост прэзідэнта Касцёл павінен «прыняць на сябе прарочую ролю», — адзначыў Апостальскі Нунцый у Злучаных Штатах Амерыкі арцыбіскуп Крыстафер П’ер падчас сустрэчы ў Джорджтаўнскім універсітэце, прысвечанай пытанням ядзернага раззбраення.
Людзі часам забываюць пра тое, што ў часы Другой сусветнай вайны сваім жыццём рызыкавалі не толькі салдаты. Сярод «змагароў» было і шмат святароў. Яны не забівалі праціўнікаў, але маліліся і цэлебравалі Эўхарыстыю.
«Сітуацыя на Святой Зямлі непакоіць. У жыхароў як Ізраіля, так і Палесціны не стае волі, каб выйсці з тупіку, які склаўся. А калі яны не хочуць, то нішто звонку да гэтага іх не прымусіць», — лічыць арцыбіскуп П’ербатыста Піццабала, новы Апостальскі Адміністратар лацінскага Патрыярхату Іерусаліма.
Якасны і моцны сацыяльны ролік «Пастка», прысвечаны выбару: аборт ці жыццё. Перад такім пытаннем аказалася галоўная гераіня роліка — непаўналетняя дзяўчына з веруючай сям’і, якая разлічвала на іншую бліжэйшую будучыню, чым мацярынства.
13 лістапада ў мінскай парафii Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына) адбыўся першы ў гісторыі парафіі «Баль усiх святых».
Лёгкім матыльком ён узлятае па сходах фарнага касцёла, апярэджваючы няспешных бабуль. Пераадольвае 33 прыступкі ўнутры круглай вежы ў мурах храма — на хоры. Скідае капялюш, паліто і свой адзіны чаравік. Так лягчэй іграць. Адхінае клавішы, і па касцёле разыходзіцца Ave Maria, марш Мендэльсона або «Магутны Божа».
У аповедзе пра сляпога з Ерыхона, які дакрычаўся да Езуса са сваёй бядой, часцей за ўсё задумваешся над верай і адвагай гэтага чалавека. Можа нават прымяраеш на сябе яго лахманы.
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі 14 лістапада членаў зборнай каманды Германіі па футболе. Чэмпіёны свету прыбылі ў Рым з нагоды таварыскага матчу са зборнай Італіі. Сустрэча з Пантыфікам прайшла ў Апостальскім палацы.
14 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны і Св. Юзафа Каласанса ў Лідзе прайшоў дзень засяроджанасці законных сясцёр, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.