Святы Пасад адрэагаваў на абранне Дональда Трампа 45-м Прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі. Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін заявіў, што, у першую чаргу, трэба «з павагай прыняць волю, выяўленую амерыканскім народам у гэтай дэмакратычнай практыцы, якая, як стала вядома, была рэалізавана пры вялікай яўцы да урнаў».
Чацвёрты дабрачынны аўтапрабег «Надзея» ў падтрымку бяздомных людзей распачаўся ў Маскве. У гэтым годзе акцыя ахопіць 10 гарадоў Цэнтральнай, Паўднёвай і Паўночна-Каўказскай федэральных акругаў Расіі: Варонеж, Шахты, Растоў-на-Доне, Краснадар, Наварасійск, Стаўрапаль, Элісту, Астрахань, Валгаград і Тамбоў.
«”Радыё Марыя” ў пэўны спосаб чыніць так, што Езус становіцца прысутным праз пасрэдніцтва Маці», — адзначыў папа Францішак у відэапасланні з нагоды 20-годдзя аргентынскай версіі «Радыё Марыя», абнародаваным 9 лістапада.
Кансерватыўныя хрысціяне могуць стаць ахвярай барацьбы з рэлігійным эктрэмізмам. Пра гэта папярэджвае прымас Англіканскай Царквы.
Былы шматгадовы дырэктар Залы Друку Святога Пасаду Хаакін Навара-Вальс 16 лістапада адзначыць свой 80-гадовы дзень нараджэння. Іспанскі ўрач і журналіст, член Opus Dei быў прызначаны Янам Паўлам II кіраўніком ватыканскай прэс-службы ў 1984 годзе.
«Запрашаю ўсіх вернікаў прыняць актыўны ўдзел у набажэнствах у стацыйных касцёлах Пінскай дыяцэзіі з нагоды закрыцця Юбілейных Брамаў і выкарыстаць гэтыя дні, каб прайсці праз Браму Міласэрнасці, атрымаць дар адпусту і падзякаваць Пану Богу за ўсе Яго ласкі», — піша біскуп у сваім звароце.
Амаль 25 тысяч швейцарцаў падпісалі петыцыю, пададзеную 4 лістапада ў Федэральную канцылярыю альпійскай рэспублікі. Падпісанты просяць пакінуць крыжы ў грамадскіх месцах краіны.
Штогадовая дабрачынная акцыя моладзі з душпастарства «OPEN» у Гродне пад назвай «Пячэнька за пячэнька» сёлета пройдзе 27 лістапада ў гродзенскай катэдры.
«Умацаваныя ласкай Юбілейнага Года, выйдзем насустрач кожнай асобе, несучы дабрыню і пяшчоту Бога. Няхай праз нашае служэнне да ўсіх людзей дойдзе бальзам Божай міласэрнасці, як знак Божага Валадарства, якое прысутнічае сярод нас», — піша Мітрапаліт.
7 лістапада Каталіцкі Касцёл у Іспаніі запусціў інтэрнэт-партал www.donoamiiglesia.es, на якім у рэжыме анлайн можна будзе залічваць «рэгулярныя або аднаразовыя» ахвяраванні, прызначаныя Касцёлу ў Іспаніі ў цэлым або адной з 79 дыяцэзій, ці адрасна ў адну з 23 тысяч парафій.