«Казаў пра святыню цела свайго».
«Калі чалавечыя сэрцы параненыя і часта вязнуць у граху, мы павінны з большай руплівасцю звяртацца да Беззаганнага Сэрца Маці Хрыста і Маці Касцёла(...). Няхай гэта набажэнства развіваецца ў нашых парафіях і сем'ях, а таксама ў індывідуальных сустрэчах з Найсвяцейшай Паннай», — адзначае біскуп Антоні Дзям'янка ў сваім звароце.
Калядныя святы ў многіх гарадах Швецыі сёлета могуць прайсці без традыцыйных агнёў і ілюмінацыі. Фармальна новую забарону звязваюць з «мерамі бяспекі» ў святочныя дні.
«Апостальская Сталіца не ўпаўнаважыла нікога да ўдзялення каму-небудзь біскупскай сакры і не была праінфармавана пра такія захады», — заявіў кіраўнік Залы Друку Грэг Бёрк. Ён выступіў з заявай пасля навін пра магчымае біскупскае пасвячэнне, якое адбылося без згоды Святога Айца ў мацерыковай частцы Кітая.
7 лістапада група жыхароў з Ліды пад кіраўніцтвам кс. Юрыя Беганскага, душпастыра хворых і медыкаў у Лідзе, здзейсніла пілігрымку да Вострай Брамы ў Літве. Пілігрымка, у якой прынялі ўдзел больш за сто чалавек, была прысвечана заканчэнню Года Міласэрнасці.
Каля 4 тысяч чалавек з розных краін свету — вязні і іх родныя, турэмныя капеланы і наглядчыкі — прынялі ўдзел у юбілеі вязняў, што праходзіў 5-6 лістапада ў Рыме ў межах Юбілейнага Года Міласэрнасці.
У Бабруйску ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 7 лістапада адбылася пастырская сустрэча духавенста і кансэкраваных асоб Магілёўшчыны. У межах сустрэчы на мясцовых могілках маліліся за спачылае духавества.
З 3 па 5 лістапада пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат, арганізаваныя сёстрамі кармэлітанкамі, якія нясуць служэнне пры парафіі.