Антон з Канстанцінава задае пытанне: Ніяк не магу зразумець, дзе знаходзіцца Эмаўс, у які ішлі вучні пасля ўваскрасення Езуса, і дзе яны пазналі Яго «пры ламанні хлеба»?
«Ойча, у рукі Твае аддаю дух Мой».
Кожны чалавек можа стаць святым, калі жыве паводле Божога закону, аднак гэта не так проста, бо чалавечая прырода дэфармавана першародным грахом і схільная да граху. Пра гэта нагадаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч 1 лістапада падчас літургіі ў мінскай архікатэдры.
Многія з тых, хто спіць у пыле зямным, абудзяцца: адны — да вечнага жыцця, другія — на вечную ганьбу. І тыя, хто мудры, будуць ззяць, як свяцілы небасхілу, а тыя, хто навучыць многіх справядлівасці — як зоркі на вечную вечнасць (Дан 12, 2-3).
Мінская архікатэдра. 1 лістапада 2016 г.
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
1. Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. Кожны дзень мы ўспамінаем таго ці іншага святога. Гэта тыя людзі, якія адзначыліся святасцю свайго жыцця і такімі былі прызнаныя Касцёлам. Сярод іх — духоўныя і свецкія асобы, маладыя і ва ўзросце, сужэнцы, мучанікі і вызнаўцы.
30 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Св. Юзафа ў Маладзечне.
Паміж католікамі і лютэранамі існуе больш таго, што аб’ядноўвае, чым таго, што раздзяляе, сказаў Папа Францішак падчас экуменічнай падзеі з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі. Яна прайшла вечарам 31 кастрычніка на тэрыторыі спартыўнага комплекса ў горадзе Мальмё.