Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі буйную міжрэлігійную дэлегацыю
03.11.2016 17:00

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі буйную міжрэлігійную дэлегацыю, у якую ўваходзілі прадстаўнікі хрысціянства, іўдаізму, ісламу, будызму, індуізму і іншых веравызнанняў і рэлігій — каля 200 чалавек, — якія працуюць у сферы дабрачыннасці. Сустрэча прайшла 3 лістапада ў Клементыйскай зале Апостальскага палаца Ватыкана і была прымеркавана да Юбілейнага Года Міласэрнасці.

 
5 лістапада ў Беларусі чацвёрты дзень фацімскай навэнны
03.11.2016 16:00

На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Чацвёрты дзень навэнны прыпадае на 5 лістапада.

 
У гродзенскай катэдры памаліліся за памерлых святароў дыяцэзіі
03.11.2016 15:43

3 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбылася святая Імша ў інтэнцыі ўсіх памерлых святароў, якія неслі служэнне ў дыяцэзіі. Узначаліў Эўхарыстыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
Папскі прадстаўнік на першых мірных перамовах паміж урадам і апазіцыяй у Венесуэле
03.11.2016 15:43

Прадстаўнік Святога Айца прыняў удзел у першым этапе мірных перамоваў паміж урадам і апазіцыяй у Венесуэле. Сустрэча прайшла 30 кастрычніка ў Каракасе ў прысутнасці міжнароднай дэлегацыі. Апостальскую Сталіцу на ёй прадстаўляў арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі, былы старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.

 
У Гомелі памаліліся на месцы масавых расстрэлаў ахвяр рэпрэсій
03.11.2016 15:31

Ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, 2 лістапада, прайшло набажэнства ля крыжа на 9-м кіламетры ў Навабеліцкім раёне Гомеля — месцы масавых расстрэлаў святароў і веруючых, здзейсненых працаўнікамі НКУС.

 
Слова Жыцця на лiстапад 2016
03.11.2016 14:50

«Усё магу ў тым, хто ўзмацняе мяне» (Флп 4, 13)

 
У Іспаніі выпушчана мабільная аплікацыя для пошуку спаведнікоў
03.11.2016 13:40

Праграма для смартфонаў Confesor GO, з дапамогай якой можна знайсці бліжэйшага да твайго месцазнаходжання спаведніка, выпушчана ў Іспаніі.

 
Удзельніца курса «Эстэра» ў Оршы: «Я хацела замуж, а цяпер хачу быць жонкай»
03.11.2016 12:53

Падчас рэкалекцыйнага курса «Эстэра», які праходзіў у Оршы 28-30 кастрычніка, жанчыны мелі магчымасць пазнаць сваё пакліканне як дачкі Божай. Рэкалекцыі на тэму «Быць жаданай» былі накіраваны на тое, каб паказаць, якою Бог стварыў жанчыну.

 
25-годдзе манаскага жыцця сясцёр назарэтанак адзначылі ў парафіі ў Шчучыне
03.11.2016 12:05

30 кастрычніка ў шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы адбыліся юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя манаскага жыцця сясцёр Марыяны Алешчык CSFN і Нэрэушы Падзялінскай CSFN, якія калісьці неслі душпастырскую працу ў гэтай парафіі.

 
У Італіі адновяць разбураныя землятрусам святыні
03.11.2016 10:59

Прэм’ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы запэўніў, што разбураныя землятрусам касцёлы будуць адбудаваны нанова. Аб гэтым распавёў журналістам арцыбіскуп Спалета-Норчы Рэната Бакарда.

 
<< Першая < Папярэдняя 221 222 223 224 225 226 227 228 229 230 Наступная > Апошняя >>

Старонка 226 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.