Самае старажытнае драўлянае ўкрыжаванне базылікі св. Пятра было адрэстаўравана і прадстаўлена ў Ватыкане. Гаворка ідзе пра двухметровы 72-кілаграмовы крыж з фігурай Езуса Хрыста, зроблены ў ХIV ст. італьянскім скульптарам П'етро Каваліні.
Па словах кіраўніка ватыканскай дыпламатыі, візіт Папы ў Швецыю — гістарычная і важная падзея, якая з’яўляецца плёнам дыялогу, што развіваўся на працягу апошніх пяцідзесяці гадоў, абапіраючыся на патрабаванні Другога Ватыканскага Сабору.
30 кастрычніка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB здзейсніў асвячэнне новага месца малітвы парафіі Св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве.
30 кастрычніка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) прайшло свята для дзяцей, прысвечанае ўрачыстасці Усіх Святых. Ад вікарыя парафіі кс. Валерыя Спірыдона дзеці атрымалі заданне пераапрануцца ў сваіх любімых святых, а таксама распавесці пра іх удзельнікам свята.
28-30 кастрычніка ў парафіі Св. Казіміра ў Стоўбцах упершыню прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат. «Змяніць канапу на абутак» - такім быў дэвіз духоўных практыкаванняў.
У 1992 годзе беларускае дзяржаўнае тэлебачанне зняло фільм пра беларускую грэка-каталіцкую парафію ў Лондане, Бібліятэку імя Францішка Скарыны і Беларускі Музей у брытанскай сталіцы.
У ноч з 30 на 31 кастрычніка на 73-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Міхаіл Цвячкоўскі — бацька а. Міхаіла Цвячкоўскага МІС, пробашча парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.
29 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў душпастырскую візітацыю ў парафіях Божага Цела ў Нясвіжы і Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Сейлавічах.
Першы дзень восеньскіх канікул міністранты з гродзенскай парафіі Святога Духа правялі ў санктуарыі Маці Божай у Тракелях, дзе для іх быў арганізаваны дзень засяроджання.
29 кастрычніка, напярэдадні свята св. Губерта, у парафіі Божага Цела ў Нясвіжы адбылося набажэнства для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Душпастырства існуе ў дыяцэзіі ўжо пяць гадоў.