Падрыхтоўка да стварэння сям’і, зразумела, пачынаецца не за некалькі месяцаў да вяселля. І, вядома, гэта не толькі матэрыяльны бок. «Жыццё пасля жыцця або як падрыхтавацца да вясельнай вечарыны» — тэма сустрэч, якія праходзілі ў Навагрудку 2-5 лістапада.
6 лiстапада ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску адбыўся «Дзень сям'і». Ідэя яго правядзення належала аніматарам душпастырства «Сужэнскiя Сустрэчы» і была падтрымана пробашчам парафіі Уладзiславам Завальнюком.
Польскія спецыялісты сфатаграфавалі ў Каложскай царкве кожны міліметр і плануюць стварыць да канца года 3D-мадэль гістарычнага помніка. Макет з’явіцца ў сеціве на сайце kolozha.by.
У Рыме завяршылася Трэцяя сусветная сустрэча народных рухаў, у якой прымаў удзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Міжнародны форум завяршыўся напярэданні аўдыенцыяй у Ватыкане.
«Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць».
Сродкі для фінансавання праекта збіраюць на адной з самых вядомых краундфандынгавых пляцовак у інтэрнэце Kickstarter.
На абавязковасць супрацьстаяння абыякавасці ў адносінах да гандлю людзьмі звярнуў увагу Святы Айцец 7 лістапада, прымаючы на аўдыенцыі ўдзельнікаў ІІ сходу таварыства кансэкраваных асобаў у Еўропе, якія процідзейнічаюць гэтаму промыслу.
Многія маладыя людзі сёння, нягледзячы на сотні сяброў у Facebook, прабываюць у адзіноце і нават адчаі, заўважыў кіраўнік моладзевай секцыі новастворанай ватыканскай дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.
Жыццё чалавека на зямлі часовае і хутка прамінае – з’яўляецца і знікае, нібы пар, нібы палявая кветка, якая вырастае, расцвітае, вяне і гіне. Фізічна чалавек перастае існаваць пасля смерці, але памірае толькі ягонае цела, душа чалавека мае вечнае жыццё. Душа – нябачная, а тое, што нябачнае – вечнае.