14-15 лістапада ў Пінску адбылася сустрэча выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне 2005 года.
13 лістапада ў парафіі Св. Міхала Арханёлa ў Смаргоні новапрэзбітэр Дзяніс Бразінскі цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу. Прэзбітэрскае пасвячэнне кс. Дзяніс Бразінскі атрымаў 12 лістапада з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB у гэтай жа парафіі.
«Баюся, што Захад памірае», — выказаў свой непакой адносна лёсу заходняй цывілізацыі кардынал Рабэр Сара, прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. У апошнія дні іерарх прабываў з візітам у Францыі.
Успамін Маці Божай Вастрабрамскай — асаблівы дзень для Гродзенскай дыяцэзіі. Маці Міласэрнасці з’яўляецца яе галоўнай апякункай і ўжо 25 гадоў заступаецца за Касцёл на гэтых землях.
У 2016 годзе звыш 4,2 тысяч мігрантаў загінула ў Міжземным моры. Яны хацелі трапіць у Еўропу. Такія даныя прадставіла Міжнародная арганізацыя па спавах міграцыі.
Пантыфік скіраваў сваё пасланне да ўдзельнікаў 22-й сесіі Канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Яна праходзіць у Маракешы 7-18 лістапада.
54-гадовы кс. Хасэ Луіс Санчэс Руіс, выкрадзены 11 лістапада ў горадзе Катэмака на ўсходзе Мексікі, быў знойдзены жывым, але на яго целе бачныя выразныя знакі катавання.
«Чаму ж ты не пусціў срэбра майго ў абарот».