Чырвоны колер ілюмінацыі знакамітага рымскага фантана Трэві стане напамінам пра сучасных мучанікаў за веру. Колерам крыві ён заяснее 29 красавіка вечарам. Ініцыятыва павінна прыцягнуць увагу рымлян і гасцей горада да драматычнай сітуацыі мноства людзей, якія ў наш час пакутуюць за сваю веру ў Езуса Хрыста.
Урачыстае Te Deum laudamus спявалі вечарам 13 красавіка ў той самай святыні, дзе 25 гадоў таму было абвешчана, што Святы Айцец Ян Павел ІІ адрадзіў структуры Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Тады была ўсталявана Мінска-Магілёўская мітраполія, адроджана Пінская дыяцэзія і заснавана Гродзенская дыяцэзія.
Хрыстус уваскрослы прыносіць нам надзею, што ў Ім нашая штодзённасць, хоць візуальна для фізічнага зроку істотна не змянілася, але карэнным чынам набыла іншае, больш глыбокае духоўнае вымярэнне.
З нядаўняга часу хрысціяне Мінска раз у месяц збіраюцца ў касцёле на Кальварыі ў адмысловым кінаклубе «Рэха». Тут можна не толькі паглядзець разам хрысціянскія фільмы, але і абмеркаваць іх.
10 красавіка ў бараўлянскім араторыі была паказана пастаноўка «Знак Крыжа», якую зладзіў тэатральны гурток араторыя.
Я хлеб жывы, які сышоў з неба
Cтаць вучнем Хрыста можа кожны грэшнік, які прызнае ўласныя правіны і адкрываецца на Божую міласэрнасць, адзначыў Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі 13 красавіка.
У Бярозе (Брэсцкая вобласць) завяршаецца праца над стварэннем у Год культуры віртуальнага музея кляштара картузіянцаў XVII ст.
Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы ў спецыяльным лісце, накіранаваным на імя старшынь епіскапатаў, павіншавала католікаў Расіі, Беларусі і Казахстана з 25-й гадавінай аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў іх краінах.