Чарговая сустрэча для бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў моладзевага хору "Каласанс" шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса насіла спартыўны характар.
«Гэтыя людзі з зямнога пункту гледжання маюць мала, але іх трываласць і надзея проста ўражваюць», — сказаў арцыбіскуп Нью-Ёрка кардынал Цімаці Долан пра іракскіх католікаў, дзясяткі тысяч з якіх сталі ахвярамі пераследу ісламістаў.
Пераслед — гэта штодзённы хлеб Касцёла, які мае розныя формы, сказаў Папа Францішак 12 красавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
12 красавіка Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага Нунцыя ў Злучаных Штатах Амерыкі. Ім стаў арцыбіскуп Крыстоф Луі Іў Жорж П’ер, які да гэтага часу быў дыпламатычным прадстаўніком Святога Пасаду ў Мексіцы.
«Моладзь — надзея Касцёла, ці Касцёл — надзея моладзі?» — пад такой назвай 13 красавіка распачаўся міжнародны сімпозіум у Кракаве, правядзенне якога запланавана ў кантэксце падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца напрыканцы ліпеня.
25 гадоў з моманту аднаўлення каталіцкіх структур адзначаюць сёння ў Беларусі. Столькі ж часу прайшло з моманту заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. Яе першым біскупам 13 красавіка 1991 г. быў прызначаны сённяшні ардынарый дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч.
Хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць
«Тады Езус прамовіў: Дзеля цябе благаслаўляю ўсю краіну, — і ўчыніў рукою вялікі знак крыжа над нашаю Айчынаю. Вялікая радасць напоўніла маю душу, калі я ўбачыла дабрыню Бога» (Дз. 39).