8-9 красавіка ў касцёле Маці Божай Фацімскай у Жодзіне адбылася традыцыйная сустрэча міністрантаў з марыянскіх парафій Мінска, Барысава, Жодзіна і Маладзечна.
Падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў, колькі хто хацеў
Аб адпусце мы не прачытаем у Бібліі. Таму, ізноў жа, браты і сёстры іншых веравызнанняў могуць мець, здавалася б, сэнсоўную крытыку ў бок католікаў. Таму, думаю, каб лепш скарыстацца з гэтай збаўчай практыкі і быць больш свядомым хрысціянінам-католікам, варта яе глыбей разумець.
14 красавіка на 83-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Яніна Барцэвіч — маці сястры Ірыны Барцэвіч з Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў (салезіянкі), якая служыць у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Нягледзячы на абвешчаны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці, у першым квартале 2016 года знізілася колькасць пілігрымаў і турыстаў, якія наведваюць Рым.
Скарб з фрагментамі запісаў на старажытнаяўрэйскай мове быў знойдзены нядаўна ў Ізраілі. Вучоныя прыйшлі да выніку, што асноўная частка кніг Танаха (яўрэйская назва Бібліі) была напісана нашмат раней, чым прынята лічыць.
Постсінадальная Апостальская адгартацыя «Amoris Laetitia» звяртаецца да далікатнай і цяжкай справы пакарання дзяцей. Прапаноўваем вытрымкі з адгартацыі на гэтую тэму.
12-13 красавіка ў доме сясцёр місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах праходзіла першая ўсебеларуская сустрэча моладзі ордэнаў і манаскіх супольнасцяў на тэму «Кансэкраванае жыццё і выклікі сучаснага свету».
13 красавіка ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая святая Імша як знак падзякі за 25-годдзе існавання Гродзенскай дыяцэзіі і за дар адраджэння жыцця Каталіцкага Касцёла на беларускіх землях. Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.