Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Праваслаўныя і католікі Расіі складуць спіс знішчаных храмаў і кляштараў Сірыі
11.04.2016 13:02

Маскоўскі Патрыярхат і Рыма-Каталіцкі Касцёл у Расіі будуць разам садзейнічаць аднаўленню хрысціянскіх святыняў у Сірыі.

 
Адбыўся турнір па міні-футболе сярод міністрантаў Баранавіцкага дэканату
11.04.2016 12:54

9 красавіка ў Баранавічах прайшоў турнір па міні-футболе сярод міністрантаў Баранавіцкага дэканату Пінскай дыяцэзіі. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды з парафій Св. Яна Паўла ІІ, Узвышэння Святога Крыжа, міністранты з Новай Мышы, а таксама бацькі міністрантаў.

 
Салезіяне Беларусі прынялі ўдзел у штогадовых рэкалекцыях
11.04.2016 12:17

З 4 па 8 красавіка манаская супольнасць cалезіян Беларусі ўдзельнічала ў штогадовых рэкалекцыях, якія праходзілі ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай каталіцкай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Духоўныя практыкаванні праводзіў рэктар семінарыі кс. Андрэй Рылка.

 
Велікодны канцэрт арганізавала парафія Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку
11.04.2016 11:49

3 красавіка ў Доме культуры ў Навагрудку адбылася канцэртна-віншавальная праграма «Радасць Уваскрасення». Яна была ўпершыню арганізавана парафіяльнай супольнасцю ў Навагрудку сумесна з мясцовай уладай.

 
Гомельскія католікі прапаведуюць на вуліцы песняй, танцам і асабістым сведчаннем
11.04.2016 11:45

Кожную нядзелю велікоднага перыяду (да 8 мая ўключна) Нэакатэхуменальныя суполкі Каталіцкага Касцёла ў Гомелі праводзяць евангелізацыю на вуліцы. Ва ўсім свеце ў гэты час удзельнікі Нэакатэхуменальнага шляху выходзяць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў, каб несці мінакам Добрую Вестку пра Уваскрасенне Езуса Хрыста, Яго любоў і перамогу над смерцю.

 
Папа Францішак сустрэўся з транссексуаламі
11.04.2016 11:42

Святы Айцец сустрэўся з групай транссексуалаў і былых прастытутак. «Кароткая сустрэча 50 ахвяр гандлю людзьмі з дзесяці краін адбылася ў суботу падчас пазачарговай агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане ў сувязі з Годам Міласэрнасці», — паведаміла 10 красавіка ватыканская газета «L'Osservatore Romano».

 
Навучэнцы семінарыі ў Гродне і дзеці з Радуні згулялі ў футбол
11.04.2016 11:09

9 красавіка прадстаўнікі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне па традыцыі наведалі Радунскі дзіцячы дом-інтэрнат.

 
Біблія перакладзена на 563 мовы свету
11.04.2016 10:52

Біблія ў поўным складзе цяпер даступная на 563 мовах, у той час як у 2014 гэтая лічба складала 542. Пра гэта паведаміла Нямецкае біблійнае таварыства са спасылкай на статыстычныя даныя Міжнароднага біблійнага таварыства ў Лондане.

 
11 красавіка — успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка
11.04.2016 03:00
1 чыт. (т. VI) Ап 12, 10-12а; Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9.
Ев. Ян 17, 11b-19.

Альбо: 1 чыт. Дз 6, 8-15; Пс 119 (118), 23-24. 26-27. 29-30.
Ев. Ян 6, 22-29.


 
11 красавіка — успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка
11.04.2016 03:00
Успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка
 
<< Першая < Папярэдняя 451 452 453 454 455 456 457 458 459 460 Наступная > Апошняя >>

Старонка 457 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.