«Калі вы бачыце Зямлю з космасу і бачыце ўсю гэтую прыгажосць, то цяжка адмаўляць, што гэта было створана нейкай вышэйшай сілай», — кажа астранаўт і католік Майк Хопкінс.
Кіруючыся заклікам Езуса Хрыста «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36), 10 красавіка салезіяне з парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску разам з моладдзю наведалі дзіцячы прытулак.
Я ёсць хлеб жыцця; хто да Мяне прыходзіць, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць.
Пра падзею, якая «мае прыкметы эўхарыстычнага цуду», паведаміў у апублікаваным 10 красавіка спецыяльным паведамленні біскуп Легніцы Збігнеў Кернікоўскі. Паведамленне будзе агучана 17 красавіка ва ўсіх святынях Легніцкай дыяцэзіі.
10 красавіка дзеці і моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сапоцкіне прадставілі велікодную пастаноўку на тэму «Малы Пастыр». У ёй маладыя акцёры распавялі пра Езуса — Добрага Пастыра, які ахвяраваў сваё жыццё за ўсіх людзей.
Папа Францішак накіраваў спачуванні сем’ям ахвяр трагічнага пажару ў Індыі, у выніку якога загінулі 110 чалавек і 350 атрымалі раненні. Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за ахвяр трагічнага здарэння, пацярпелых у яго выніку, іх сем’і і за тых, хто нясе ім дапамогу.
Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам сабралася 11 красавіка ў Ватыкане на сваё трохдзённае пасяджэнне. На ім прысутнічае Папа Францішак.
З 8 па 10 красавіка ў парафіях Шклоўскага раёна прайшла пастырская візітацыя, якую здзейсніў біскуп вікарый Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB.
Людміла Кузьміна — адна з удзельніц запланаванай сустрэчы беларускіх і ўкраінскіх ліквідатараў з Папам Францішкам. Сустрэча пройдзе ў Ватыкане 20 красавіка з нагоды 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Чаму жанчына працавала ў зоне адчужэння?