Пра тое, што «ў сакрамэнце паяднання мы заўсёды можам пачаць нанова», і пра «ўтоенага трэцяга сына» з прыпавесці пра марнатраўнага сына і міласэрнага бацьку, Папа Францішак казаў у разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» 6 сакавіка на плошчы св. Пятра.
Папа Францішак скіраваў пасланне да Вярхоўнага архіепіскапа Кіева-Галіцкага Святаслава Шаўчука з нагоды 70-й гадавіны львоўскага псеўдасабору. Па волі савецкага кіраўніцтва на ім было абвешчана аб ліквідацыі Брэсцкай уніі 1596 года і ўключэнні ўкраінскіх грэка-католікаў у Рускую Праваслаўную Царкву.
Папа Францішак станоўча ацаніў ініцыятыву «гуманітарных калідораў для бежанцаў», якая рэалізуецца ў апошні час у Італіі. Па словах Пантыфіка, «гэты пілотны праект спалучае ў сабе салідарнасць і бяспеку, дазваляе дапамагчы людзям, якія бягуць ад вайны і насілля».
Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла ў ноч з 5 на 6 сакавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Тэмай сёлетняга велікапоснага чування быў выбраны ўрывак з Бібліі «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13).
У межах падрыхтоўкі да 100-гадовага юбілею аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, а таксама з нагоды Года Божай Міласэрнасці 5 сакавіка, у першую суботу месяца, у час Вялікага посту адбылася чарговая аўтобусная пілігрымка з Мінска ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Раніцай 5 сакавiка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Iмшу ў Кiеўска-Жытомiрскай духоўнай семiнарыi.
IV нядзеля Вялікага посту адрозніваецца сярод іншых не толькі колерам літургічнага адзення. Яна ўказвае на прычыны, па якіх хрысціянін нават сярод самых вялікіх цяжкасцяў не павінен засмучацца.
Часам паўстае пытанне пра сэнс. Навошта я жыву? Дзеля чаго працую? Які сэнс мае ўсё, што адбываецца ў маім жыцці? Тут жа пытанні пра вартасць абранага жыццёвага шляху і месца ў «часапрасторы» (назавём гэта так).