1 чыт. Зых 32, 7-14; Пс 106 (105), 19-20. 21-22. 23.Ев. Ян 5, 31-47.
«Майсей — вось абвінаваўца ваш, на якога вы спадзеяцеся»
Адсутнасць адзення выстаўляе чалавека на кпіны з боку іншых людзей, чалавек губляе сваю годнасць, становіцца абяздоленым і безабаронным. Прычынай агалення і ўсёй гамы негатыўных пачуццяў, з ім звязаных, з’яўляецца, у большасці выпадкаў, грэх.
Колькасць культавых будынкаў у Мінску дасягае сёння лічбы ў 49 адзінак. У беларускай сталіцы вядзецца будаўніцтва 10 рыма-каталіцкіх і 23 праваслаўныя культавыя комплексы.
Пра гэта стала вядома пасля заканчэння кананічнай візітацыі ў салезіянскіх супольнасцях Беларусі, якія з 17 лютага па 5 сакавіка наведваў рэгіянальны настаяцель рэлігійнай каталіцкай місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» кс. Віктар Гайдукевіч SDB.
Старшыня Папскай рады справядлівасці і міру кардынал Пітэр Тарксан выступіў з прамовай на семінары пра здароўе і сексуальнасць, які быў прымеркаваны да свята 8 сакавіка.
За два дні да Міжнароднага дня жанчын у смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско прайшло свята ўсіх жанчын і дзяўчат.
Тры гадзіны на прыватнай размове з Папам Францішкам правялі сіцылійскія святары. Ініцыятыва зыходзіла ад Святога Айца, які, даведаўшыся пра шматлікія душпастырскія ініцыятывы, якія яны рэалізуюць, сам патэлефанаваў, запрашаючы іх у Ватыкан.
Касцёл у Злучаных Штатах Амерыкі прыцягвае ўвагу да праблемы наркатычных анальгетыкаў, так званых апіоідаў. Трывогу падняла мясцовая Канферэнцыя Біскупаў у штаце Масачусэтс, дзе праблема набывае характар пандэміі.
Чарговыя футбольныя клубы падтрымалі праект супрацоўніцтва школ, ініцыятарам якога выступіў Папа Францішак. Футбалісты «River Plate» і «Boca Juniors», аргенцінскіх клубаў першай лігі, перад нядзельным матчам у Буэнас-Айрэсе пасадзілі аліўкавае дрэва, якое з’яўляецца сімвалам праекту.