Сутана святара і габіт, несумненна, маюць псіхалагічнае значэнне, паступова нагадваючы тым, хто іх носіць, аб прычынах уласнага выбару і звязаных з ім абавязкаў, умацоўваючы пачуццё прыналежнасці да святарства ці манаства. Аднак чаму духоўныя асобы часам не носяць сутану?
«Немагчыма не чуць, не бачыць ці не звяртаць увагі на злачынствы супраць жанчын і дзяўчат, немагчыма больш лічыць іх проста непазбежнымі наступствамі жахлівай рэчаіснасці ваенных канфліктаў», — заявіў прадстаўнік Святога Пасаду пры АБСЕ.
У канцы 2013 года кс. Фрэнк Каджыяна стаў біскупам Брыджпорта ў штаце Канэкцікут і атрымаў у спадчыну ад папярэднікаў амаль $22 мільёна даўгоў. Тым, якімі спосабамі зараз паляпшаецца фінансавы стан дыяцэзіі, зацікавіўся часопіс Forbes.
Інтэграцыйны выезд хлопцаў з літургічнай службы алтара парафіі Святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне і дзяўчат з парафіяльнага моладзевага хору Calasanz прайшлі 7-8 сакавіка.
Калі Крыс Дойл даведаўся, што ў наступным годзе яму трэба будзе заплаціць за медыцынскую страхоўку $10 тысяч, ён памаліўся разам з жонкай, а потым цалкам адмовіўся ад паслуг страхавой кампаніі.
Эрмэс Марыя Ронкі, італьянскі законнік, праводзіць велікапосныя рэкалекцыі для Папы Рымскага і супрацоўнікаў Рымскай курыі ў італьянскім Арыча ў прыгарадзе Рыма. Духоўныя практыкаванні з удзелам Пантыфіка пачаліся 8 сакавіка.
Сын беларускіх сялян, дзякуючы якому Святы Пасад зразумеў і прызнаў Беларусь як асобную нацыю са сваімі патрэбамі і памкненнямі, — айцец Леў Гарошка.
Бясплатную паслугу дзённага дагляду пажылых людзей плануюць укараніць да канца 2016 года ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Пантыфік ухваліў 4 сакавіка новае «Палажэнне аб кіраванні актывамі спраў беатыфікацыі і кананізацыі». Па новых правілах ініцыятар беатыфікацыйнага або кананізацыйнага працэсу павінен стварыць адмысловы фонд па кіраванні актывамі, звязанымі з ім.
Канстытуцыйны суд Расіі афіцыйна прызнаў законнасць вымання органаў з целаў памерлых для трансплантацыі без паведамлення пра гэта родзічам памерлых.