У Беларусі ордэнам Маці ў бягучым годзе ўзнагароджана 87 жанчын, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей.
У пятую гадавіну забойства Шабхаза Бхаці Касцёл у Пакістане адкрыў працэс па прызнанні палітыка, які абараняў права хрысціян на свабоду веравызнання ў ісламскай краіне, мучанікам.
«І было ўжо каля шостай гадзіны, і цемра настала па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятай. Сонца зацьмілася, і заслона ў святыні разарвалася пасярэдзіне» (Лк 23, 44-45).
Каталіцкая дыяцэзія ў Канзас-Сіці абараніла сваё права наймаць і звальняць супрацоўнікаў у залежнасці ад таго, наколькі яны выконваюць патрабаванні сваёй веры.
Настаяцельніцы манаскіх супольнасцяў выступаюць за павелічэнне долі жанчын сярод студэнтаў, якія вывучаюць касцёльнае права ў тэалагічных установах адукацыі.
Кожны год 8 сакавіка Святы Пасад збірае жанчын, якія ўмацавалі Касцёл праз сваю ініцыятыву, сілу волі і лідарскія якасці.
Папа Францішак прымае ўдзел у велікапосных рэкалекцыях, якія праходзяць у мястэчку Арыча пад кіраўніцтвам італьянскага прапаведніка айца Эрмаса Марыі Ронкі. 7 сакавіка тэмай рэкалекцыйных разважанняў стала пытанне, якое Езус скіраваў да вучняў пасля суцішэння буры: «Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры?» (Mк 4, 40)
15 сакавіка Папа Францішак узначаліць Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Пра гэта паведаміла 7 сакавіка Служба папскіх літургічных цэлебрацый. Кансісторый пачнецца малітвай Літургіі гадзін.
Што яднае ўсіх жанчын, якім выпала прайсці шлях зямнога жыцця і якія яшчэ знаходзяцца ў дарозе — жанчын ХХІ стагоддзя? Адзіны вобраз, адзінае падабенства да Творцы і Яго прыгажосці.
«І адразу выздаравеў той чалавек»