Мы павінны кожнаму даваць шанец перамяніць сваё жыццё. Як жа часта мы даем адзнаку іншаму і не можам паверыць, што ён можа змяніцца.
Падчас пасяджэння Рады па правах чалавека ААН Ватыкан адзначыў «недахоп палітычнай волі з боку разнастайных інстытутаў міжнароднай супольнасці» ў справе абароны права на рэлігійную свабоду.
Група вядомых праваслаўных хрысціян свету апублікавала заяву аб жахлівай праўдзе пра львоўскі псеўдасабор 1946 года, які дазволіў сталінскаму рэжыму ліквідаваць Украінскую Грэка-Каталіцкую Царкву.
Святы Айцец змяніў правілы ватыканскага пратакола адносна сустрэч з католікамі — кіраўнікамі дзяржаў, якія былі разведзены і ўступілі ў паўторны шлюб.
Пастырскія лісты іерархаў Канады падкрэсліваюць несумяшчальнасць медыцынскай працы з эўтаназіяй і дапамогай пры самазабойствах.
5–6 сакавіка ў манаскім доме айцоў піяраў у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (мк-н Індустрыяльны) адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў ва ўзросце ад 14 гадоў. Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны добрай споведзі.
Дзень 8 сакавіка па-асабліваму ўзгадваецца ў касцёлах Беларусі. Гэта свецкае свята, але яно варта таго, каб у малітвах узгадаць прыгожую палову чалавецтва, тых, хто з’яўляецца сімвалам цеплыні, шчодрасці, крыніцай дабра, прыгажосці, любові.
Праз 13 гадоў інтэнсіўнай працы быў перакладзены на мову урду катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Яго пераклад зацверджаны Апостальскай Сталіцай і апублікаваны ў Пакістане.
У Ватыкане апублікавалі інфармацыю аб літургічных цэлебрацыях Вялікага тыдня, якія ўзначаліць Папа Францішак. 20 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, у 9.30 Пантыфік асвеціць на плошчы св. Пятра пальмовыя галінкі.
Не першы год у Брэсце праходзіць аўтапрабег у абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў. Гэтым разам у акцыі, якая прайшла 8 сакавіка, прынялі ўдзел два дзясяткі аўтамабіляў.