Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў прыняла рашэнне, што літургічны ўспамін першых польскіх місіянераў, благаслаўлёных мучанікаў аа. Міхала Тамашака і Збігнева Стшалкоўскага OFMConv, будзе адзначацца кожны год 7 чэрвеня.
У Мінску наведаць святыню на працягу дня можна ў розных частках горада. З апошняга дня зімы, напрыклад, стаў адкрыты на працягу дня касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы, які адчыняецца перад святой Імшой у 8.00 і зачыняецца каля 20.00.
У мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (мр-н Лошыца) 2 сакавіка адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды кананічнай пастырскай візітацыі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага.
З 26 па 28 лютага ў кляштары сясцёр кармэлітанак Дзіцятка Езуса ў Гудагаі праходзілі «Дні цішыні» для дзяўчат з розных куткоў Беларусі, якія прыехалі паразважаць над Божай прысутнасцю ў жыцці і паглыбіць унутраную малітву.
1 чыт. Ос 14, 2-10; Пс 81 (80), 6c-8a. 8bc-9. 10-11ab. 14 i 17.Ев. Мк 12, 28b-34.
Альбо: Успамін св. Казіміра.
«Пан Бог наш — Пан адзіны; любі Яго»
Зусім нядаўна пачаўся Надзвычайны Юбілейны Год Міласэрнасці. Тады быў Адвэнт. Час ляціць хутка, ужо Вялікі пост, і Вялікдзень неўзабаве будзем урачыста адзначаць. Папа Францішак заахвочвае нас, хрысціян, нанова задумацца над учынкамі міласэрнасці дзеля абуджэння сумленняў на патрэбы бедных.
Вясна ў Росіцу заўсёды прыходзіць раней, чым у іншыя куткі Беларусі — калі яшчэ трымаюцца маразы і ляжыць снег. На вокнах плябаніі раптам «успыхваюць» сотнямі чырвоных агеньчыкаў цюльпаны, якія вырошчвае а. Чэслаў Курэчка MIC. Перад Міжнародным днём жанчын мы распыталі пра яго незвычайнае хобі.
Кожны грэшнік, які навяртаецца, перажывае ўсё тое самае, што і марнатраўны сын. Кожны з нас можа адкрыць, што Божыя дары і ўсё тое, што мы можам атрымаць ад Бога, можна таксама хутка згубіць, але мы ніколі не згубім Божай любові.