Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Слова Жыцця на сакавiк 2016
29.02.2016 17:13

Прэзентацыя >>>

«Прыйшло да вас Божае Валадарства» (Лк 11, 20)

Менавiта гэтага чакалi габрэi ў Ягоныя часы. Езус, праходзячы праз вёскі i гарады, казаў: «Наблiзiлася да вас Валадарства Божае» (Лк 10, 9); «Прыйшло да вас Божае Валадарства»; «Валадарства Божае ёсць унутры вас» (Лк 17, 21). У асобе Езуса сам Бог прыйшоў да свайго народу, рашуча i моцна ўзяўшы ягоны лёс у свае рукі, каб прывесці яго да вызначанай мэты. Цуды, якія Езус чынiў, былi знакамi гэтага.

«Прыйшло да вас Божае Валадарства»

Ва ўрыўку з Евангелля, што абраны за Слова Жыцця, Езус спачатку вылечыў нямога, вызваліўшы яго ад шатана, які трымаў яго ў няволі, каб даказаць, што Ён прыйшоў, каб перамагчы зло, усялякае зло, і каб урэшце аднавіць Валадарства Божае.

Гэтае словазлучэнне «Божае Валадарства» ў лексіконе габрэйскага народа ўказвае на Бога, які дзейнiчае на карысць Ізраэля, вызваляе яго ад усялякай няволі і зла, прыводзіць да справядлівасці і супакою, напоўняе радасцю і мiрам; на таго Бога, якога Езус называе міласэрным Айцом, поўным любові і спагады, уражлiвым да патрэб і цярпенняў кожнага са сваіх дзяцей.

Гэтак жа i мы павінны пачуць словы Езуса:

«Прыйшло да вас Божае Валадарства»

Гледзячы вакол сябе, мы часта маем уражанне, што свет апанаваны злом, што ў iм iснуюць пераважна асобы агрэсіўныя і дэмаралізаваныя. Часам мы адчуваем валадаранне процілеглых сіл і небяспечных падзей, якія нас прыгнятаюць. Ва ўмовах войнаў, стыхійных бедстваў, перамены клімату, міграцыі і эканамічных і фінансавых крызісаў мы адчуваем сябе бездапаможнымі.

I менавiта ў гэты момант з’яўляецца заклiк Езуса, які запрашае нас паверыць, што з гэтага часу Ён пераадольвае зло і стварае новы свет.

25 гадоў таму, у сакавіку, К’яра Любіч, выступаючы перад тысячамі маладых людзей, даверыла ім сваю мару: «Зрабіць, каб свет стаўся лепшы, каб быў адною сям’ёю, прыналежнай да адной айчыны, адзiнага салідарнага свету, нават больш – свету з’яднанага». Аднак, каб гэтая мара магла стаць рэальнасцю, яна заахвочвала іх жыць узаемнай любоўю, быць упэўненымi, што, робячы так, яны сустрэнуць памiж сабою «самога Хрыста Усемагутнага». А з Ім можна спадзявацца на ўсё.

Так, бо Ён ёсць Валадарства Божае.

А нашае заданне? Дзейнiчаць так, каб Ён заўсёды быў паміж намі. А тады, – казала далей К’яра, – «Ён будзе супрацоўнiчаць з вамі ў вашых краінах, таму што поўным чынам Ён вернецца ў свет, ва ўсе месцы, дзе вы знаходзіцеся, будзе прысутнічаць праз узаемную любоў, праз вашае адзінства. Ён навучыць вас усяму, што трэба рабіць, будзе вас суправаджаць, падтрымліваць, будзе вашаю моцай, вашым запалам, вашай радасцю. Дзякуючы Яму свет вакол вас вернецца да згоды, знікнуць усялякія падзелы. (...) I тады любоў паміж вамі, а таксама і любоў, пасеяная ў многіх кутках зямлi, паміж групамі, паміж народамі, дзеля таго, каб інвазiя любовi – пра якую часта кажам – стала рэальнасцю, станецца чымсьцi канкрэтным таксама i праз ваш унёсак, станецца той цывілізацыяй любові, якой мы ўсе чакаем. Да гэтага вы пакліканы. І вы ўбачыце вялікія рэчы»1.

А. Фабiа К’ярдзi

1IV Мiжнародны Фестываль “Моладзь за аб’яднаны свет” – Genfest, Rzym (Palaeur), 31.03.1990  

 
Дыяцэзія Мюнстара завяла ўласны Snapchat-акаўнт
29.02.2016 17:02

Дыяцэзія Мюнстара стала першай у Германіі, якая 29 лютага завяла ўласны акаўнт у cпецыяльным App-дадатку да смартфонаў Snapchat. Прысутнасць дыяцэзіі ў гэтай мабільнай праграме па абмене хуткаснымі паведамленнямі будзе адміністравацца адмысловай камандай, якая будзе паведамляць пра найбольш важныя касцёльныя падзеі.

 
У Партугаліі пратэстуюць супраць абразлівага плаката з выявай Хрыста
29.02.2016 17:01

Палітыкі, біскупы і многія партугальскія грамадзяне пратэставалі 26 лютага супраць падрыхтаванага Левым блокам краіны плаката з выявай Хрыста і лозунгам «У Езуса таксама было два бацькі».

 
Папа Рымскі сустрэўся з заснавальнікам сеткі Instagram
29.02.2016 16:20

Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі генеральнага дырэктара і сузаснавальніка Instagram Кевіна Сістрама. Сустрэча, на якой абмяркоўвалася моц фота- і відэавыяў, адбылася ў Апостальскім палацы ў Ватыкане.

 
Святы Айцец: «План збаўлення не адпавядае нашым схемам»
29.02.2016 16:02

Божае збаўленне не прыходзіць ад вялікіх рэчаў, улады і грошай, клерыкальных сувязяў і палітычных сістэм, але ад рэчаў малых і простых, сказаў Папа Францішак 29 лютага падчас ранішняй Імшы ў Ватыкане.

 
Вернікі з Мінска здзейснілі пілігрымку «Чэнстахова-Лагеўнікі»
29.02.2016 15:12

65 пілігрымаў з Мінска наведалі 13 лютага санктуарый на Яснай Гары (Польшча). Арганізаваў пілігрымку цэнтр «Пілігрым» касцёла свв. Сымона і Алены.

 
Святы Айцец сустрэўся з кіраўніком Эфіопскай Праваслаўнай Царквы
29.02.2016 15:08

29 лютага Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прадстаяцеля Эфіопскай Праваслаўнай Царквы Патрыярха Абуну Маціяса І. Пантыфік адзначыў, што візіт іерарха ўмацуе сувязі паміж дзвюма Цэрквамі.

 
Валанцёры гродзенскага «Caritas» прынялі ўдзел у велікодным кірмашы «Caritas 2016»
29.02.2016 14:58

28 лютага ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) праходзіў велікодны кірмаш «Caritas 2016». Такога кшталту кірмашы на трэцім тыдні Вялікага посту (тыдні «Caritas») праходзяць штогод, і валанцёры гродзенскага «Карытас» з задавальненнем прымаюць у іх удзел.

 
З малітвай у гісторыю: адбылася аўтобусная пілігрымка «Мінск – Гудагай – Гервяты»
29.02.2016 13:12

Памаліцца і адкрыць для сябе гістарычную культурную спадчыну сваёй краіны маглі вернікі з розных мінскіх парафій падчас аўтобуснай пілігрымкі «Гудагай-Гервяты», што адбылася 27 лютага.

 
Рэкалекцыі «Open» прайшлі ў Гродне: выйсці з гнязда і пачаць прыкладваць намаганні
29.02.2016 12:52

25-27 лютага ў Гродне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для душпастырства студэнтаў і працоўнай моладзі «Open». У рэкалекцыях, як паведаміў душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза, удзельнічала вялікая колькасць маладых людзей, якія пажадалі аднавіць свае адносіны з Богам і праз малітву і ўдзел у сакрамэнтах стаць Божым дзіцём.

 
<< Першая < Папярэдняя 511 512 513 514 515 516 517 518 519 520 Наступная > Апошняя >>

Старонка 517 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.