Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
«Я да сёння пад вялікім уражаннем»: у Мінску сустрэліся ўдзельнікі Нацыянальнай пілігрымкі на Святую Зямлю
29.02.2016 12:27

Беларускія вернікі, якія прымалі ўдзел у Нацыянальнай пілігрымцы на Святую Зямлю ў верасні 2015 года, падчас якой былі ўсталяваны памятныя дошкі з гімнам Марыі «Magnificat» і гімнам Захарыі «Benedictus», сабраліся ў Мінску на сустрэчы з адказным за пілігрымку кс. Раманам Факсінскім.

 
Адышла ў вечнасць маці двух святароў Тэрэза Акалатовіч
29.02.2016 11:14

У суботу 27 лютага на 90-м годзе жыцця ў мястэчку Новая Мыш (Баранавіцкі р-н) памерла Тэрэза Акалатовіч — маці двух святароў.

 
У катэдральнай парафіі Магілёва прайшла біскупская візітацыя
29.02.2016 10:51

25 лютага парафіяне і духоўныя асобы парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве шчыра віталі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB, які пачаў у парафіі кананічную біскупскую візітацыю. Апошні раз падобнае ў супольнасці адбывалася 8 лістапада 2012 г., калі парафію «візітаваў» Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
29 лютага — ІII Тыдзень Вялікага посту
29.02.2016 03:00

1 чыт. 2 Вал 5, 1-15а; Пс 42 (41), 2-3; 43 (42), 3. 4.
Ев. Лк 4, 24-30.

 
Лк 4, 24-30
29.02.2016 03:00

«Езус, як Ілля і Елісей, не быў пасланы толькі да юдэяў»

 
Абыякавасць
29.02.2016 00:00

Ці гэта дрэнна? Быць абыякавым, не клапаціцца, не турбавацца, не лезці. Розныя крыніцы мае гэтая пастава. Гэта можа быць і эгаізм, і альтруізм, бывае так, што чалавек працаваў, узбіраўся вышэй, быў гатовы да ахвяры, калі трэба было, але, не ўбачыўшы ў пэўныя моманты водгуку, кроку насупраць ці разам у адным напрамку, не атрымаўшы патрэбнай падтрымкі, ён апускае рукі, губляе ахвоту і не мае ўжо ні сілы, ні матывацыі штосьці рабіць далей.

 
Каталіцкія чыгуначнікі з Беларусі прынялі ўдзел у фармацыйна-рэкалекцыйнай сустрэчы ў Вадавіцах
28.02.2016 22:03

26-28 лютага ў Вадавіцах (Польшча) адбылася фармацыйна-рэкалекцыйная сустрэча Каталіцкага таварыства польскіх чыгуначнікаў (KSKP), у якой прынялі ўдзел таксама каталіцкія чыгуначнікі з Гродна, Ліды, Ваўкавыска і Маладзечна, якія належаць да душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у мінскай парафіі Святога Духа: Бог цярпліва чакае нашага навяртання і плённага хрысціянскага жыцця
28.02.2016 19:42

28 лютага Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў у межах пастырскай візітацыі парафію Святога Духа ў Мінску.

 
Святы Айцец: Бог не дапускае трагедыі, каб пакараць за грахі
28.02.2016 17:39

Не «звальваць» адказнасці за трагедыі свету на Бога заклікаў Папа Францішак у разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» ў Ватыкане 28 лютага. Езус ясна адхіляе пункт гледжання, што нібыта Бог спасылае катаклізмы, каб пакараць чалавека за грахі, сказаў Пантыфік.

 
Папа звярнуў увагу на становішча бежанцаў
28.02.2016 17:26

Папа Францішак у чарговы раз звярнуў увагу на складанае становішча бежанцаў і сітуацыю з іх прыёмам у Еўропе. 28 лютага падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» ў Ватыкане Пантыфік папрасіў не забывацца пра трагедыю гэтых людзей.

 
<< Першая < Папярэдняя 511 512 513 514 515 516 517 518 519 520 Наступная > Апошняя >>

Старонка 518 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.