У вёсцы Лапічы Асіповіцкага раёна пацярпела ад пажару праваслаўная царква святых апосталаў Пятра і Паўла. Пра гэта паведамілі БЕЛТА са спасылкай на Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.
1 чыт. Ер 7, 23-28; Пс 95 (94), 1-2. 6-7ab. 7c-9.Ев. Лк 11, 14-23.
«Хто не са Мною, той супраць Мяне»
Пра свой шлях да Бога распавядае Дар'я Еўсікава. «Усе Божыя патрабаванні, нават самыя цяжкія, незразумелыя і непрымальныя — служаць для нашага шчасця!» — піша аўтар.
2 сакавіка ў студыі тэлеканала «Беларусь 24» адбылася сустрэча Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.
Заўсёды першы крок да нас робіць Бог, багаты ў сваёй міласэрнасці. Прымірэнне і любоў з’яўляюцца Яго воляй, якія ляжаць у аснове дзеяння чалавека, які хоча ізноў вярнуцца да Бога і быць з Ім.
З першага сакавіка ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя ў Гродне з’явіўся адмысловы «адпустовы канфесіянал», у якім на працягу дня можна прыступіць да сакрамэнту пакаяння.
Вялікі пост павінен падрыхтаваць сэрцы на Божае прабачэнне і дараванне іншым, нагадаў Папа 1 сакавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Пантыфік спаслаўся на евангельскі фрагмент (Мц 18, 21-35), у якім гучыць знакамітае пытанне Пятра: «Пане, калі мой брат будзе грашыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму?»
Па ініцыятыве Папы Францішка на плошчы св. Пятра паўстала невялікая амбулаторыя для лячэння бяздомных. Яна размясцілася ў непасрэднай блізкасці ад памяшкання з душавымі кабінамі ў каланадзе ватыканскай плошчы, якое дзейнічае ўжо год і абслугоўвае штодзень каля 150 асобаў, якія не маюць прытулку.
«Казкамі» назваў кардынал Герхард Людвіг Мюлер меркаванні, што ў яго няма добрых адносін з Папам. У інтэрв’ю нямецкай газеце «Kölner Stadt-Anzeiger» прэфект Кангрэгацыі Веравучэння сказаў, што Папа Францішак не з’яўляецца прадстаўніком тэaлогіі вызвалення; Пантыфік, перш за ўсё, пастыр.