Чаму я веру ў Бога |
Усяго патроху |
03.03.2016 00:00 |
Пра свой шлях да Бога распавядае Дар'я Еўсікава. «Усе Божыя
патрабаванні, нават самыя цяжкія, незразумелыя і непрымальныя — служаць
для нашага шчасця!» — піша аўтар. Я лічу гэты дар — веру — бадай самым каштоўным Божым дарам у маім жыцці. Страшна ўявіць, што было б са мною, калі б я сваё самастойнае жыццё пачала весці, «як усе». Хадзіць у касцёл мы з мамай пачалі даволі позна, калі мне было ўжо больш за 12 гадоў. Напэўна, вера ў Хрыста так і засталася б для мяне проста сімвалам на залатым ланцужку, калі б не дзіўнае шанцаванне, якое мне спадарожнічала на школьных іспытах. Я тады чытала малітвы як заклінанні, і падзеі складваліся найлепшым для мяне чынам. Мне захацелася даведацца Яго волю. «Памятай дзень святы» — казаў катэхізіс. На той час мы ездзілі ў касцёл толькі па вялікіх святах. Цяпер мне прыйшлося ўвесці новую звычку. Гэта быў мой пачатак уласнага руху да Бога. Да гэтага часу мне здавалася, што верыць можна ўнутры сябе, а тыя, хто праяўляюць залішнюю пабожнасць, проста крывадушнічаюць, спрабуючы выглядаць лепш, чым з'яўляюцца на самой справе. Я думала: «Я не буду рабіць з сябе святошу!» Я не магла паверыць у тое, што людзі, якіх я ведала не з лепшага боку, сапраўды могуць кардынальна змяніцца, набліжаючыся да Бога. І тады я зрабіла яшчэ адно адкрыццё: усе Божыя патрабаванні, нават самыя цяжкія, незразумелыя і непрымальныя — служаць для нашага шчасця! Як шмат памылак мне ўдалося пазбегнуць, дзякуючы гэтаму! Я атрымала за сваё цярпенне велізарную ўзнагароду — майго каханага мужа, якога Бог мне выпісаў ажно з казахскага стэпу. Але і гэтага Богу было мала. Ён як добры стаматолаг — не выпусціць, пакуль не выкараніць усе цёмныя плямы на нашай рэпутацыі. Чым больш я даведвалася, тым мацней ёрзала маё сумленне, падштурхоўваючы мяне да пазбаўлення ад розных «кампрамісаў». Цяпер, азіраючыся назад, я разумею, што грахі не бываюць маленькімі, калі яны становяцца пастаяннымі. Гэтак жа як і не бывае хлусні «ў выратаванне». l Падзяліцца сведчаннем сваёй веры, распавесці пра свой шлях да Бога можна, напісаўшы на Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript |