Абыякавасць |
Усяго патроху |
29.02.2016 00:00 |
Безумоўна, гэта дрэнна, і перадусім для самога гэтага чалавека, бо паціху знішчае яго, адбірае радасць жыцця, пазбаўляе яго магчымасці збіраць добры плён сваёй працы і напаўняе бессэнсоўнасцю. Гэта дрэнна і для наваколля, бо яно атрымлівае нейкае гнілое і каравае бервяно замест добрага дрэва, якое прыносіла б добры плён. Сэнсу з гэтага бервяна няма, як толькі парубіць на дровы, ды і то хіба лепш проста выкінуць. А вось добрае дрэва мае сапраўдную вартасць, яно прыносіць добры і карысны плён, яно можа быць сховішчам і для чалавека, і для птушкі, на яго прыемна паглядзець. Абыякавасць можа быць паставай абароны, бо здаецца, што будзе прасцей, калі я буду проста пляваць на ўсё і ўсіх, што з часам, канешне, не спраўджваецца і прыносіць супраціўныя чаканням наступствы. Так, яна можа быць чымсьці добрым, быць сігналам для наваколля, што ў жыцці чалавека, які толькі ўчора палаў энтузіязмам, а сёння згублены і абыякавы, нешта здарылася і яму патрэбна дапамога, падтрымка і часам нават новая матывацыя. Іншым пазітыўным момантам можа быць досвед, які чалавек атрымае пасля пераадолення гэта стану і «ажыўлення».
|