З 19 лютага ў cанктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках (Польшча) праходзяць велікапосныя рэкалекцыі для глуханямых на тэму Божай міласэрнасці.
20 лютага ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне быў арганізаваны спартыўны дзень для літургічнай службы алтара і моладзевага хору “Calasanz”.
20 лютага ў Росіцы ў чарговы раз узгадалі подзвіг благаслаўлёных росіцкіх мучанікаў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Прадстаўнікі духавенства Віцебскай дыяцэзіі, а таксама вернікі з розных куткоў Беларусі з запаленымі свечкамі і паходнямі прайшліся шляхам пакуты і вялікай ахвяры служэння Богу і свайму народу.
20 лютага ў мінскай парафіі Божага Цела адбылася чарговая фармацыйная сустрэча Супольнасці свецкіх кармэлітаў босых.
20 лютага па благаслаўленні епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана ў прыходзе храма Праабражэння Гасподняга (Гомель) упершыню адбылася Боская Літургія з перакладам на мову жэстаў для людзей з парушэннем слыху.
Не прыгадваецца ні ў адным з чатырох Евангелляў ані тая хустка, ані імя Веранікі. Аднак столькі ўвасабленняў у мастацтве і ў памяці вернікаў.
Свята катэдры св. Пятра, апостала
1 чыт. (т. VI) 1 П 5, 1-4; Пс 23 (22), 1-3а. 3b-4. 5. 6Ев. Мц 16, 13-19.
«Ты — Пётр, і дам табе ключы Валадарства Нябеснага»
19 лютага ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася сустрэча парафіяльнай моладзі са спецыяльным госцем – сястрой піяркай Марынай, якая таксама родам са Шчучына.