Сяброўства з жанчынай – гэта не грэх, падкрэсліў Папа Францішак, размаўляючы з журналістамі падчас свайго пералёту з Мексікі ў Рым 19 лютага і адказваючы на пытанне аб сяброўстве і прыватнай перапісцы св. Яна Паўла ІІ з амерыканскім філосафам польскага паходжання Аннай Тымянецкай.
На прэс-канферэнцыі ў самалёце падчас пералёту з Мексікі ў Рым 19 лютага Папа Францішак адзначыў важнасць інтэграцыі «параненых» сем’яў у Касцёл. Пантыфік распавёў, што ў паслясінадальным дакуменце, які павінен з'явіцца перад Вялікаднем, будзе адлюстравана ўсё, што казалася падчас Сінода Біскупаў на тэму сям’і.
Свабодны ўніверсітэт у Бруселі рэалізоўвае новую праграму навучання для бежанцаў. Ураджэнец Сірыі, каардынатар «Праграмы вітання» Мухамед Салман распавёў нямецкаму каталіцкаму агенцтву «KNA», што толькі на працягу першага тыдня прыёму зарэгістравалася 800 добраахвотнікаў сярод бежанцаў.
У Штабе міжнародных міратворчых сіл НАТА у Косава (KFOR), у Film City адбылася сустрэча капеланаў усіх кантынентаў і веравызнанняў, якія ўдзельнічаюць у місіі.
Вялікі пост — яшчэ адна нагода зрабіць рэвізію свайго жыцця, каб прааналізаваць яго і знайсці сферы, не да канца аддадзеныя Богу. У гэтай справе вельмі добра дапамагае малітва ў цішыні і часовая адасобленасць. Гэта адмысловая пустыня сэрца, у якую можна ўвайсці, каб лепей пачуць голас Бога.
З 16 па 18 лютага прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для валанцёраў і супрацоўнікаў «Карытас-Беларусь».
Бэрнардынскі жаночы кляштар у Брэсце, рэшткі якога знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай крэпасці, паступова знікае. Нядаўна падчас рэстаўрацыйных работ абвалілася яго арка.
18 лютага падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта на шляху з Мексікі ў Рым Папа Францішак звярнуў увагу, як шмат у Касцёле ў апошнія гады было зроблена для барацьбы з сексуальнымі злоўжываннямі адносна непаўналетніх.