Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Ураджэнец Беларусі Уладзімір Лапацкі атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў супольнасці цыстэрцыянцаў
23.02.2016 12:37

20 лютага ў супольнасці цыстэрцыянцаў у польскім Енджэёве біскуп Ян Пятроўскі ўдзяліў прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні. Брат Гжэгаж Брадацкі стаў дыяканам, а дыяканы Уладзімір Лапацкі і Бруна Патэрэвіч атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне.

 
Агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года з удзелам Мінска-Магілёўскай курыі адбылося ў Мінску
23.02.2016 11:55

22 лютага ў мінскім архікатэдральным касцёле адбылося агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці з удзелам курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае свята катэдры святога Пятра, апостала.

 
Адышоў у вечнасць польскі архітэктар, які шмат зрабіў для рэстаўрацыі сакральных аб’ектаў у Беларусі
23.02.2016 11:20

20 лютага ў польскім горадзе Замосце на 66-м годзе жыцця адышоў у вечнасць архітэктар Віктар Вільк. Гэты чалавек вядомы асабліва тым, што яго рэстаўрацыйна-будаўнічая фірма «Рэнаватар» на працягу многіх гадоў выконвала рэстаўрацыйныя працы сакральных аб’ектаў у розных рэгіёнах Беларусі.

 
Салезіянскія рэкалекцыі для членаў суполкі «Адкрытыя сэрцы» прайшлі ў Мінску
23.02.2016 11:02

19-20 лютага ў араторыi iмя св. Яна Боско ў Мiнску ў другi раз прайшлi рэкалекцыi «Разважанні аб добрай смерці» (РДС) для суполкi «Адкрытыя сэрцы», якая дзейнічае пры араторыі.

 
Місія «Чыстае сэрца» правяла ў Мінску традыцыйнае спартыўнае свята для складаных падлеткаў
23.02.2016 10:56

20 лютага Місія «Чыстае сэрца» правяла традыцыйнае спартыўнае зімовае свята для так званых складаных падлеткаў. Школьнікі са сталічных навучальных устаноў выйшлі на старт разам з дзецьмі са складаных сем’яў і тымі, хто пайшоў не па правільным шляху.

 
Хрысціянскім бежанцам у Германіі пагражаюць мігранты-мусульмане
23.02.2016 10:48

Пераслед хрысціян працягваецца нават у еўрапейскіх лагерах для бежанцаў, адзначыў арцыбіскуп Кёльна кардынал Райнер Вёлькі.

 
Айцец Фэдэрыко Ламбардзі завяршае служэнне на Ватыканскім радыё ў межах рэформы СМІ Святога Пасаду
23.02.2016 10:29

З 1 сакавіка айцец Фэдэрыко Ламбардзі SJ перастане займаць пасаду генеральнага кіраўніка Ватыканскага радыё, хоць надалей застанецца кіраўніком Залы друку Апостальскай Сталіцы.

 
Вандалы пашкодзілі крыж ля касцёла святога Юзафа ў Лунінцы
23.02.2016 09:58

Зламыснікі падсеклі сякерай аснову дубовага крыжа. Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу.

 
Настаўніца рэлігіі перамагла ў конкурсе прыгажосці «Miss Germany»
23.02.2016 09:21

Новаабраная «Miss Germany» Лена Бродзер — настаўніца рэлігіі. «Мая вера з’яўляецца для мяне фундаментам», — адзначыла 26-гадовая Лена Бродзер у размове з журналістам нямецкай газеты «Bild», дадаўшы, што каталіцтва — важны элемент яе жыцця.

 
У свеце шмат кляштараў зачыняецца, але яшчэ больш адчыняецца новых
23.02.2016 07:21

Прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця кардынал Жуан Брас дэ Авіс упэўнены ў будучыні кансэкраванага жыцця. Іерарх прыгадвае, што ў гісторыі былі ўжо выпадкі, калі цэлыя супольнасці адраджаліся дзякуючы толькі адной асобе, якая засталася.

 
<< Першая < Папярэдняя 521 522 523 524 525 526 527 528 529 530 Наступная > Апошняя >>

Старонка 525 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.