Свет не можа заплюшчыць вочы на трагічнае становішча Сірыі: з такім заклікам выступіў ксёндз Лучана Бураці SDB, які працуе ў горадзе Алепа.
1 чыт. Ер 17, 5-10; Пс 1, 1-2. 3. 4 і 6.Ев. Лк 16, 19-31.
«Ты атрымаў ужо сваё дабро ў жыцці сваім, таксама і Лазар — ліха. Цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты пакутуеш»
Міласэрнасць Бога мацней за чалавечы грэх, нагадаў Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 24 лютага. Пантыфік узняў праблему грахоў, звязаных са злоўжываннямі ўладай, працягваючы цыкл катэхез аб міласэрнасці ў Святым Пісанні.
Гравюрную дошку XVІІІ стагоддзя «Маці Божая Ружанцовая» з адбіткам на паперы можна ўбачыць у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.
У другую нядзелю Вялікага посту ўраджэнец Беларусі новапрэзбітэр а. Уладзімір Лапацкі OСist з супольнасці айцоў цыстэрцыянцаў канцэлебраваў сваю прыміцыйную Імшу ў кляштарным касцёле.
29 лютага пачынаецца працэс акрэдытацыі журналістаў на Сусветныя дні моладзі і візіт Святога Айца Францішка ў Польшчу.
І ў гэтым годзе не забылі на Камайшчыне ксяндза Казіміра Стаповіча, які больш за сто гадоў таму з павагай і любоўю звяртаўся да продкаў сённяшніх камайцаў на роднай беларускай мове, вучыў іх, як трэба адносіцца да Бога, і прыкладам свайго кароткага, але яскравага жыцця паказваў, як трэба любіць бліжняга і Айчыну.
Вынікі шматгадовай працы рэстаўратараў у старажытных рымскіх катакомбах былі прэзэнтаваны 23 лютага кардыналам Джанфранко Равазі, прэзідэнтам Пантыфікальнай камісіі па сакральнай археалогіі.
Святы Айцец аказаў фінансавую дапамогу ў сувязі з землятрусам, які больш за тыдні таму, у ноч з 5 на 6 лютага, закрануў горад Тайнань на поўдні вострава Тайвань. Падчас землятрусу загінула 117 чалавек. Трагічная падзея супала са святкаваннем кітайскага Новага года.