Першы відэазварот Святога Айца з малітоўнай інтэнцыяй на студзень з’явіўся ў сеціве 6 студзеня. У гэтым відэа Пантыфік звяртаецца да вернікаў розных рэлігій.
Святы Айцец пажадаў «міру і дабра» католікам хрысціянскага Усходу і праваслаўным, якія адзначаюць 7 студзеня Раство Хрыстова.
1 чыт. 1 Ян 3, 22 – 4, 6; Пс 2, 7-8. 10-11.Ев. Мц 4, 12-17. 23-25.
Альбо: Успамін св. Раймунда Пеньяфорцкага, святара.
1 чыт. (сш.14) 2 Кар 5, 14-20; Пс 103 (102), 1-2. 3-4. 8-9. 13-14. 17-18a.Ев. Лк 12, 35-40.
«Наблізілася Валадарства Нябеснае»
Горад над Нёманам асабліва блізкі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, бо тут ён прабываў са сваімі бацькамі, сталеў і фармаваўся ў напрамку да святарства, а напрыканцы 80-х гадоў быў пробашчам дзвюх гродзенскіх парафій.
Хай разам з Немаўлём-Збаўцам у сэрца прыйдзе надзея!
Некалькі дзён таму Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў 70-годдзе. Арцыпастыр пажадаў перажыць свае юбілейныя ўрачыстасці таксама ў сваёй роднай парафіі ў Адэльску, дзе, па яго словах, «усё пачалося».
Хрышчэнне ў Ярдане было ўрачыстым пачаткам місіі Езуса як Месіі, пацверджанай Богам Айцом. І мы праз хрост і пакорнае служэнне бліжнім становімся ўмілаванымі дзецьмі Айца.
Адэльск, 6 студзеня 2016 г.