Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Сірыі вызвалены айцец францішканін
05.01.2016 15:05

Айцец францішканін Дхія Азіз з сірыйскай парафіі ў Якубіі вызвалены. Пра гэта ў аўторак паведаміла францішканская Кустодыя Святой Зямлі. 

 
«Разам будаваць еднасць»: у Гродне прайшла аплаткавая сустрэча для супрацоўнікаў курыі
05.01.2016 14:45

5 студзеня ў будынку курыі Гродзенскай дыяцэзіі адбылася аплаткавая сустрэча для ўсіх супрацоўнікаў — як духоўных, так і свецкіх — гэтай структуры. У сустрэчы прынялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

 
Папа Францішак будзе абвяшчаць малітоўныя інтэнцыі ў відэазапісах
05.01.2016 14:29

Пачынаючы са студзеня, Папа Францішак будзе давяраць свае традыцыйныя штомесячныя малітоўныя інтэнцыі з дапамогай адмысловага відэапаслання. Першы відэазварот Святога Айца будзе распаўсюджаны 6 студзеня, паведаміў кіраўнік таварыства «Апостальства малітвы» айцец езуіт Фрэдэрык Фарнос.

 
Пантыфік падзякаваў біскупам ЗША за падтрымку Касцёла ў краінах Лацінскай Амерыкі
05.01.2016 12:59

Папа Францішак выказаў падзяку біскупам ЗША за збор ахвяраванняў на карысць Касцёла ў краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага рэгіёну. Ініцыятыва ўзнікла ў 1966 годзе і сёлета адзначыць свой 50-гадовы юбілей.

 
Удзельнікі «Рэкалекцый на байдарках» сабраліся на аплаткавай сустрэчы
05.01.2016 12:59

4 студзеня адбылася аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў «Рэкалекцый на байдарках». Для іх гэта добрая нагода збірацца разам у час Божага Нараджэння, дзяліцца белым хлебам, дзелячыся адначасова сабою ўзаемна.

 
Пачало дзейнічаць пагадненне паміж Святым Пасадам і Палесцінай
05.01.2016 12:45

Увайшло ў сілу Усёабдымнае пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Дзяржавай Палесціна, падпісанае 26 чэрвеня 2015 г. Прыняты дакумент з’яўляецца вынікам перамоў, праведзеных з дапамогай двухбаковай рабочай камісіі на працягу апошніх некалькіх гадоў.

 
Аплаткавая сустрэча манахінь Гродзенскай дыяцэзіі: «Пакажыце сённяшняму свету сваю любоў»
05.01.2016 12:40

4 студзеня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) у Гродне адбылася першая ў новым годзе сустрэча манахінь, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Сёстры сабраліся на свой дзень духоўных разважанняў таксама для таго, каб падзяліцца аплаткай і скласці адна адной святочныя віншаванні.

 
Удзельнікі смаргонскага Савіо-клуба пабывалі на адпачынку і духоўных практыкаваннях у Лебедзеве
05.01.2016 12:39

Адразу пасля навагодніх святаў хлопцы і дзяўчаты са смаргонскага Савіо-клуба выехалі на двухдзённы адпачынак і духоўныя практыкаванні ў Лебедзева. Канікулы сталі для іх добрай нагодай, каб пабыць разам, лепш пазнаць адзін аднаго, пазнаёміцца з некаторымі правіламі сваёй суполкі і абмеркаваць іх.

 
Выйшаў трэйлер новага фільма пра Маці Тэрэзу (відэа)
05.01.2016 12:23

У кінатэатрах па ўсім свеце з’явіўся новы фільм пра Маці Тэрэзу. Гэта ўнікальная стужка, заснаваная на невядомых на працягу доўгага часу лістах законніцы. Ужо зараз можна паглядзець трэйлер фільма.

 
«Гэта магчымасць дарыць Божую радасць»: каляднае свята для дзяцей з Беларускага хоспіса прайшло ў Мінску
05.01.2016 12:12

4 студзеня ў канферэнц-зале пры царкве свв. Пятра і Паўла ў Мінску дзеці, моладзь і ўдзельнікі руху «Легіён Марыі» наладзілі калядны канцэрт для дзяцей з Беларускага дзіцячага хоспіса.

 
<< Першая < Папярэдняя 581 582 583 584 585 586 587 588 589 590 Наступная > Апошняя >>

Старонка 589 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.