Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Шры-Ланцы адкрылі Інстытут культуры Папы Бэнэдыкта XVI
05.01.2016 10:56

У Болавалане, недалёка ад сталіцы Шры-Ланкі, горада Каломба, быў афіцыйна адкрыты Інстытут культуры Бэнэдыкта XVI. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі епіскапату Шры-Ланкі, у тым ліку кардынал Малькальм Ранджыт, а таксама прэзідэнт краіны Майтрыпала Сірысена і старшыня італьянскага епіскапату кардынал Анджэло Баньяска.

 
Ян 1, 43–51
05.01.2016 03:00

«Ты Сын Божы, Ты Валадар Ізраэля»

 
5 студзеня — Перыяд Нараджэння Пана, Год C
05.01.2016 03:00

1 чыт. 1 Ян 3, 11–21; Пс 100 (99), 2. 3. 4. 5.
Ев. Ян 1, 43–51.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з нагоды свайго юбілею цэлебраваў Імшу падзякі ў Каўнасе
04.01.2016 21:35

4 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам са сваімі аднакурснікамі цэлебраваў святую Імшу падзякі з нагоды свайго 70-гадовага юбілею ў касцёле Вышэйшай духоўнай семiнарыi ў Каўнасе (Літва), якую скончыў амаль 35 гадоў таму.

 
У Нясвіжскім раёне аднаўляюць капліцу
04.01.2016 21:22

Капліца ў вёсцы Прасці Нясвіжскага раёна была пабудавана на могілках у 1850 г. старадаўнім шляхецкім родам Пратасевічаў. У 1939 г. капліца была разрабавана, у ваенны і пасляваенны час мясцовыя жыхары разбіралі яе на будаўнічыя матэрыялы. Да нашых дзён ад будынка засталося толькі некалькі сцен.

 
«Caritas» браслаўскай парафіі арганізаваў калядкі
04.01.2016 16:25

3 снежня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Чэхіі — «Caritas» Прагі — арганізавала для юных вернікаў маленькія калядкі.

 
Міжнародны семінар, прысвечаны мучаніцкаму подзвігу архімандрыта Фабіяна Абрантовіча, прайшоў у Рыме
04.01.2016 12:36

2 студзеня споўнілася 70 гадоў з часу мучаніцкай смерці Слугі Божага архімандрыта Фабіяна Абрантовіча. З гэтай нагоды ў Рыме быў арганізаваны Міжнародны кансультацыйны семінар, прысвечаны служэнню і мучаніцкай смерці гэтага вялікага беларускага іерарха.

 
Сем’і Асацыяцыі Святой Сям’і сустрэлі Новы год у кляштары
04.01.2016 12:17

Ужо ў сёмы раз сёстры назарэтанкі з Навагрудка запрашаюць сем’і Асацыяцыі Святой Сям’і ў свой кляштар, каб сустрэць Новы год у малітвах. Гэты Новы год разам з мясцовымі сем’ямі ў Навагрудку сустракалі сем’і з Гродна і Смаргоні.

 
Дзіцячы гурт парафіі ў Мар’інай Горцы прадставіў вернікам Чэрвеня святочны канцэрт
04.01.2016 11:24

Ужо некалькі гадоў запар хлопчыкі і дзяўчынкі з гурта «Пухавіцкія пярлінкі» парафіі Св. Антонія ў Мар’інай Горцы імкнуцца перадаць цуд Богаўцелаўлення іншым людзям. Таму 3 студзеня яны наведалі вернікаў суседняй каталіцкай супольнасці горада Чэрвень.

 
Міністранты шчучынскай парафіі прынялі ўдзел у праглядзе дабрачыннага хакейнага матчу ў падтрымку дзіцячага хоспіса
04.01.2016 11:03

28 снежня ў гродзенскім Лядовым палацы адбыўся дабрачынны хакейны матч у падтрымку гродзенскага дзіцячага хоспіса, у праглядзе якога ўдзельнічалі і міністранты парафіі ў Шчучыне.

 
<< Першая < Папярэдняя 581 582 583 584 585 586 587 588 589 590 Наступная > Апошняя >>

Старонка 590 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.