1 чыт. 1 Ян 4, 11-18; Пс 72 (71), 1-2. 10-11. 12-13.Ев. Мк 6, 45-52.
«Бачылі, як Ён ідзе па моры»
Няхай сённяшняе Божае слова, якое мы пачулі, абудзіць у нас прагненне адновы тых абяцанняў, якія ад нашага імя далі калісьці нашыя бацькі і хросныя, ці, можа, нават мы, калі прымалі хрост, будучы ўжо дарослымі.
Прэзентацыя кнігі, якая ўяўляе сабой запіс размовы вядомага італьянcкага журналіста Андрэа Тарньелі з Папам Францішкам, адбудзецца 12 студзеня ў Рыме. Кніга пад назвай «Імя Бога — Міласэрнасць» (Il nome di Dio è Misericordia) выйдзе ў выдавецтве «Piemme».
Парафію Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях з 3 па 5 студзеня наведвала моладзь з парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. У выязных рэкалекцыях прынялі ўдзел 12 чалавек ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.
У свае 17 гадоў Віталій Гурэц ужо прыняў рашэнне, якое можа змяніць усё яго жыццё. Сёлета хлопец заканчвае будаўнічае вучылішча і рыхтуецца да паступлення ў семінарыю. Каб яшчэ раз паразважаць над сваёй дарогай, юнак прыехаў на рэкалекцыі.
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы ў пас. Лясны адбылася першая святая Імша. Ужо шмат гадоў ішла гаворка пра тое, каб праводзіць у бальніцы святую Імшу, таму што многія пацыенты фізічна не могуць дайсці да касцёла.
У касцёле святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбылося каляднае прадстаўленне з удзелам казачных герояў Дзеда Мароза, Снягурачкi, бабы Ягi, а таксама Трох Каралёў i шматлiкiх дзяцей вернікаў парафіі, якiя дапамаглi прысутным акунуцца ў атмасферу зімовых святаў.
7 студзеня у пабрыгідскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне прайшла аплаткавая сустрэча Душпастырства студэнтаў і працоўнай моладзі Гродна «OPEN». Традыцыйна кожны год сустрэча збірае моладзь, з'яднаную агульныямі інтарэсамі.
6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, біскуп вікарый для Магілеўскай часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў парафію Св. Ганны ў Глуску.