Святую Імшу ў інтэнцыі ахвяр авіякатастроф пад Міраслаўцам і Смаленскам цэлебраваў у варшаўскай катэдры біскуп Юзаф Гуздак.
7 студзеня адбылася чарговая сустрэча святароў Шчучынскага дэканата Гродзенскай дыяцэзіі. На гэты раз святары Шчучыншчыны сабраліся ў кляштары айцоў піяраў.
Тэма міру ў чарговы раз стала цэнтральнай на сустрэчы Папы Францішка з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Святым Пасадзе. Пантыфік прыняў дыпламатаў 11 студзеня на аўдыенцыі, якая па традыцыі штогод праходзіць у хуткім часе пасля святаў Божага Нараджэння.
Папа Францішак даў «хатняе заданне» вернікам, сабраным 10 студзеня на плошчы св. Пятра. У разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі», спасылаючыся на свята Хросту Пана, Святы Айцец папарасіў іх узгадаць або даведацца дату свайго хросту.
8-10 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні адбылася сустрэча міністрантаў, якія служаць у салезіянскіх парафіях ва ўсёй Беларусі: у Мінску, Дзятлаве, Бараўлянах, Смаргоні.
У сувязі з Годам Божай Міласэрнасці, абвешчаным у Паўсюдным Касцёле, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Пінскай дыяцэзіі праводзіць святочныя дабрачынныя акцыі.
9 студзеня адбылася чарговая фармацыйная сустрэча Супольнасці свецкіх кармэлітаў у Мінску, падчас якой удзельнікі прайшлі праз Юбілейныя Брамы Міласэрнасці.
10 студзеня, у нядзелю Хросту Пана, у Гродне адбылася аплаткавая сустрэча душпастырства настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася святой Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім), якую ўзначаліў душпастыр настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў кс. Антоні Грэмза.
10 студзеня, у нядзелю Хросту Пана, у Гродне адбылася аплаткавая сустрэча для студэнтаў катэхетычных курcaў пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі. Сустрэча пачалася святой Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім), якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
1 чыт. 1 Сам 1, 1-8; Пс 116B (115), 12-13. 14 і 17. 18-19.Ев. Мк 1, 14-20.